Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тым часам пачаўся першы бой паміж варагуючымі князямі. Някрас хацеў умяшацца, як мага хутчэй, і павёў рэшту свайго войска праз поплаў пры рацэ Святой. Праваднік з мясцовых павінен быў паказаць брод. Калі джальнікі апынуліся зусім блізка ад ракі, тая раптоўна выйшла з берагоў і заліла поплаў. Гэта не было выпадковым збегам абставін. Гэта была пастка, якую Жыгімонт пачаткова падрыхтаваў для войскаў Свідрыгайлы. На вузкім участку рэчышча прыгнанае жыгімонтаўцамі цывільнае жыхарства скінула ў ваду 500 пудоў камення з руінаў даўняй крыжацкай вежы. Войска вялікага пчаляра апынулася ў вадзе. Коні мітусіліся. Джальнікі падалі. Разам з імі падалі пераносныя калоды з крывымі пчоламі. Бачачы гэта, свідрыгайлаўскія лучнікі пачалі метадычны абстрэл поплаву. Шмат джальнікаў загінула, не маючы трывалых даспехаў. Свідрыгайла загадаў свайму войску ісці ў атаку. Але адначасова з гэтым Жыгімонт наказаў частцы свайго войска сесці ў баявыя чоўны і рушыць на іх праз заліты поплаў, каб затрымаць атаку свідрыгайлаўцаў, а заадно дабіць джальнікаў. Гэты план быў паспяхова рэалізаваны. Рэшту пчалярскага войска жыгімонтаўцы «адправілі ў вырай», наступ войска Свідрыгайлы спынілі і трымаліся да прыхода асноўных сілаў.

У часе перахода праз поплаў ваяры Жыгімонта страцілі толькі адзін човен. Жыгімонт Кейстутавіч атрымаў у бітве пад Вількамірам перамогу. Свідрыгайла уцёк «на 30 конях» у Полацк. Някраса пасля бітвы знайшлі сярод загіблых. Князь-пераможца парупіўся пахаваць забітага ворага з асаблівай пашанаю як чалавека да канца адданага сваім поглядам і ідэалам. «Егды б кождый з вас воевал не токмо за пенези и здобыч, а перш за великую цель, то ж и стало бы войско наше пятикрот моцным», – падчас пахавання звярнуўся Жыгімонт да сваіх ваяроў, ставячы Някраса і джальнікаў за прыклад. [103]

Параза джальнікаў пад Вількамірам мела ледзьве не катастрафічныя наступствы. Колькасць сакральных пчаляроў у краіне скарацілася на 90 %. Крывыя пчолы заставаліся без клапатлівага нагляду. Кінутыя пасекі, калі ўлады падазравалі іх у крывасці, знішчаліся. Той жа лёс напаткаў і кінутыя лясныя борці. Плёнам грамадзянскай вайны пераможцу карыстацца не давялося – яго неўзабаве забілі польскія агенты. Вайна расчысціла дарогу на велікакняжацкі трон сыну Ягайлы Казіміру. З аднаго боку ён фармальна падтрымліваў дзяржаўны статус старабеларускае мовы, але з іншага – не бачыў нічога дрэннага ў пашырэнні пальшчызны і паціху спрыяў гэтаму працэсу. Радыкальную апазіцыю Казімір Ягайлавіч імкнуўся знішчыць. Так было з прыхільнікамі Свідрыгайлы, што паднялі паўстанне ў Смаленску (1440 г.), так было і з тымі нешматлікімі сакральнымі пчалярамі, што мусілі хавацца па лясах і балотах, ратуючыся ад пераследу карнікаў.

Калі Казімір быў абраны каралём Польшчы, ён яшчэ больш праявіў сваё паланафільскае нутро: большасць часу бавіўся ў Кракаве. Гэткія паводзіны выклікалі абурэнне ў пэўных колах Вялікага княства Літоўскага. Асабліва былі незадаволенымі слуцкія князі, якія цягам другой паловы XV ст. сталі таемнымі апекунамі сакральнага пчалярства. Пад крыло князёў Алелькавічаў з усіх куткоў зямлі старабеларускай спяшаліся недабітыя карнікамі пчаляры, ведучы за сабой нешматлікія роі крывых пчолаў. Нездарма горад Слуцак на доўгія стагоддзі стаў сапраўднай апорай беларушчыны. Нездарма ў Слуцку выспела задума Пчаліна-мядовай змовы супраць Казіміра Ягайлавіча.

У 1481 г. слуцкі князь Міхаіл Алелькавіч разам з князямі Хведарам Бельскім, Юрыем Гальшанскім і Іванам Глінскім склалі адпаведны план. Меркавалася, што на вяселлі Хведара Бельскага і Ганны Кобрынскай, дзе меўся прысутнічаць Казімір, з напояў будзе падавацца толькі мёд крывых пчолаў, а ў час кульмінацыі свята манарху паднясуць збан з пчаліным роем, каб тыя ўджалілі яго. Але змову выкрылі на стадыі падрыхтоўкі. 30 жніўня 1481 г. у Вільні Міхаілу Алелькавічу і Івану Гальшанскаму прылюдна ўцялі галовы, а трункары бясплатна раздавалі публіцы сядзёр мязговы. [104] Лех Н. Істинний задум змови князів 1481 р. Львів, 1875. С. 3–10. Глінскаму і Бельскаму падчас сутычкі адбілі мазгі і тыя замест Слуцка збеглі ў Маскву. Зрэшты, паводле іншай версіі маскоўскі шлях яны выбралі наўмысна, каб адвесці удар ад сакральных пчаляроў.

Калі пра змову на чале з Міхаілам Алелькавічам, хаця і ў перакручаным выглядзе, але ўсё ж гавораць многія даследчыкі, то Пчаліная змова 1515 г. супраць вялікага князя Жыгімонта Старога і радных паноў забытая ўвогуле. Паводле адных звестак у ліпені, паводле іншых у верасні 1515 г. група змоўнікаў па «листах лживых» (фальшывых дакументах) даставіла ў сутарэнні віленскага Дольнага замка 33 пчаліныя вуллі, якія былі замаскіраваныя пад бочкі з віном. Выканаўцам задумы змоўнікаў павінен быў стаць нехта Гвідон Ліс (у іншых крыніцах – Лес). Ён добра ведаў вентыляцыйную сістэму Дольнага замку, таму яму і даручылі «довести пчол» да залы, дзе меркавалася пашыранае паседжанне велікакняжацкай рады. Спачатку ўсё ішло добра. Гвідон удала выдаваў сябе за чалядніка з ліку тых, хто выконваў рамонтныя работы. За гэты час ён здолеў зрабіць у вентыляцыі з дзясятак мядовых кропак так, каб крывыя пчолы ведалі, куды ім ляцець у часіну «Х». Але ўрэшце адна са служанак стала за ім сачыць – «албо з подозрейня небезпеки, албо з мыслями аморными». Убачыўшы, што Ліс у сутарэннях размаўляе з бочкамі, яна тэрмінова паскардзілася службе аховы. Ліс быў схоплены.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x