Михась Южик - Перакулены час

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Перакулены час» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакулены час: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакулены час»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перакулены час — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакулены час», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля гэтых Сурмачавых разважанняў Таццяна зусім збянтэжылася і не ведала, што гаварыць. Затое яе прыяцель не пазычаў слоў.

– Такія крывадушныя стэрэатыпы мяне больш за ўсё і даймаюць! – цягнуў ён свой маналог. – І яшчэ… Бальшыня пажылых кабет толькі і жыве плёткамі: хто з кім ажаніўся, хто з кім разышоўся, хто з кім так жыве, у каго ад каго дзіцё нарадзілася. Як збяруцца на лавачцы ля пад’езда – то і давай языкамі мянташыць, давай шнарыць па чужых пасцелях. А спытай любую з іх – хто такі Багдановіч ці Сымон Будны, тут – не, тут яны не адкажуць, тут канец іхняму досведу. У іх кругагляд – адно ад грудзей да клубоў даходзіць. Вось для іх найцікавейшыя месцы! А што там нейкі Максім-кніжнік вершы пісаў, то гэта яго праблемы.

Васіль усхадзіўся не на жарт і нібы ваяваў з якімсьці нябачным ворагам.

– А яшчэ пра грошы абывацелі любяць! Гэта іх другая, пасля пасцельных варункаў, тэматыка. Тутака яны знаўцы! Ого-го якія спецыялісты. “Вунь той новым аўто абзавёўся, гэты кватэру сынку трохпакаёвую купіў, а гэты дачку сваю з маладым мужам-бэйбусам у вясельны круіз у Гішпанію выправіў. Значыць, ёсць у людзей грошы. Вялікія! А калі вялікія, то несумленна нажытыя”, – шушукаюцца незмаўкальна бабулькі на лавачках. І год, і два, і пяць пляткараць. І няма на іх зводу!

– А хіба ты ў жыцці не пляткарыў ніколі? – хітравата прыжмурылася Таццяна.

– І я пляткарыў. Так, – згадзіўся Васіль. – І ненавіджу сябе за гэта. А як жа, скажы мне, Таня, было гэтай заразы не набрацца? Як не захварэць на абывацельства, пляткарства і бездухоўнасць, калі з дзяцінства вакол толькі абывацельствуюць, пляткараць і бездухоўнічаюць? Як жа мне быць чалавекам, калі я адмалку навучаны быць не беларусам, а савецкім грамадзянінам – касмапалітам, у якога “адрас не дом і не вуліца”, а нейкі абстрактны Саюз-бацюхна? У нас Савецкі Саюз і кампартыя Бога падмянялі, родную зямлю, дом, мову, бярэзіну пад акном. Мы ж прапашчыя, непапраўныя людзі, вырадкі! – Сурмач няўзнак перайшоў на крык.

– Тс! – спрабавала суняць прамоўцу Таццяна. – Вунь нехта сюды паднімаецца… Напэўна, сеанс скончыўся.

– Скончыўся, – пацвердзіў Васіль, калі крыху падаўся наперад і зірнуў на пляцоўку ўнізе. – Дык паслухай… на чым гэта я спыніўся… – І тут жа пусціўся ў новыя разважанні…

Сурмач яшчэ доўга сушыў прыяцельцы мазгі гэтым кастрычніцкім вечарам. Замест таго каб мілавацца і гаварыць пяшчотныя словы. Дамоў ён прыбыў у абрэз – на апошнім аўтобусе, а першай гадзіне ночы.

23

Ранак надарыўся дзівосны. Такія рэдка бываюць на Беларусі ў другой палове кастрычніка. Яшчэ гадзін у сем пра надвор’е няможна было сказаць нічога пэўнага – горад патанаў у тумане і змроку. Але зараз, а палове дзесятай, сонца такі пачало прабівацца да зямлі. Яно ўвачавідкі надавала наваколлю цёплыя тоны: будынкі жаўцелі ад нізкіх промняў і нібы высоўваліся з густой вільготнай смугі на пярэдні план; на вуліцы, тратуары і агароджы клаліся мяккія цені. Пад сонцам весела бліскалі жалезныя каўпакі ліхтароў, зіхотка пераміргваліся шыбіны вокнаў. Але кожны дураслівы прамень, кожны яго адбітак ад блішчастых прадметаў губляўся і спакваля пагасаў у тумановай павалоцы. Ад таго горад не пярэсціў фарбамі, не раздражняў, а, наадварот, супакойваў чалавечы пагляд, улагоджваў нервовую сістэму.

Васіль Сурмач толькі што выйшаў з харчовай крамы і запыніўся каля ганка, уражаны хараством наваколля. У яго руках былі дзве авоські, набітыя разнастайным і важкім пажыткам. Скрозь капронавую сетку праглядаліся трохлітровы слоік з зялёнымі марынаванымі памідорамі, меншыя слоікі з гуркамі і ці то з салянкай, ці то з салатамі айчыннай вытворчасці, бляшанкі кансерваў, ладны батон варанай каўбасы, колькі кругоў каўбас вэнджаных, пару пластмасавых бутэлек мінеральнай вады ёмістасцю на паўтара літра і сякія-такія пакункі з няпэўным змесцівам.

І хаця крама знаходзілася паблізу адной з прахадных завода, дзе працаваў малады інжынер Сурмач, сустрэць яго тут з авоськай на самым пачатку працоўнага дня, па меншай меры, дзіўнавата.

Сённяшні дзень стаўся не проста будным днём для маладога чалавека, не шараговым рабочым днём для ўстановы, дзе ён працаваў, а самым што ні ёсць святочным. СКБ, якое размяшчалася ў асобнай сяміпавярховай будыніне, адзначала свой круглы юбілей – 30 гадоў з дня заснавання. За гэтае трыццацігоддзе багата вады ўцякло, а яшчэ больш слаўных спраў нарабілася супрацоўнікамі СКБ. У свой час праекты гэтай установы грымелі па ўсім Савецкім Саюзе, кіраўніцтва ўдастойвалася найвышэйшых урадавых узнагарод, а радавыя супрацоўнікі – немалых, па тым часе, грашовых прэмій… Аднак усё гэта было ў мінулым. Пасля ж развалу дзяржавы-монстра попыт на праекты СКБ, як і на прадукцыю галаўнога завода, спярша рэзка зменшыўся, а затым і наогул наблізіўся да нулявое адзнакі. СКБ стала стратным і ператварылася ў абузу для завода, на чыёй зямлі яно стаяла і чый хлеб мелася есці. Па калідорах СКБ ужо даўно лётала ліхая пагудка не то аб ягоным закрыцці, не то аб наданні яму нейкага іншага статусу. Але праходзіў і год, і два, а гэтыя лёсавызначальныя змены не адбываліся, і СКБ працягвала паразітаваць на целе завода, працуючы “ў стол”, як пісьменнік-дысідэнт. Супрацоўнікам затрымлівалі зарплату, затым наогул не выплачвалі яе па два месяцы, адпраўлялі ў працяглыя водпускі без грашовага ўтрымання альбо на ўтрыманні самым жабрацкім, дазвалялі браць водпускі за свой кошт тэрмінам да года і зарабляць грошы, як каму ўздумаецца, і хто на што здатны. Некаторыя вядучыя інжынеры СКБ знаходзілі сябе ў гандлі бананамі з вулічных латкоў, некаторыя адкрывалі сваё прызванне ў спекуляцыі валютай, некаторыя – і гэта шчасліўчыкі! – пераходзілі ў прыватныя фірмы па спецыяльнасці. Такім чынам, за апошнія два гады рады супрацоўнікаў СКБ значна парадзелі і пагоршыліся ў сэнсе сваіх прафесійных вартасцяў. Тут засталіся альбо зусім ужо недарэкі, альбо тыя, хто, наадварот, умеў лавіць рыбу ў мутнай вадзе і спрытна ішоў угору па службовай лесвіцы пры ўсеагульным раздраі; альбо людзі без цара ў галаве, памылкі прыроды, як саматужны паэт Васіль Сурмач і самадзейны артыст Мяркулаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакулены час»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакулены час» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Перакулены час»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакулены час» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.