У вайне Маскоўскай дзяржавы супраць Рэчы Паспалітай (а фактычна супраць Вялікай Літвы) 1654–1667 гг. сакральныя пчаляры самі ўзяліся за зброю, не чакаючы заклікаў зверху. Менавіта яны сталі першымі арганізатарамі партызанскіх атрадаў супраць маскоўскіх інтэрвентаў. За тое, што супраціўленцы ў баях з захопнікамі выкарыстоўвалі пчолаў, маскавіты сталі іх называць «джиджи» (гукаімітацыя пчалінага гуду). Пазней гэтая назва трансфармавалася ў «шиши». [137] Шредер М. К вопросу об этимологии понятия «шиши» // Партизанские движения в Европе: вчера, сегодня, завтра. Волгоград, 2002. С. 95.
Партызанаў пад кіраўніцтвам сакральных пчаляроў «царския люди» баяліся найбольш. І чым болей адзначалася выпадкаў пераходу маскоўскіх стральцоў на «сторону литовскую», тым большай рабілася занепакоенасць іхных ваяводаў.
Так, ваявода баярын Фёдар Хварасцін незадоўга перад пагібеллю сігналіў у Маскву: «Намедни от нас отпало два десятка ратных людей. Сии люди престрашно искусаны были литовскими пчелами, что и места живаго на телесах их не изыскалось даже. Иные служилые люди по дури своей бросили оных, не мысля с покойниками возиться. А покойники весьма нежданно возстали и адово ударили по тылам тех служилых людей, изрекая белорусские словеса, преисполненные ненависти ко всему сущему, а к российским государевым людям наипаче: «Стойте, долбни дурния, воронами загуменными уведзгонние!». Благо, подоспели наши рейтеры и оных возставших покойников искусали саблями похлеще вышеуказанных литовских пчел». [138] Хрестоматия по истории русско-польской войны 1654–1667 гг. Санкт-Петербург, 2007. С. 295.
Праз некалькі дзён Хварасцін загінуў, упаўшы з падпаленай ім сасны. Ён трапіў у пчаліную засаду, марна спрабаваў уцячы і ў стане афекту вырашыў ратавацца на дрэве, падпаліўшы яго ніжнюю частку, каб дымам адпудзіць пчолаў. Пчолы паляцелі прэч, а ваявода, не жадаючы згарэць, скочыў долу і пабіўся насмерць. [139]Трэба сказаць, што ў Маскве на звесткі пра падобныя здарэнні рэагавалі як на штось экзатычнае і забаўнае, бо генеральная лінія палітыкі цара Аляксея Міхайлавіча заключалася ў прапагандзе непазбежнасці перамогі «российского оружия в битвах за Русь Белокурую и Литовскую». Нездарма гісторыі пра «возставших покойников», уджаленых «литовскими пчелами», сталі тыражавацца на лубочных выявах. А маскоўскім ваяводам, што спрабавалі трымаць пад сваёй уладай практычна ўсю Вялікую Літву, ад гасудара ішлі адпаведнага кшталту пасланні: «Меньше пить, больше ворогов бить, а то головы не сносить». [140] Наказы Тишайшего царя Алексея Михайловича Романова служилым людям, в литовских пределах живота своего не щадивших, воюя за торжество оружия российского. Сергиев Посад, 1912. С. 273.
Вершаванасць царскіх наказаў не павінна бянтэжыць. Тут яўна заўважаецца ўплыў Сімяона Полацкага, які ў 1656 г. падчас візіту Аляксея Міхайлавіча ў Полацак асабіста ўручыў яму прывітальныя «Метры» ўласнага аўтарства.
Між іншым, Сімяон Полацкі адмоўна ставіўся да сакральнага пчалярства і яго сінтэзам з хрысціянствам. Гэта давала яму лішнюю нагоду цешыцца прыходу на старабеларускія землі «россыйских освободителей». Лічыцца, што менавіта ягонаму пяру належыць верш «Утешение государевой лаской», дзе ёсць такія радкі:
Лишь солнца луч облобызает оный град,
Россыйский царь пребудет в вертоград,
Окрест всех озарит улыбкою прелестно.
Блаженно возликует днесь и стар, и млад,
Блаженства птах двуглав, сим главам Полоцк рад:
Сидер и государь – приятно и душеполезно . [141] Шанзон-Ястржембский Ю. «Вирши», приписываемые Симеону Полоцкому, в парижском архиве Голицыных-Оболенских // Русская эмиграция и вопросы реституции. Москва, 2002. С. 84.
Цікава, што ў час сустрэчы з маскоўскім царом Сімяон выпіваў нейкі «крепкий яблочный сок с мякотью», што амаль бясспрэчна можна асацыяваць з сумнавядомым сядзёрам мязговым.
Тое, што Аляксей Міхайлавіч з новай царскай дынастыі Раманавых скептычна рэагаваў на сведчанні пра пчаліныя напады і беларусізацыю сваіх салдат, яскрава дэманструе каласальны разрыў з традыцыямі папярэдняй дынастыі. Цар лічыў, што такімі «льстивыми сказками» ваяводы спрабуюць выцягнуць з казны больш грошай. Нядзіўна, што маскоўскія ратнікі не атрымлівалі з «большой земли» ніякай дапамогі для барацьбы з пчаліным фактарам . Царскім ваяводам даводзілася самастойна шукаць дзейсныя сродкі супраць крывых пчолаў. Для гэтага яны мусілі дадаваць у карныя рэйды элементы палявых этнаграфічных даследаванняў. Меркавалася, што просты люд павінен быў захаваць старажытныя веды пра магчымасць поўнай ці частковай нейтралізацыі крывых пчолаў. Але не кожны селянін ведаў пра тыя сродкі, а хто ведаў, той не спяшаўся казаць. Нямецкія інструктары падказвалі спосабы допытаў, якія без асаблівых намаганняў з боку катаў маглі добра развязваць языкі. [142]
Читать дальше