Михась Южик - Марыянеткі і лялькаводы

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Марыянеткі і лялькаводы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2008, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Марыянеткі і лялькаводы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Марыянеткі і лялькаводы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Марыянеткі і лялькаводы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Марыянеткі і лялькаводы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзякуючы тваёй жа цывілізацыі.

— Не зразумеў… — здзівіўся Леанід Нілыч.

— А ты падумай. — Валерый Адынец з’едліва ўсміхнуўся. — Памазгуй, брат славуты мастак, пакумекай. І можа, дапнеш нарэшце, што якраз дзякуючы тэлевізарам, магнітафонам, інтэрнэтам і верхаводзяць народнымі масамі ўжо не мысляры, не навукоўцы, а эстрадныя выскачкі. Ці не так?

— Яно так… канешне… Але ж не для таго прыдумляліся электронныя сродкі зносінаў, каб народ разбэшчваць. Упэўнены, дзеля дабра вучоныя шчыравалі…

— Це, це, це, це. — Адынец лянотна і пазяхліва, з выглядам інтэлектуальнай перавагі глядзеў на прыяцеля.

— Я ж памятаю, колькі радасці было, калі я тэлевізарам абзавёўся. Гэта быў рывок у прастору, духоўны ўздым, увесь пад’езд да мяне збягаўся. А каляровы тэлевізар! О, як я радаваўся, калі ўбачыў блішчастыя чырвоныя шлемы зборнай СССР па хакеі: чырвоная форма на белым лёдзе! Ды я, нібы хлапец, ад шчасця трымцеў. А цепер: гэты тэлевізар, гэтае акно ў свет, ворагам робіцца найлюцейшым!

— Заеўся ты, значыць. Трэба, відаць, цябе зноў на сталінскае радыё пасадзіць ды павадзіць на дэманстрацыі. Тады б ацаніў ты гэтага “найлюцейшага” ворага.

— Не, Валер, не куплюся я цяпер на яго. Тому што ведаю д’ябальскую сутнасць гэтай гаваркой скрыні. Нячысты яе апанаваў, апаганіў, як ён апаганьвае ўсё на свеце: царкву, каханне, літаратуру. А тэлевізар для яго, д’ябла, самая ласая пазіцыя, бо ўадначас ахоплівае сотні мільёнаў душаў. І прапагандуе ён па ўсіх каналах наступнае: панаванне дужага над слабым, уладу грошай, гвалт і цынічны секс.

— І не надакучыла табе штампамі гаварыць? — У знак пратэсту Адынец ажно прыкрыў рукой вочы. — Ты ж не лектар па чысціні нораваў.

— А за гэта, за чысціню нораваў, з якой ты насміхаешся, варта жыццё аддаць! — Нілыч ізноў плюхнуў сабе віна. — Бо без той чысціні няма мастацтва, а без мастацтва нам з табой — гамон. Затопча нас асатанелы натоўп.

— Ну, ты ўсё сказаў?

— Не, не ўсё! Не ўсё, братка. Мы дагуляліся да таго, што ніводная кніга, ніводны фільм не будуць прададзены, пакуль у іх няма вышэйпералічаных “каштоўнасцяў”: мора грошай, гвалту і голага цела. Гэта, што называецца, фінал! Прыплылі, спадарове… — Нілыч перавёў дух. — Цяпер адкрыта, у час, калі і немаўляты спаць не кладуцца, па любым канале можна ўбачыць, як нейкія багацеі “культурна” адпачываюць у лазні з адборнымі дзеўкамі. Яны, так бы мовіць, увасабляюць ідэал адпачынку: камфортная цеплыня, вытанчаныя ежа, курыва, выпіўка, а галоўнае — бабскія целы на любы густ, што сноўдаюцца перад іх блудлівымі вачыма. І яны, багацеі, выбіраюць гэтыя грудзі і задніцы, як персікі і ананасы з талерак, што стаяць у іх тут жа. Бо за целы, як і за фрукты, заплачана. І заўваж, заплачана тымі ж паскуднымі грашыма, на якія гэтыя багатыры вучаць у Англіях і Швейцарыях сваіх сыночкаў і дочачак, на якія апранаюць сваіх раскормленых жонак і выпраўляюць іх у разнастайныя круізы.

— Ну-ну.

— Дзе тут мараль, я пытаюся? Нямашака.— Нілыч карцінна развёў рукамі. — Але ім на яе напляваць. Ім напляваць і на элементарную гігіену: нават жывёлы не спаруюцца там, дзе ядуць ці адпачываюць. А ім, нашым “новым беларусам”, усё адразу падай! Ну, ладна, — на табе, задушыся! А далей што? Што далей, калі ты ўсё атрымаў, усё купіў за свае грошы? Да чаго ж заўтра імкнуцца? А да таго, адкажуць мне яны: сёння крэветкі нашанскія, а заўтра японскія; сёння піва нямецкае, а заўтра бельгійскае; сёння пышнацелая Машка, а заўтра хударлявую Светку хачу! І так да бясконцасці, а праўдзівей — да скону, пакуль іхняя плоць здатная прымаць дарункі жыцця.

— Ды ты, брат, філосаф.

Тут зазваніў тэлефон. Леанід Нілыч схамянуўся і ўвішна дастаў з кішэні штаноў мабільнік.

— Слухаю… А, Макарыч! І ты будзь здаровы. — Ён грузна апусціўся ў крэсла, што стаяла з другога, насупроць Адынца, краю часопіснага століка. — Ну зробім, Макарыч, я ж ужо казаў. Падыходзь заўтра гэтак… гадзінак у адзінаццаць… Добра… Добра. Толькі патэлефануй папярэдне. Згода. — Нілыч вярнуў у карман мабільнік і неяк рассеяна паглядзеў на прыяцеля.

— Дык вось слухай мяне, — сказаў яму той роўным, упэўненым голасам. — Усё, што ты тут прамаўляў, я называю, прабач, прыгожымі соплямі.

Пугач саўгануўся на крэсле і ўжо хацеў абурыцца, але Адынец папераджальна ўзняў руку дагары.

— Чакай! Ты тут памудраваў досыць. То дай і мне сказаць пару слоў. — Ён скрыжаваў на грудзях рукі. — Я сцвярджаю, што літаральна за дзесяць хвілін магу тваю тэорыю разнесці ўшчэнт.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Марыянеткі і лялькаводы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Марыянеткі і лялькаводы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Марыянеткі і лялькаводы»

Обсуждение, отзывы о книге «Марыянеткі і лялькаводы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x