Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Што здарылася? – ізноў наважылася Вядзёркіна.

– Дэжавю, – схлусіў я, і мне здалося, што Кірыла Тураўскі, побач з помнікам якога мы акурат крочылі, хітравата прымружыў свае манументальныя вочы ў жаданні нешта сказаць. Я не паспеў нічога зрабіць, як свядомасць напоўнілася незнаёмым голасам: «Мы же нищие есмы словом и мутни умом, не имуще огня Святаго Духа на слажение душеполезных словес». «Якое мудрагелістае прызнанне літаратарскага бяссілля», – падумаў я, баючыся, праўда, азірнуцца на помнік вялікаму тураўцу. Мы ішлі далей.

На помнік Леніну я нават не глянуў, што не застрахавала мяне ад ягонай заўвагі: «Правільнай дарогай ідзяце, таварыш!». Мінаючы старую друкарню, я маральна рыхтаваўся да сустрэчы з помнікам Дзяржынскаму. Жалезны Фелікс, зваяны з бронзы, па-чэкісцку пільна глядзеў на мяне і маіх вучаніц. Здавалася, мы здолеем хутка збочыць управа да ракі, і я не пачую ніякіх натацый. Спадзеў быў дарэмным – следам за мной паляцелі словы, быццам іскры ад удару карнага мяча рэвалюцыі аб ланцугі маіх неад’емных псіхалагічных комплексаў: «Хто баіцца болю, той заўжды паддасца злу».

14.

Давялося прыспешыць хаду. Дзяўчаты моўчкі рабілі тое самае, аж пакуль адна з іх не сказала: «Эрнест Скіргайлавіч, вы імчыцеся так, нібы тое дэжавю вам на пяткі наступае». Я рэзка спыніўся і, стараючыся запярэчыць, імкліва падбіраў словы. Словы падбірацца не хацелі. І ў той момант, як ратунак, пачуліся прыглушаныя гукі мелодыі з вежы былога палацу царскіх палкаводцаў і іх наступнікаў. «Люблю наш край, старонку гэту», – міжволі зварухнуліся ў паўшэпце вусны.

– Даўно хацела вас спытаць, – звярнулася да мяне Алёна Караблёва, – што гэта за музычка такая?

– Гэта пэўна нейкі любімы хіт апошняй тутэйшай княгіні, – не прамінула выказаць сваю версію Лера Булатнікава.

Я адмоўна матлянуў галавой, заклікаў усіх рушыць дальш. І толькі калі мы падышлі да пешаходнага моста праз Сівую, я стаў тлумачыць:

– Ведаеце, дзяўчынкі, а песня да расійскіх князёў ніякага дачынення не мае.

– Песня? – ўдакладніла Алёна.

– Песня, – пацвердзіў я.

– Вы нам яе праспяваеце? – падлашчваючыся, спытала Лера.

– Не, мае мілыя, пець я зараз дакладна не буду. Рубікон не той.

– А вы баіцеся нас ці вакольных людзей? – уклініла сваё пытанне Кася Вядзёркіна.

– Я, дзяўчаты, нічога не баюся, акром усёмагутнага Алаха і самога сябе, – мяне пацягнула на дзіўныя праявы высакамоўнасці. Імгненна зразумеўшы, што зараз пачнуцца роспыты пра Алаха, я шпарка вярнуўся да песні:

– Гэта песня беларускага Адраджэння…

– Оў, Рэнесанс! – з вучоным выглядам усклікнула Булатнікава. – Скарына, Гусоўскі, Міхалон Літвін…

– Не, не, не, – запярэчыў я. – Іншае Адраджэнне.

– Ну, сапраўды, – эўрыстычна разважала Караблёва. – У Беларусі было столькі гэтых адраджэнняў, што пальцаў на руцэ не хопіць. Гэта, па ходу, наша нацыянальная традыцыя. Адраджацца…

– … як фенікс, – амаль прашаптала Карына Кляшторная.

– Ды ну, традыцыя, – скептычна азвалася Лера, – мне гэта больш нагадвае бязлітаснае кола сансары.

– Лерка, чаго ты ўскладняеш? Па-мойму з адраджэннем усе заканамерна. Гэта, як з домам. Моцны вецер дах зрывае, але ж гаспадары, калі жывыя, не кідаюць дом, а ставяць новы дах. Адраджаюць. А такіх вятроў, бураў, пажараў, прыдуркаў з запалкамі можа быць вельмі многа. І дакуль гаспадар жыве, датуль ён будзе аднаўляць свой дом, даводзіць яго да ладу, – разгаварылася Вядзёркіна і пры канцы нават засаромелася таго, што стала цэнтрам усіхнай увагі.

– Але ж ці не на праклятым месцы той дом стаіць? – ціхмяна прамовіла Кляшторная.

– Ды не праклятае, – шчыра запярэчыла Караблёва, – проста ёду дэфіцыт, а адсюль усе нашы лішнія праблемы вынікаюць. Ды нам пра гэта Эрнест Скіргайлавіч яшчэ ў восьмым класе расказваў. Хіба не помніш?

– Я ж не Селязнёва, каб кожнае слова Эрнеста Скіргайлавіча памятаць, – адпарыравала, нібы вострым каменем кінула, Карына.

Алісы сярод прысутных не было, і тэма не набыла працягу, што пры нораве маіх вучаніц выглядала троху дзіўна. Сам я ад нечаканай згадкі Алісы страпянуўся, спрабуючы дапяць: выпадкова Кляшторная прыпомніла яе або за гэтым прыпамінаннем тоіцца нейкі намёк, адрасаваны персанальна мне.

Разлеглую моўкнасць перарвала зноў жа Карына:

– Я ведаю, што гэта за песня. Яе напісаў Вячаслаў Качанскі на юначы верш Канстанцыі Буйло. А юначкай яна была аж у пачатку ХХ стагоддзя. Сто гадоў таму…

– А-а-а, – згодна прастагнала Караблёва, – я нешта такое прыгадваю: «Наша Ніва», Янка Купала, вялікая скураная канапа ў рэдактарскім кабінеце, віно, яблыкі, чытанне «Паўлінкі» усю ноч…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x