Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Не бярыце да сэрца, Эрнест Скіргайлавіч. Для іх узросту гэта нармальна, – суцяшала мяне Валя, нібы рабіла грандыёзнае псіхолага-педагагічнае адкрыццё.

– А мне здаецца, што ў іх узросце ўжо самы час падобныя пытанні успрымаць больш адэкватна, без лішніх выпіндосаў, – не пагадзіўся я.

– А можа ўсе гэтыя, як вы сказалі, выпіндосы, адно толькі абаронная рэакцыя на ўмяшанне ў іх прыватнае жыццё.

– Я ж не прасіў у іх падрабязную справаздачу.

– Усё адно. Дый узроставая розніца між імі і вамі дае аб сабе знаць…

– Чаго? – я пачынаў заводзіцца.

– Не такая вялікая, каб успрымаць вас выключна як педагога. І не кожная вучаніца, нават ананімна, захоча паведамляць класнаму кіраўніку пра сваё полавае жыццё. Вы ж не доктар.

– Ваша тэза безумоўна цікавая. Аднак ёсць закавыка – узроставая розніца акурат вельмі істотная.

– Колькі? Ну гадоў сем-восем. Гэта дробязь…

– У параўнанні з вечнасцю, канечне, – чмыхнуў я.

– Не, ну насамрэч дробязь жа, – не сунімалася практыкантка.

– Валя, гэта ў мяне з вамі розніца ў сем-восем гадоў, а з імі – адзінаццаць-трынаццаць…

Суразмоўніца збянтэжылася і мабыць крыху пачырванела, што цяжка было згледзіць пад важкім пластом касметыкі. Пасля секунднага здранцвення яна выціснула з сябе адну суцяшальную фразу:

– Як сведчаць псіхолагі, і гэта не самая крытычная разбежка. Большасць дзяцей з вашага класа успрымае вас толькі часткова прадстаўніком іншага пакалення, бо вы фізічна не маглі быць іхным бацькам…

– Давайце ўрэшце перастанем, як казалі даўней, дышкурсаваці, бо слізгацім па нейкіх небяспечных гранях. Дый характарыстыку вам трэба пісаць на іх, а не на Баластоўскага.

– Можна хоць яшчэ адно слізкае пытанне? – практыкантка пыталася, прымружыўшы вока.

– Ну, паспрабуйце, – злітаваўся я і абдарыў яе спагадлівай ўсмешкай.

– А кім вы самі хочаце быць для іх: класным кіраўніком ці сябрам?

Прызнавацца ў тым, што класнае кіраўніцтва сталася для мяне непрыемным сюрпрызам, не хацелася. Імгненна ацаніўшы ўзровень правакацыйнасці пытання, я стаў хітраваць:

– А хіба ж нельга быць і гэтым, і гэным адначасова? І ўвогуле мы з вамі з сэксу пачыналі…

Наша размова адбывалася ў настаўніцкай. Мы сядзелі на канапе і прамаўлялі дастаткова ціха, каб ніхто з прысутных маіх каляжанак асабліва не здолеў разабраць, пра што ўвогуле вядзецца. Аднак мая апошняя фраза прагучала ў такой крыштальна чыстай цішыні, што ўсе пяць настаўніц, якія сядзелі троху воддаль за сталамі, увадначас, бы па камандзе, адарваліся ад сваіх сшыткаў, кнігаў, газет і запытальна зірнулі ў мой бок. «Няўжо ты паспеў яе трахнуць, нягоднік?!» – чыталася ў іхных вачах. Я не рэагаваў на гэта, а Валя нічога і не заўважыла.

– З сэксу? – без патрэбы перапытала яна. – Ну дык вось вам, Эрнест Скіргайлавіч, яшчэ пытаннечка: ці вы шчыра мяркуеце, што ўсе адзінаццацікласніцы не бачаць вас аб’ектам сэксуальных мрояў?

У той момант я мог бы моцна ўхапіцца рукамі ў яе лебядзіную шыйку і трошкі падушыць чыста ў прафілактычных мэтах. Аднак мая прыродная схільнасць ніколі не ўздымаць руку на жанчын, не дазволіла ўчыніць гэткі паўманьяцкі перфоманс.

– Адкуль мне ведаць? – стрымана азваўся я.

– А пра што вы надоечы з гэтай пульхнай валейбалістачкай з 11 «Б» гутарылі? – пераможна ўклеіла яна штучку і ўрачыста ўтаропілася мне ў твар, ажно на ім шчэць заварушылася. Я адразу зразумеў, які эпізод меўся наўвеце, але ніяк не мог даць хуткага ёмкага і, галоўнае, адчэпнага адказу. Ліхаманкава вышукваючы прыдатнае тлумачэнне, я не знайшоў нічога лепшага, як проста пераказаць практыкантцы ўвесь эпізод, не забываючы напусціць дыму слоўнай велягурыстасці.

– Валя, вы ж цудоўна ведаеце, што адны і тыя самыя з’явы могуць успрымацца людзьмі па-рознаму ў залежнасці ад кантэксту з’яваў і кантэкстуальнай заангажаванасці рэцыпіентаў. Гэта, як у прыпавесці пра слана і сляпых мудрацоў, якія па-рознаму яго апісвалі, бо кантэкстуальна мелі дачыненне не з цэлым сланом, а з паасобнымі яго часткамі: хвастом, нагамі, хобатам…

– Дык вы ёй пра хобат распавядалі?! Як я не здагадалася?! – не прамінула пакпіць практыкантка.

– У тым і фішка, што я ёй нічагуткі і не расказваў. У нас у школе завядзёнка: настаўнік-прадметнік выводзіць вучняў да гардэробу, калі ягоны ўрок у іх апошні гэтым днём. Вось так і было, што ўсе «бэшкі» ірванулі хутка, а валейбалістка апошняй, і я выходжу за ёй. Яна спытала, куды я іду. Я сказаў: «Трэба ж вас правесці». «Да пасцелі?» – удакладніла яна. А потым нямая сцэна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x