Такая раўнавага з пэўнымі агаворкамі трымалася і пасля смерці Гедзіміна ў 1341 г., нягледзячы на ўнутрыпалітычны неспакой, звязаны з адсутнасцю легітымнасці вялікага князя Яўнута, які быў прыхільнікам сядзёра мязговага і добра паддаваўся маскоўскім уплывам, дарма што Масква на той час была ў жорсткай данніцкай залежнасці ад Залатой Арды. Калі ўлада ў Вялікай Літве перайшла да дуумвірату Альгерда і Кейстута, Яўнут спрабаваў хавацца ў Маскве. Гедзімінавічы мусілі адправіць адмысловую групу воінаў-пчаляроў, каб вырваць адтуль свайго нядбалага брата і вярнуць да «родных мядоў».
Пра гэтую выправу даволі падрабязна паведаміў маскоўскі летапісец па мянушцы Конь Дзялок: «До терема, там же беглый князько литовский Евнутько постоем стоял, приходили дивны люди от его стороны. Сказали, иже дар оному пресладкий принесли. Уведов то, Евнутько бежал в дальнюю светлицу и укрылся пацталом. Но люди оныя проникли дотуд, разбросав стражу всю по углам и каморам. Беглец литовский боялся зело гостей, бился чолом о сруб светлицы, восхохотамши под лавкою. А то ради лицедейства скоморошьего, абы гости онага Явнутьку юродивым и долбоклюем болезным вызнали. Но те не уверовали хитростям лицедейским. Приткнули Явнутьку к стенке, залили онаму в горло злаго меду литовского и нахлобучили на голову колоду с пщелами. «По Явнутьке и шапка», – рекл главен с пришлых дивных людей литовских. По тому всему Явнутька борзо переменился и возалкал страстно ко Литве своей повернуться. «Во змроку зиходкая зрада завабить клусней у виры. Ажиргаем и лататы», – молвил по-литовски оный и поторопился за пределы западныя бежати, князя московского за кров и хлеба кусок не взблагодаривши». [83]
Вялікі князь Альгерд рупліва працягваў працу па пераадоленню раздробленасці. Відаць, што ў гэтай працы выкарыстоўваўся багаты досвед міндоўгавых часоў. Прынамсі асобныя дакументы сведчаць, што паходнай кнігай Альгерда быў трактат «Як борздо и пліонно зъединочити размоитыя панствы удельныя», аўтарства якога прыпісваецца Міндоўгу. [84] Заморский Ч. К вопросу о настольных книгах великих князей литовских // Эхо библиофила. 2006. Вып. 13. С. 32.
Кніга вельмі дапамагла. Акрылены поспехамі вялікалітоўскі гаспадар, нават не заўважыў, што ў сваіх мядова-пчаліных паходах выйшаў за межы Старое Беларусі. Калі ж апамятаўся, то было позна – вялікая частка украінскіх земляў і пэўная частка абшараў прылеглых да Паўночна-Ўсходняй Русі загаварыла па-беларуску. Гэта факт, засведчаны многімі помнікамі пісьменства, якія паходзяць з тых рэгіёнаў. Дарэчы, і першую, і другую з жонак Альгерда клікалі Ульянамі – Марыя Ульяна Яраслаўна Віцебская і Ульяна Аляксандраўна Цвярская, што было сугучна са словам «улей», якое стала для гаспадара сэрцу мілым.
Крывых пчолаў Альгерд выкарыстоўваў і падчас паходаў на Маскву 1368 г., 1370 г., 1372 г. Гэтыя падзеі ў Маскоўскім княстве атрымалі назву «Литовщина». Маскавіты, шмат начуўшыся пра літоўскіх пчол, панічна баяліся быць уджаленымі. Фармальна паходы Альгерда ажыццяўляліся ў падтрымку цвярскіх князёў, але рэальна вялікі князь літоўскі меў на мэце абеларусіць Маскву. Невыпадкова сярод баявых песняў вялікалітоўскіх ваяроў была і песня з наступнымі радкамі:
Коли наши борти въедуть в Москву,
Медом всих напоим.
Коли наши вульи въедуть в Москву,
Дело буде пчолам . [85]
Маскоўскі князь Дзмітры Іванавіч (будучы Дзмітры Данской) і аналітыкі з яго баярскага атачэння добра ўсведамлялі, чым можа скончыцца прыбыццё ў Маскву літоўскіх борцяў ці вулляў. Таму падчас кожнага паходу даводзілася нешта прыдумляць, каб выратаваць сябе ад крывых пчол. Калі адбываўся першы паход Альгерда, усе вёскі, што стаялі абапал дарогі на Маскву, загадам князя былі адселеныя. Іх жыхары, а таксама адмыслова прыгнаныя людзі з іншых маскоўскіх валасцей мусілі займацца тым, каб вакол дарогі на многія дзясяткі вёрст не засталося ніводнае кветачкі. Разлік быў такі, што крывым пчолам не ўдасца назбіраць нектару, новага мёду не будзе, стары мёд будуць вымушаныя спажыць самі ваяры, а пчолы проста памруць у пустэльных палях пад Масквой. Гэты план атрымаўся, крывыя пчолы сапраўды не змаглі дацягнуць да Масквы. Але яго здзяйсненне каштавала маскоўскаму двару немалых грошай. Гэта пры тым, што трэба было сплачваць даніну Залатой Ардзе. Таму падчас наступных паходаў Альгерда маскавіты выбіралі больш танныя спосабы процідзеяння.
У 1370 г. вялікалітоўскаму войску давялося прабірацца да Масквы праз дымную смугу – за два гады вакол дарогі нарасло шмат дзядоўніку, які людзі Дзмітрыя Іванавіча і падпалілі. Таксама вялікія лаўжы дзядоўніку дыміліся і за сценамі Крамля. Крывыя пчолы, як і іх звычайныя пабрацімы, вельмі кепска рэагавалі на горкі дым, што зноў выратавала маскоўскі рэжым ад беларусізацыі. Як сведчыць летапісец, акурат тады князь Дзмітры Іванавіч з палёгкай уздыхнуў і прамовіў фразу, што значна пазней стала класічнай: «И дым отечества нам сладок и приятен». [86]З тых жа часоў паходзіць дзеяслоў «ерепениться» (пачатковы варыянт – «репейниться» ад слова «репейник», то бок «дзядоўнік») у значэнні «сярдзіта ўпарціцца, пярэчыць». [87] Даль В. Замечания по поводу нескольких слов, происхождение каковых имеет историческую подоплеку // Родная великорусская речь. 1870. № 20. С. 33.
Читать дальше