Татьяна Мушинская - Доўгае развітанне

Здесь есть возможность читать онлайн «Татьяна Мушинская - Доўгае развітанне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Доўгае развітанне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Доўгае развітанне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Доўгае развітанне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Доўгае развітанне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Надзя намервалася выйсці з дому загадзя, каб не адразу трапіць у шумную, вірлівую плынь людзей на праспекце, а, не спяшаючыся, прайсціся прысадамі старога парку. Яшчэ ў XVI стагоддзі напісаў паэт: «Лепш за прыроду нішто не ачысціць нам душу…» Дзіўна, але за чатыры стагоддзі мала што змянілася ва ўзаемных дачыненнях чалавека і навакольнай прыроды.

Надзя любіць якое заўгодна надвор’е, але галасавыя звязкі любяць сухія сонечныя дні. Сёння якраз такі дзень, нібы па яе просьбе. Пад нагамі шамаціць сухое пакурчанае лісце. На клёнах і таполях дагарае апошняя краса.

Да пачатку канцэрта застаецца паўтары гадзіны. Надзя думае пра тое, з якім умельствам і неверагоднай фантазіяй узводзілі культавыя будынкі майстры ў мінулыя стагоддзі. Хіба гэта не аргумент у іхняй заўсёднай спрэчцы з Алегам? Ніхто не ведае імёнаў дойлідаў, іх даўно няма на зямлі. Можа, род той звёўся, вынішчаны войнамі ці голадам. А храм стаіць – насуперак часу, войнам, варажнечы. І жыве ў ім душа невядомага дойліда. Ці трэба здзіўляцца, што спевакі так любяць тут выступаць? Здаецца, прастора ўнутры будынка існуе па законах ідэальнай прыгажосці.

Калі знікне святло ў вялікіх люстрах і малых свяцільніках, вядучая абвесціць: «Выступае лаўрэат міжнародных конкурсаў, заслужаная артыстка рэспублікі…». Вядома, прыемна пра сябе такое чуць, але Надзя ўспрымае прыкметы грамадскага прызнання так, нібы гаворка ідзе пра старонняга чалавека. «Ну, буду спяваць гадоў яшчэ дзесяць-пятнаццаць. Калі з голасам будзе ўсё добра. Мо і да народнай даслужуся. Але хіба званні і прыкметы грамадскага прызнання могуць адолець тую самоту, тую тугу, якая прыходзіць да мяне ўсё часцей? Яе не было ў маладосці. І падчас нашых сустрэч з Маэстра.

Чаму паўсюль адчуваю сябе адзінокай: у натоўпе на вуліцы горада, сярод калег і каляжанак на вясёлай вечарынцы, нават у сям’і? Нібы пячатка на мне ляжыць, нібы заклён, які немагчыма адолець. Быццам зачараваў хто… І толькі ў час канцэрта, калі плынь музыкі яднае з залай, калі літаральна скурай адчуваю настрой публікі, пазбаўляюся гэтага заклёну. Тады я сапраўдная, якой бачу сябе ўнутраным зрокам, а не ў люстэрку.

Хто гэта разумее? Мой былы муж, які ніколі не хадзіў на мае канцэрты? Ці Маэстра? А што яго цікавіць, апрача ўласных сачыненняў? Ён любіць свой вытанчаны ўнутраны свет і сваю геніяльную творчасць. Ну і няхай любіць! А я тут пры чым? Навошта мне пра яго думаць?

Магу сказаць даслоўна, што потым напішуць пра канцэрт. Тое, што і раней: «Тонкае і ўдумлівае прачытанне», «творчая апантанасць»… Банальныя сказы! Каб яны ведалі ці маглі здагадацца, што ў так званай творчай апантанасці, калі, скончыўшы рыхтаваць адну праграму, адразу бярэшся за другую, у гэтых бясконцых гастролях і запісах у фонды радыё, выяўляецца не толькі любоў да музыкі і прафесіі, але і імкненне пазбавіцца ад заўсёднай адзіноты.

Напэўна, доля мая такая. Навошта на Бога наракаць? Такая нарадзілася, такой і застануся. Навошта ў сабе штосьці мяняць? Для каго і для чаго? Але, каб не прыходзіла і не апаноўвала адзінота, хіба я магла б пачуць тое, што адкрываецца ў нотных аркушах? Галасы вялікіх кампазітараў, якія пайшлі, але пакінулі ўсім – і мне таксама! – самае каштоўнае, што мелі,– уласныя творы? Хіба іх галасы не падказваюць, што і як трэба спяваць? Калі я перастану чуць тыя галасы, маё жыццё як спявачкі скончыцца. I застанецца глядзець тэлевізар, абурацца, як кепска спяваюць маладыя, гартаць старыя, пажоўклыя праграмкі. І яшчэ чытаць старыя рэцэнзіі на ўласныя канцэрты.

Што зробіш, не пашанцавала ў асабістым жыцці. Затое шанцуе як артыстцы. Не бывае, каб і там, і тут поўна. Прафесія звяла мяне з Алегам, яна з ім і развяла. Калі б я не была спявачкай, магчыма, ніколі б не пазнаёмілася з Маэстра…» Толькі цяпер Надзі ў галаву прыйшла думка, якая ніколі не з’яўлялася раней, – што такой сустрэчы наогул магло і не быць. А калі час адкруціць назад? Усё сцерці чароўнай гумкай, назаўсёды замазаць белай фарбай? Ці згадзілася б яна, каб нічога не здарылася? Не… Няхай цяпер ёй горка, але лепей так, як ёсць.

Учора адбылася рэпетыцыя з аркестрам. Апошні прагон праграмы, з першага нумара да апошняга. У паўзах яны ўдакладнялі з дырыжорам тэмпы. Надзя моўчкі выслухала апошнія, дробныя пажаданні аўтара.

Яна крочыць далей і далей прысадамі парку. Як пабудаваны канцэрт? Першая частка – няпэўныя мары, сустрэча, каханне, шчасце. На гэтай узнёслай ноце заканчвалася першае аддзяленне. Другое пачыналася з ростані. Сустрэчы, пакуты, адчай, адзінота, расстанне – і памяць… Усё, як у іх. Надзя даўно вырашыла, што гэты канцэрт будзе яе развітаннем з Маэстра. Будзе ростанню, а па нейкім часе ў душы застанецца толькі няпэўны, расплывісты, самотны ўспамін.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Доўгае развітанне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Доўгае развітанне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Доўгае развітанне»

Обсуждение, отзывы о книге «Доўгае развітанне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x