Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Існаванне падобнага кшталту звычаю пацвярджаецца звесткамі з беларускага фальклору. Вось, напрыклад, адна з архаічных радзінных песень, што была занатавана ў Падняпроўі ў канцы ХІХ ст.:

А ў каго пчолы й мёд на дварэ?
Ў Сярожкі пчолы й мёд на дварэ.
Сазваў пір не людзям, а сабе,
Каб яго шчэ й дзіцяці расло,
Каб яно і здарова было,
Каб яму да Бог жыта радзіў,
Каб яму Бог дзіцятка пладзіў . [60] Радзінныя народныя песні. Мінск, 1999. С. 306.

Схематычныя рысункі, у якіх распазнаюцца вобразы пчолаў і дзіцяці, раз-пораз сустракаюцца на аскепках керамікі і асобных ужытковых прадметах банцараўскай археалагічнай культуры V–VIII стст., якая ахоплівала практычна ўсю тэрыторыю Беларусі ў сучасных яе межах. Магчыма, з узгаданым звычаем звязана прымаўка: «Свае пчолкі не чыняць болькі». [61]

Шкадаванне Рэгінона Латарынгскага з нагоды дакранання хрысціянскіх прапаведнікаў да крыўскай традыцыі цалкам зразумелае. Па ўсім відаць, што не адзін місіянер, трапіўшы на старабеларускія землі, падпадаў пад уплывы тутэйшай традыцыі. Манах Адам Брэменскі ў «Дзеях першасвятароў Гамбургскай царквы» (бл. 1075 г.), не называючы імёнаў, агулам прыгадаў місіянераў ІХ—Х стст., якія «зракліся веры хрысціянскай, пакаштаваўшы мёду крывіцкага». [62] Адам Бременский. Деяния первосвященников Гамбургской церкви. Расширенная версия. Москва, 2002. С. 305. Каталіцкі святар Гемальд, аўтар «Славянскай хронікі» (ХІІ ст.), з абурэннем прыводзіў факт: адзін нямецкі прапаведнік у Х ст. настолькі паддаўся «ілжывай веры крывіцкіх бортнікаў», што «пісьмо на радзіму напісаў па-крывіцку», а ў яго родным горадзе «не знайшлося ніводнага чалавека, апроч палоннага люціча, які б здолеў разабраць сэнс напісанага». [63]

Нават у часы, калі пачалася паступовая хрысціянізацыя беларускіх земляў, кіеўскія царкоўнікі з вялікай падазронасцю ставіліся да сваіх полацкіх калегаў. У кіеўскіх храмах і манастырах забаранялі нават дакранацца да зборніка афарызмаў «Полотьска пчела» (ХІ ст.), хаця зместам ён, напэўна, мала чым адрозніваўся ад кіеўскага аналагу. Прычынай для забароны называлася тое, што палачане, нібыта, дадавалі ў чарніла і выкарыстоўвалі для змочвання старонак «мед лукавыи пчел злыих своих, егоже благочестныя слуги церкви не должныа ни вкушать, ни обонять». [64]Паводле ўскосных звестак забарону наклаў асабіста мітрапаліт кіеўскі Кірыла Грэк пасля таго, як адзін са служак Дзесяціннай царквы ў Кіеве пасля чытання «Полацкай пчалы» пачаў у часе царкоўнай службы спяваць не псалмы, а «всяко еретичьство о пчелах, иже храмы строят». Падобна, што гаворка пра вядомую і ў наш час народную песню зімовага цыкла:

Пчолачкі гудуць,
Цэркаўку будуюць . [65]

Цікава, што Кірыла Грэк у сваёй забароне спасылаўся на аўтарытэт візантыйскага імператара Канстанціна VІІ Барвовароднага.

Канстанцін VІІ Барвовародны ў дадатках да свайго трактату «Аб кіраванні імперыяй» (Х ст.) папярэджваў, што сярод монаскілаў (лодкі-даўбёнкі), на якіх «русы» прыходзяць у Канстанцінопаль, варта асцерагацца лодак крывіцкага паходжання: «Крывітэіны, якія пастаўляюць монаскілы ў Кіёву, любяць хітраваць: вырабляюць іх часта са старых дрэваў, дзе жылі пчолы. А якія ў іх землях пчолы яшчэ базілеўс Маўрыкій з асцярогай пісаў. І хоць ад Крывіі да Кіёвы і ад Кіёвы да Канстанцінопаля шлях вельмі доўгі, трэба ўлічваць небяспеку, якую могуць таіць у сабе монаскілы з Крывіі. Мяркуем, што ва ўсёй Рамейскай імперыі не знойдзецца такога вар’ята, які б добраахвотна захацеў зрабіцца крывічом». [66] Константин Багрянородный. Приложение к трактату «Об управлении империей». Москва, 1991. С. 54. Калі сам імператар мусіў звяртаць увагу на падобныя рэчы, то праблема магла стаяць сапраўды вельмі востра. З іншага боку выглядае даволі пацешна, што ўладар не самай апошняй дзяржавы тагачаснага свету клапаціўся пра тое, каб нехта з яго падданых не загнаў сабе пад скуру крывіцкую стрэмку.

Між іншым, ёсць падставы меркаваць, што ў Візантыі пра асаблівасці крывіцкага сакральнага пчалярства ведалі даволі шырокія пласты жыхарства. У адным з візантыйскіх зборнікаў анекдотаў ХІ ст. знаходзім наступнае: «Мядзведзь выйшаў да ракі на вадапой. Прагнаўшы смагу, убачыў гіпапатама. Як убачыў яго, дык утаропіўся, нібыта забыўся пра ўсё на свеце. Стаяў так цэлы дзень. Гіпапатаму ад такой увагі зрабілася няёмка і ён урэшце спытаў: «Чаго пазіраеш, пане?». Мядзведзь яму на гэта: «Тваімі б вуснамі, васпане, ды мядком пачаставацца б!». «Тае бяды! Вусны я табе пазычу. А мёду за ракой у крывічоў возьмеш», – ахвотна адказаў гіпапатам». [67]Напэўна, візантыйцам было неверагодна смешна ўяўляць крыўскамоўнага мядзведзя з гіпапатамавымі вуснамі. Дарэчы, вобраз такога мядзведзя быў адлюстраваны на адным з мазаічных аздабленняў парфірнай залы імператарскага палаца ў Канстанцінопалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x