Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вселенския скорби, тяжкия вздыханья,
Печали и слезы и локтей кусанье —
Всяко и разно в сей час принесите,
Мне полочан оплакнуть вспомогите.
А оных же смерть непобожная взяла,
Ей было потрав средь земель тых немало.
Исчадие ада суть прузей и бчел совмещенье.
Диавол сам рек оным в порабащенье
Полоцкий край нять в слепом щелкотаньи,
Мед воровати, снедати людей без ропатанья . [118] Кожепенько И. Славяноросские «Печальки» о Ливонской войне как пример подражания «Тренам» Яна Кохановского // Война как феномен литературной рефлексии. Ростов-на-Дону, 2009.

Пасля заняцця Полацкай зямлі войскамі Івана Жахлівага на месцы найбольш буйных знішчаных пасек маскавіты пабудавалі свае крэпасці, каб найперш не дазволіць адрадзіць пчалярства. Пчузі ўдзельнічалі і ў аблозе Полацка, прадэманстраваўшы выключную марозатрываласць. Палачане з цяжкасцю зразумелі, якое жахоцце навалілася на іх у дадатак да варожага войска. Ваявода Станіслаў Давойна, бачачы, як пачвары нападаюць на гараджан, прыняў рашэнне падпаліць полацкі пасад і адыйсці ў Верхні замак. Ён спадзяваўся, што дым спыніць пчузяў. Але спадзяванні былі марнымі – пчузі не здохлі, працягнуўшы выядаць жыхароў Полацка. Давялося капітуляваць.

Вайна набыла зацяжны і пазіцыйны характар. Яна падштурхнула Вялікае княства Літоўскае да Люблінскай уніі з Польшчай, вынікам якой стала стварэнне Рэчы Паспалітай. Аднак гэта ніяк не ратавала Полацкую зямлю, бо на дзяржаўным узроўні марудзілі з прыняццем важнага рашэння, спасылаючыся на нястачу грошай і іншыя надуманыя праблемы. Жыгімонт Аўгуст захрас у распусце і спірытычных сеансах, на якіх выклікаў дух памерлай Барбары Радзівіл. Супольнай дзяржавай кіравала польская магнатэрыя, якой быў абыякавы лёс беларускага Падзвіння. Сакральным пчалярам з незанятай часткі старабеларускіх земляў даводзілася ствараць невялікія атрады, якія перыядычна ўступалі на абшары Полаччыны, каб патрапаць захопнікам нервы. Найбольш ад іх даставалася тым гарнізонам маскавітаў, якія не мелі на сваім утрыманні пчузяў. Зрэшты, ад джалення маскавітаў крывымі пчоламі эфекту амаль ніякага не было. Тоўстая татарская вопратка, густыя доўгія валасы і бароды станавіліся для пчолаў непераадольнай перашкодай. А на тварах пчолы часцей за ўсё паслізгваліся і калі і джалілі, то неглыбока. [119]

Выйсце прыйшло толькі разам з абраннем на трон уладара Рэчы Паспалітай трансільванскага князя Іштвана Баторы, які ў старабеларускай традыцыі стаў называцца Сцяпанам Батурам. Ён змог не толькі сабраць баяздольнае войска, але і кансалідаваў дзеля перамогі ўсіх, хто быў у гэтым зацікаўлены не эканамічна, а поклічам сэрца. Некалькі ягоных сакрэтных дарадцаў былі сакральнымі пчалярамі. Мядова-пчалінай ініцыяцыі Батура не праходзіў, бо для ўраджэнца і носьбіта традыцый Трансільваніі гэта магло б скончыцца непрадказальнымі наступствамі. Але мёд крывых пчолаў ён каштаваў неаднакроць. «Кривский міод зовет у поход», – сказаў уладар перад вайсковай выправай па вызваленні Полацка і Полацкай зямлі. [120]Ён прапанаваў Івану Жахліваму двубой на мячах, разлічваючы, што той пагодзіцца і атрымае моцныя раны ад мадыфікацыі джальніцкага мяча, які Сцяпану падарылі сакральныя пчаляры. Аднак маскоўскі цар адмовіўся, матывуючы тым, што выбарны манарх манарху прыроджанаму нераўня. [121] Казлоў Л.Р. З дазволу караля і вялікага князя. Мінск, 1992. С. 32. Тады слова ўзяло ўмацаванае войска. На той момант ўжо стала вядомым слабое месца пчузяў – яны з нейкай прычыны не выносілі асакі. Таму асака стала адным з элементаў убрання ваяроў вызвольнага войска. Ёю ж апавілі усе вуллі крывых пчолаў, якія узялі з сабой у паход. Пчузі дохлі сотнямі тысяч, ледзьве набліжаючыся да батураўцаў. Усе дарогі Полацкай зямлі ў той час былі заваленыя дохлымі пчузямі. Людзі баяліся на іх глядзець, але потым плакалі ад радасці. [122] Сказане о зништоженю жемеры надзной // Хрестоматия по истории природных катаклизмов на Руси. Москва, 2010. С. 240.

Маскавіты без падтрымкі сваіх мутантаў спяшаліся як мага хутчэй адступіць. Улетку 1579 г. войска Сцяпана Батуры ўзялося за вызваленне Полацка. У маскоўскім гарнізоне згадалі часы князя Дзмітрыя Іванавіча і выклікалі залеву, каб не дапусціць прылёту крывых пчолаў. Моцная залева спачатку пахіснула баявы дух батураўцаў, але выбарны манарх загадаў выкарыстаць некалькіх бацянаў-феніксаў, каб разагнаць хмары. [123]Баючыся страціць пад джаламі крывых пчолаў маскоўскую свядомасць, маскавіты здаліся. Толькі трынаццаць чалавек з іх падалі «суплікі» (ці «челобитные») з просьбай абмазаць іх мёдам і прапусціць праз рой крывых пчол. Просьбу пераможцы задаволілі. Навернутыя ў старабеларушчыну маскавіты далучылі да вызвольнага паходу. [124] Heidenstein R. Pamiętniki wojny moskiewskiej. Kraków, 1905. S. 89.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x