Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ой, – суразмоўніца на хвілю прыкусіла губу і было бачна, што маё тлумачэнне яе не задаволіла, але стала перапрашацца, нібы я таго мусова патрабаваў. – Усё скеміла зараз. Я пачула тады толькі слова «пасцель» і яно мяне збіла з панталыку. Прабачце.

У настаўніцкую пастукалі. Дзверы прачыніліся, і я пачуў голас Арыны Зарыцкай: «Дзень добры. Выбачайце, калі ласка. Эрнеста Скіргайлавіча можна?». Я падняўся і пакрочыў пад новыя позіркі каляжанак і нястрымны Валін каментар: «А вы карыстаецеся папулярнасцю». Давялося прыгразіць практыкантцы кулаком. Яна ж не ведала пра маю схільнасць ніколі не ўздымаць руку на жанчын.

10.

Арына разам з Мілай і надалей не здраджвалі сваёй звычцы з’яўляцца, каб выцягнуць мяне з няпростае сітуацыі ці змрочнага настрою. Аднак той візіт быў рэдкім выключэннем.

– Час не марнуеце, – маючы на ўвазе практыкантку, зазначыла Зарыцкая і папрасіла рэпрынт рарытэтнай кнігі «Крывічанскае звяздарства» Чэслава Драбышэўскага.

Міла ў запытах была больш сціплай і пацікавілася зборнікам з артыкулам «Классовый подход к формированию потребности в духовном общении» Людмілы Мухарскай. Кніжкамі я ніколі асабліва не раскідваўся. Але для гэтых дзвюх дзяўчын – маіх выратавальніц і будучых каляжанак – я не пашкадаваў бы і «Полацкага летапісу», калі б ён у мяне, вядома, быў.

– Хадземце ў кабінет. Пакуль дойдзем, і званок будзе. А то Зінаіду Львоўну неяк не вельмі хочацца ад работы адрываць.

– О, яна нам таксама патрэбная, – дуэтам прамовілі сяброўкі, што ў іх на маёй памяці атрымлівалася гады ў рады.

– Хто два зайцы гоніць… – удаючы ментаршчыну, пачаў быў я.

– … ніводнага вожыка не здагоніць, – з усмешкай завяршыла Міла.

Данцова сустрэла нядаўніх вучаніц з радасцю. І пакуль я вышукваў у шафе патрэбныя фаліянты, дзяўчаты асыпалі яе сваімі пытаннямі. Калі ж я вярнуўся ў іх таварыства і ўрачыста перадаў кнігі задаволеным госцям, Зінаіда досыць штучна кашлянула і з’едліва зірнула ў мой бок. Яўна хацела мяне трохі пацвеліць. Доўга чакаць пацверджання маёй здагадкі не прыйшлося.

– А чым ваша сяброўка Наста Цыпіна займаецца? – ласкава-ласкава, нібы мёдам мазала, спытала яна ў дзяўчат, а на іх недаўменныя позіркі адразу ж удакладніла: – Проста я яе амаль кожны дзень бачу: шыбуе пад ручку з маладым чалавекам. Яўна ж не на лекцыі.

Гэта быў удар значна вышэй калена. Я моцна ўкусіў сабе краёчак губы. Яна трэснула. Здавалася, што гэты гук пачулі ўсе прысутныя. Прыклаўшы да ранкі язык, я адчуў саланаваты смак крыві. Добра заўважалася, што ўдакладненне Данцовай заспела знянацку не аднаго мяне. Верагодна, што Арына і Міла ведалі пра Насцінага хлапца, але нічога мне не казалі, бо мелі на тое нейкія свае прычыны. Можа не хацелі прычыняць мне лішняга болю. Можа мелі ўласныя планы і разлікі наставіць Цыпіну на розум. Можа… Цяпер жа, бачачы, як руйнуюцца шматпавярховікі маёй чулай натуры, сяброўкі не маглі прыдумаць ніякага дзейснага болеспатольнага сродку.

– Гэта яе сусед, – нарэшце выціснула з сябе Арынка, як апошнюю кроплю зубной пасты з цюбіка. – Ён там яе туды-сюды праводзіць і сустракае.

– Сусед? – не вымавіў, а прасвістваў я з кульгавай пытальнай інтанацыяй. – Усё так сур’ёзна. Рэч Паспалітую таксама клапатлівыя суседзі разабралі…

– Гэта яе друг дзяцінства, – знайшла прыдатную дэфініцыю Міла.

– І што ж? Значыць ніякіх шанцаў у мяне няма? – не зважаючы на прысутнасць Зінаіды, пацікавіўся я і паспрабаваў развесці рукамі хмары ўласнае роспачы.

– Ну-у-у… – толькі і ўдалося пачуць ад Зарыцкай.

Я адчуў, як крывіцца зямная вось пад цяжарам маіх думак. Дзяўчаты, развітаўшыся, збеглі. Данцова паглядзела на мяне і зусім па-сяброўску сказала:

– Без хірургічнага ўмяшання не абысціся.

– Да чаго тут гэта? – спытаў я, рыхтуючыся выкруціцца.

– Тваё пачуццё да Цыпінай трэба змяняць.

– Пачуццё? – падкінуў я лішак здзіўлення ў інтанацыю.

– Дык ты ж толькі што ў дзяўчынак пра шанцы быць з ёй выпытваў.

– Ты нешта блытаеш, Зіна. Я проста шкадаваў, што яна не можа завітаць у школу так, як гэта робяць Арына і Міла. У нас жа з ёй былі добрыя адносіны…

– Ха… «Добрыя адносіны». Гэта цяпер так называецца? – каляжанка яўна не збіралася даваць веры маім словам. – Баластоўскі, ты ж віўся вакол яе, быццам уюн ці нават электрычны вугор. Яна, можа і менш, але таксама вілася. Хадзілі тут па школе. Салавейкамі заліваліся. Любавалісь сабой, как маглі.

– Ну, у цябе і фантазія, – не кідаў супраціву я. – Табе б, Данцова, раманы пісаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x