Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– У цябе таксама дэжавю? Ці як? – не без куслівасці спыталася Булатнікава.

– Ніякага дэжавю, я проста чытала дзесьці пра гэта.

– Дык што ж атрымліваецца, дзяўчынкі, – выявіла неўразуменне Кася, – гэтая паэтэса спала з Купалам? І колькі ёй тады было гадоў? А яму?

– Вось і я пра гэта падумала, – заўсміхалася Лера, касавурачыся на мяне.

Я рабіў выгляд, што не заўважаю ні яе касавуранняў, ні слізгаты новага напрамку нашай гаворкі.

– Не помню ўсіх нюансаў. Эрнест Скіргайлавіч, дапамажыце ж, калі ласка. Дайце свой каментар, – папрасіла Алёна. – Ці ты Карына? Размаўчалася тут зноў.

– Нічога не ведаю, – адсекла ўсе прэтэнзіі Кляшторная.

І мне хацелася вось так па-простаму аднекацца. Але, на жаль, падобны спосаб мне бачыўся чыста непрымальным. Дзеля таго я набраў у грудзі свежага паветра, паволі выдыхнуў праз ноздры і пачаў:

– Я не ведаю, адкуль вам вядома пра нашаніўскую рэдактарскую канапу, аднак акурат яна сваёй маштабнасцю і ўразіла паненку Канстанцыю, калі ў 1907 годзе яна завітала ў Вільню і бавіла ноч у рэдакцыі «Нашай Нівы» разам з Купалам. Было ў іх там нешта ці не было – ніхто не адкажа пэўна. Паэтка ў позніх сваіх мемуарах проста зрабіла намёк на гэта, шмат увагі надаўшы менавіта канапе. Зрэшты, яна магла зрабіць такі акцэнт наўмысна, каб у нас уражанне адпаведнае склалася. Паўпраўда часта выглядае вельмі праўдападобна, бо правакуе дадумванне.

– Што гэта значыць? – папрасіла патлумачыць Булатнікава.

– Усё вельмі проста. Вось уявіце, я сяджу за настаўніцкім сталом. Перада мною аркуш паперы, на якім я малюю сэрцайкі. Проста малюю. Проста надпісваю жаночае імя. Так, проста наўздагад. Якая-небудзь Груня ці Груша. А адбываецца ўсё на перапынку, і мастацтва сваё я ні ад каго не хаваю. І вось ты, Лера, праходзіш міма і праз плячо зазіраеш у гэты аркуш: бачыш сэрцайкі і жаночае імя. Што ты ў той час думаеш? Ты робіш паспешлівую выснову, што я закаханы ў нейкую Груню, бо табе здаецца, што ты маеш факты для таго, каб рабіць падобныя высновы. А фактаў насамрэч нямашака. Ёсць толькі тваё дадумванне.

– Божачкі, – завойкала Булатнікава. – Гэта ж жахліва. Атрымліваецца, што ў нас не жыццё, а суцэльнае дадумванне.

– Самае жахлівае, што ўвесь наш свет можа быць усяго толькі дадумваннем Бога, – няшчадна ўрэзаў я.

– Не кажыце такія жудасныя рэчы, – ледзьве не ўзмалілася, хаця і са звыклым для сябе налётам тэатральнасці, Лера.

Іншыя вучаніцы ўспрынялі мае развагі моўчкі. Толькі Кася Вядзёркіна, змучаная прагай адказу на іншае пытанне, з абурэннем усклікнула:

– Кіньце вы гэтае дадумванне! Жанчына не стала б апісваць канапу без прычыны. Канстанцыя ў савецкі час проста не магла ўзяць і напісаць, што ў яе з Купалам быў сэкс. Але мабыць жа быў!

– І што ты хочаш гэтым сказаць? – удакладніла Караблёва.

– Гэтым нічога, – Кася зрабіла трагічныя цялячыя вочы. – Мяне цікавіць іншае: у іх жа была агромністая разбежка ва ўзросце. Так, Эрнест Скіргайлавіч?

– Гэта, як сказаць, – выціснуў я, – ён нарадзіўся ў 1882, а яна ў 1893 годзе.

– Адзінаццаць гадоў розніцы! – выгукнула Кася.

– Чаго ты ўсхадзілася? – з пякучай усмешкай спытала Лера. – Нармальная разбежка. Людзі і не з такімі разбежкамі шлюб заключаюць. А тут жа не пра шлюб гаворка.

– Ты хочаш сказаць, што такі вось сэкс – нармальная з’ява? – не суцішалася Вядзёркіна.

– Нармальная, калі натуральная, – адказала Булатнікава. – Калі ўсё дабраахвотна, без прымусу, то якія могуць быць прыдзіркі? Ніякіх.

– Дзяўчаты, – умяшаўся я, гатовы ад усіх гэтых размоў праваліцца ў Аргенціну, – сэкс у выпадку Купалы і Буйлянкі ёсць нашым дадумваннем. Калі ж мы не памыляемся, то мусім улічваць зорны фактар.

– Што за ён?

– Вы хочаце нас заблытаць?

– Зоркі спрыяюць?

Пасыпаліся пытанні ад маіх вучаніц.

– Я маю на ўвазе тое, што трэба разумець, кім Янка Купала для яе з’яўляўся. Ён быў для яе зоркай. А ў дачыненнях між зоркамі і адданымі фанаткамі нярэдка здараюцца раманы.

Мы асцярожна спускаліся па кепскіх прыступках, якімі сканчаўся мост, і павярнулі налева, кіруючыся пад шатамі таполяў да спартовай пляцоўкі, дзе ўрэшце мусіў распачацца паўнавартасны дзень здароўя.

– Мяне ваша апошняе выказванне, Эрнест Скіргайлавіч, збянтэжыла, – абарвала Вядзёркіна нашу кароткачасовую сцішанасць.

– А што тут бянтэжыцца, – не даючы мне зрэагаваць, загаварыла Караблёва. – Ты мазгамі раскінь і зразумееш, што для маладой сялянкі Янка Купала з нашаніўскай багемы гэта амаль тое ж самае, што для цябе Рыкі Марцін.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x