Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Товпа народу
Чакаець мьоду.
Да нешто довго
Нема Миндовга . [76] Хвошчанка Н.Я. Інтэрмедыя як феномен беларускай культуры эпохі барока // Прекрасное барокко: Сборник статей. Павлоград, 2007. С. 42.

Цяжка сказаць, які сюжэт мела гэта інтэрмедыя. Але ясна, што галоўныя героі са святарным трымценнем чакалі ўдзелу ў мядова-пчаліным абрадзе.

Знаўцы і аматары гісторыі запярэчаць: а як жа крывавая барацьба Міндоўга з супернікамі? Безумоўна, была і яна. Але не варта яе перабольшваць, як гэта рабілася ў пазнейшых летапісах і хроніках. Крывавыя сутычкі адбываліся амаль выключна ў тых выпадках, калі пчалінае джаленне не давала ніякага эфекту. Рэч у тым, што сярод тагачасных эліт было модна злоўжываць сядзёрам мязговым – напоем, які гатаваўся на яблыках разладу і абавязкова настойваўся на адмысловым чарвячку марнаслаўя (летапісныя «червь тщеславия», «червяк славы порожней», «робак пыхи» ). [77]Мяркуючы з нешматлікіх апісанняў, якія захаваліся ў гістарычных крыніцах, сядзёр мязговы ўяўляў з сябе гэткі яблычны джын-тонік з мякаццю (дакладны рэцэпт быў страчаны ў 1917 г.). Хто займаўся яго вырабам, дакладна невядома. У позняй «Кроніцы Рабрынкі» (XVII ст.) пра іх гаворыцца так: «Трункари, мистры деланья сидеру мязгкового от давних пор суть потужни окономы». [78] Запаветныя беларускія летапісы і хронікі. Гомель-Маладзечна, 1998. С. 111. Менавіта сядзёр мязговы справакаваў забойства Міндоўга і шматлікія звадкі пасля гэтага.

На пачатку XIV ст. звадкі ўнутры Вялікай Літвы часова перапыніліся. Не апошнюю ролю ў гэтым сыгралі зноў жа сакральныя пчаляры. Па першым часе ім даводзілася дзейнічаць самастойна, не маючы падтрымкі ад наступнікаў Міндоўга. Многія з пчаляроў пераапраналіся ў падарожных старцаў і рушылі ў розныя канцы краіны, тэрыторыя якой тады толькі афармлялася. Кожны з такіх старцаў, а іх было недзе 333 чалавекі, вёў з сабою па адным маленькім рою крывых пчол. Дарогай пчолы збіралі нектар, а начавалі ў мініяцюрнай борці, якую пераапрануты пчаляр выдаваў за музычны інструмент. Дакладней, гэта і быў спецыфічны музычны інструмент, у якім даводзілася жыць пчолам. Паводле адных крыніц ён меў назву «гудьбарска колода», а паводле іншых «короб певничский». У сваіх выправах сакральныя пчаляры ладзілі выступы перад простым людам і, калі атрымлівалася, перад баярамі. Яны гралі на сваіх калодах (якім чынам, невядома) і спявалі. [79] Барок-Хвайніцкі С. Беларуская музычная традыцыя часоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага. Беласток, 2005. С. 20–21. Фрагмент такой песні захаваўся ў падарожных нататках венгерскага авантурыста таго часу Дзьёрдзя Міека:

Стал народ у нас хітёр.
Мёд не пьёт, а пьёт сідёр.
После онага сідра
Бьютса братіц і сістра,
Отрекаютса свойго
Неведомо для чого.
Толька наш кревіцке мёд
Всё до ладу доведёт. [80]

Пчаляры рашуча крытыкавалі спажыўцоў сядзёра. Гэта была сапраўдная ідэалагічная барацьба. Таму «старцы» за свае песні іншым разам апыналіся ў лёхах удзельных князькоў, якія любілі пабалавацца сядзёрчыкам. У такіх выпадках не дапамагалі нават пчолы, якія ў пчалярскія выправы браліся з вядомай мэтай – вярнуць заблудных да «своевицы». Не зважаючы на цяжкасці, сакральныя пчаляры здолелі многае зрабіць. Нездарма ў часы вялікага князя Гедзіміна адзначаецца пашырэнне старабеларускай мовы.

Зрэшты, і самога Гедзіміна спачатку даводзілася пераконваць у слушнасці абранага шляху. Ускосным сведчаннем яго ўзаемадзеяння з пчалярамі з’яўляецца варыянт знакамітай легенды пра заснаванне Вільні. Згодна з ім Гедзімін прысніў, што на гары, якую называлі Крывая (ці Лысая), стаіць не вялікі жалезны воўк з выццём сотні ваўкоў унутры, а агромністы вулей, у якім гула «тысяча тысяч» пчол. [81] Фривольский Л. Основание Вильно в легендах, преданиях, песнях. Санкт-Петербург, 1901. С. 89. Магчыма, што ў даўнейшыя часы на Крывой гары знаходзіўся сакральны пчальнік. Краязнавец Цімур Нарбут, траюрадны пляменнік знакамітага гісторыка Тэадора Нарбута, увогуле сцвярджаў, што назва Вільні паходзіць не ад назвы ракі Вілія (Вялля), а ад слова «вулей» і мусіла б гучаць як Вульня. [82]Так ці інакш, але перыяд валадарання Гедзіміна звязаны з аднаўленнем легальнага становішча сакральных пчаляроў, што цалкам стасуецца з тагачаснай палітыкай верацярпімасці. Праўда, апошнюю варта разумець найперш як раўнавагу паміж хрысціянскай царквой і сакральным пчалярствам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x