Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтыя прычыны тлумачыць беларускае народнае павер’е, згодна з якім, каб вяліся пчолы, трэба з разбітага навальніцай дуба зрабіць крыж і паставіць яго на пасецы. [155]Такі крыж выконваў абарончую функцыю, выклікаючы перуны на гора тых, хто без дазволу гаспадара пасекі спрабаваў узяць мёду ці воску. Як бачым, шведы неўпрыцям выпрабавалі гэтую функцыю на сабе. Магчыма, Свантэсан і Карлсан былі не адзінымі шведскімі жаўнерамі, што сталі сведкамі падобных дзівос. Прынамсі, захавалася шведская жаўнерская песня, якае дае падставы для такога сцвярджэння:

Ні кроплі мёду,
Бліскавіцы за спіной.
У Літве мы з табой,
Сэрцы шчэміць неспакой.
Рэйд наш бясплённы,
Падмануў ліхі пчаляр,
Быў па нас моцны ўдар,
Не забыць нам той кашмар . [156]

Застаецца незразумелым, чаму звесткі пра пчаліных пярэваратняў захаваліся толькі ў шведскіх гістарычных крыніцах. Дужа сумнеўна, што практыка абяртання чалавека ў пчолаў і назад была настолькі звычайнай для Вялікай Літвы, што ніхто не спрамогся пра гэта напісаць, пагатоў XVIII ст. было часам росквіту мемуарыстыкі. Магчыма, што на прыгадванні незвычайных пярэваратняў было накладзена вельмі жорсткае табу. Таму ні ў мемуарах, ні ў дзённіках, ні ў актавых матэрыялах пра гэтую з’яву няма і намёку. Фальклор таксама парадаксальна маўчыць.

Між тым, іншыя неверагодныя здарэнні, звязаныя з пчоламі, атрымлівалі пагалоску сярод прадстаўнікоў розных саслоўяў. У 1764 г. шмат шуму нарабіла вестка пра тое, што ў лясных гушчарах ў раёне Дукоры лоўчыя выпадкова знайшлі дзяўчынку-падлетка, якую выхавалі крывыя пчолы. Мемуарыст Ануфры Анцута пісаў: «Было той дзяўчынцы гадоў дванаццаць ад нараджэння. Па ўсім можна было сцяміць, што доўгі час яна жыла ў лесе сярод дзікіх пчолаў, ад якіх пераняла многія павадкі. Жытло сваё яна збудавала з вецця і травы ў выглядзе пчаліных сотаў. Ніхто не здолеў зразумець, чаму яно адрознівалася незвычайнай трываласцю і як у ім можна было зімаваць без ацяплення. Вопраткай, зробленай з нейкіх раслінаў, дзяўчынка нагадвала пчалу. Гэта так, каб нехта ў нас на рэдуту (маскарад – С.Б.) прыйшоў у адпаведным касцюме і машкары (масцы – С.Б.). На лоўчых, што яе знайшлі, яна спачатку злосна гула, як сапраўдная пчала. Убачыўшы ж, што тыя не забаяліся, дзяўчынка выхапіла з-за пояса доўгі добра завостраны касцяны кій і стала лаяцца беларускай гаворкай: «Не падыходзьце, сукі, а то ўджалю!». Лоўчыя былі не з баязлівых, паспрабавалі кій той адабраць, а грозную дзяўчынку скруціць. Скруцілі, але спярша кожны атрымаў па глыбокай ірванай ране. Таму ехалі дамоў, з крыві сцякаючы. А на ўездзе ў Дукоры на лоўчых наляцелі пчолы, якіх усю дарогу клікала скручаная дзяўчынка. Пчолы не сталі нікога з іх джаліць, а толькі паскідалі лоўчых з коней на зямлю. Джалы ж свае пчолы выкарысталі для таго, каб перарэзаць вяроўкі, якімі была звязаная іх выхаванка. Як што ніводная пчала пасля гэтага не памерла, значыць, былі ўсе з асаблівай пароды, пра якую захавалася шмат казак сярод простага люду. Вызваліўшыся, дзяўчынка ўскочыла на аднаго з коней і паскакала ў лес. Следам за ёй, выкручваючы ў паветры фацэтныя штучкі, паляцелі пчолы». [157] Мемуары шляхтича прежнего Минского воеводства Онуфрия Анцуты в российском изложении с присовокуплением разъяснений ряда темных да маловразумительных для нынешних русских обывателей мест. Москва, 1825. С. 303–304.

Карчмар Ёсель Заштопнік, які стаў міжвольным сведкам інцыдэнту на ўскрайку Дукоры, запісаў у сваім дыярыушы фрагмент песні, якую, нібыта, спявала дзяўчынка, з’яжджаючы ў лес:

Я пчолачка крывая.
Гу-гу-гу-гу-гу-гу.
За мёдам я лятаю
І крэўнасць сцерагу . [158] Польские, белорусские, малоросские частушки, короткие песни, шутки-«подначки» и проч. из «Раптуляра» корчмаря Иоселя Заштопника. Москва, 1829. С. 87.

Здарэнне абмяркоўвалі і ў магнацкіх палацах, і пад сялянскімі стрэхамі. З прычыны спрэчак на гэтую тэму былі сарваныя некалькі павятовых соймікаў. Тэма абрастала неверагоднымі чуткамі. Казалі рознае: што дзяўчынка ўмела лётаць, і лоўчыя кідалі на яе сетку; што дзяўчынка спрабавала адбівацца ад лоўчых не кіем, а трэцім літоўскім Статутам, і той, хто атрымаў ім па галаве, неўзабаве загаварыў па-французску; што дзяўчынка ўцякла не на кані, а на лясным слане, які прыбег на яе покліч; што дзяўчынак было дзве, і адну з іх пчолы лічылі сваёй другой пчалінай маткай. Каб разабрацца ва ўсім, з Менску быў адпраўлены адмысловы атрад вершнікаў. Яны спрабавалі знайсці тую дзяўчынку, але пошукі выніку не далі. Таму на ўзроўні ваяводства, а потым на агульнадзяржаўным узроўні было абвешчана, што ніякую дзяўчынку дзікія пчолы не выхоўвалі, а ўсю гэтую гісторыю выдумалі і распаўсюдзілі расійскія агенты. У адказ на гэта расійскі пасол Мікалай Рэпнін выказаў рашучы пратэст («Неча на пчелок пенять, коль рожа крива»), а прарасійскія сілы ініцыявалі прысутнасць расійскіх войскаў на Сойме Рэчы Паспалітай 1764 г. [159] Набароўская Л. Гісторыя пра дзяўчынку, выхаваную пчоламі: рэальнасць ці выдумка? // Прекрасное барокко: Сборник статей. Павлоград, 2007. С. 70.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x