Михась Южик - Перакулены час

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Перакулены час» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакулены час: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакулены час»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перакулены час — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакулены час», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Налівай! – скамандаваў ён Змітраку і прысеў да стала насупраць Валодзькі. – Толькі хутчэй.

На абрусе кучамі валяліся луска, хвасты і галовы ўжо з’едзенай таранкі, на дзвюх талерках яшчэ заставалася тоўста нарэзанае сала і вараная каўбаса, скібы чорнага хлеба.

Пакуль Кулік адкаркоўваў бутэлькі “Траецкага” піва, Васіль накінуўся на каўбасу і ўмомант знішчыў яе дазвання. Еў для хуткасці без хлеба. Валодзька Злыбеда глядзеў на яго з замілаваннем і моўчкі.

– Ну, будзьма разам! – вымавіў няхітры тост Зміцер, і ўсе трое нетаропка і з веданнем справы, сінхронна асушылі свае шклянкі.

– Шкада, хлопчыкі, што не магу болей. – Сурмач устаў з-за стала і цырымонна кіўнуў галавой Валодзьку. – Ісці трэба!

– Не-не! Хаця б яшчэ па адной, – актыўна запратэставаў Кулік і адразу ж прыняўся напаўняць Васілёву шклянку.

Тоўсты Уладзя ўмольна глядзеў на Сурмача. У вачах яго чыталася: “Выпі, братка, напрамілы Бог, выпі”.

– Угаварылі. – Хлопец схапіў са стала, залпам выжлукціў халоднае піва. – Пара! – крактануў ён і пайшоў з кухні.

Зміцер памкнуўся яго праводзіць.

– Слухай, Васіль, – з нязвыклай няёмкасцю ў голасе загаварыў ён у вітальні, – тут такая справа… Гм… Мы неяк з хлопцамі ў мяне выпівалі… Ну… вядомая рэч, яшчэ захацелася… А грошай, як заўжды, нямашака… І я… словам, іншага выйсця не было, як з твайго партманэ на пляшку пазычыць.

Сурмач моўчкі апранаўся, стаяў спінай да Куліка і не выяўляў ніякіх пачуццяў.

– Але праз парачку дзён, – спяшаўся супакоіць яго таварыш, – калі разбагацеў, я ўсе грошыкі табе назад паклаў – капейка ў капейку… Усё шыта-крыта.

– Ну дык у чым праблема? – сказаў падабрэлы ад піва і ежы Васіль, калі адмыкаў дзверы. – Хіба мы не свае людзі?

– Ясны перац! – Твар Змітрака расцёкся ва ўхмылку.

– А, вось яшчэ што, Міць, – раптам успомніў Сурмач. – У абутковай скрыні тваёй, – ён паказаў вачамі на скрыню ў “прылазніку”, – бутэлька партвейну ляжыць. Карыстайся!

– ?! – вылупіўся на яго Зміцер.

– Калі да цябе ішоў – затарыўся, – коратка патлумачыў Сурмач, пакідаючы калідорчык. – Піце, мне зараз не да таго.

– Век не забуду! – удзячна крыкнуў Кулік і заскрыгацеў жалезным вечкам скрыні.

Васіль зачыніў дзверы, націснуў кнопку ліфта.

22

Унізе, пад бетоннай тэрасай, затухалі рухі адыходзячага дня. Яшчэ там-сям тупалі прахожыя, шаргацелі шынамі, гулі і пераміргваліся аўтамабілі. І толькі вокны дамоў – велічэзных камяніц мікрараёна – распачыналі ў гэтую гадзіну сваё паўнакроўнае жыццё. У які яшчэ час гэтак шчыльна ўспыхваюць вечаровыя вокны? Калі яшчэ пяці-, дзевяці- і дванаццаціпавярхоўкі так моцна нагадваюць рознавялікія караблі, што спыніліся ў нейкай агромністай партовай бухце? Запаленыя пад дамамі ліхтарні стваралі ўражанне адбіткаў у сцішаных марскіх хвалях карабельных ілюмінатараў – акон нерухомых гмахаў.

– Ну як табе гэты сок? – спытаўся Васіль у Таццяны.

– Ніштаваты… халодны толькі, – адказала дзяўчына, цэдзячы нешта праз пластмасавую трубачку з невялікага кардоннага пакета.

Яны сядзелі на адкрытай тэрасе велізарнага кінатэатра – на адной з лавак, якія прыступкамі спускаліся да краю шырокага балкона. Адсюль раскрываўся раскошны краявід. Сурмач любіў гэтае месца, любіў назіраць з яго свой горад… Яшчэ чатыры гады таму, калі не існавала ні кінатэатра, ні нават яго падмурка, ён часцяком забрыдаў на гэты пагорак – адзін і з кампаніямі. На адзіноце тут хораша думалася, фантазіравалася. Пад пагоркам, на тры бакі свету, расцякаўся шырачэзны прыродны разлог – шчыльна і з густам забудаваны. Пад пагоркам была кальцавая магістральная развязка, і тры шырокія вуліцы веерам разыходзіліся ад яе, уліваліся ў гарадскія масівы. Узгорысты рэльеф разлогу – з тэндэнцыяй павышэння ўдалячынь – даваў магчымасць сягаць зроку глыбока ў горад. Смешнымі і лялечнымі падаваліся адсюль найвышэйшыя збудаванні – тэле- і радыёвышкі, вежы чыгуначнага вакзала, заводскія коміны. Гэтыя своеасаблівыя вехі горада, на самай справе раздзеленыя паміж сабой кіламетрамі і кіламетрамі, з такога гледзішча дзівосна набліжаліся адно да аднаго, і здавалася, можна працягнуць руку і памяняць іх, нібы шахматныя фігуркі, месцамі.

Мабыць, таму, што ў тыповым спальным раёне Змітра Куліка не было больш ніводнага адметнага месца, менавіта да кінатэатра і прыйшлі Васіль з Таццянай. На апошні сеанс яны спазніліся хвілін на пятнаццаць. У гандлёвым шапіку Сурмач купіў пару плітак шакаладу, мяшэчак арахісу і чатыры маленькія пакецікі соку. Затым па адкрытых сходах яны забраліся на тэрасу і ўладкаваліся на адной з лавак. Дожджык зусім аціх, але за дзень сядзенні набрынялі вільгаццю. Каб бязбольна і суха тут пасядзець, Васілю давялося ахвяраваць два апошнія, яшчэ не да канца прачытаныя, нумары літаратурнай газеты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакулены час»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакулены час» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Перакулены час»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакулены час» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.