Татьяна Мушинская - Доўгае развітанне

Здесь есть возможность читать онлайн «Татьяна Мушинская - Доўгае развітанне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Доўгае развітанне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Доўгае развітанне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Доўгае развітанне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Доўгае развітанне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Частка дванаццатая

Канцэртная зала

Надзя прыйшла рана, аркестранты яшчэ не з’явіліся. Яна распелася пад акампанемент Ірачкі, а потым у грымёрнай уладкавалася перад люстэркам і занялася грымам і прычоскай.

Доўгія завушніцы, на шыю калье, на запясце – бранзалет. Усе ўпрыгажэнні выкананы ў адным стылі. Сукенка з дарагой тканіны, але без аздобы, таму біжутэрыі можа быць нямала. Толькі лепей крыху не дабраць бляску, чым перабраць. Працэс грыміравання, а потым і пераапранання з будзённага адзення ў сцэнічны касцюм падобны да таямнічага рытуалу. Калі звыклае «я» ператвараецца ў асобу, табе самой мала вядомую і не надта зразумелую.

Усе прыгатаванні скончаны. Зірнуўшы ў люстэрка, Надзя ўбачыла ў яго шэра-блакітнай глыбіні незнаёмую ёй танклявую жанчыну ў чорнай канцэртнай сукенцы. Выразныя вочы ўдала павялічаны сцэнічным грымам. Каменьчыкі на аздабленнях таямніча паблісквалі і надавалі абліччу некаторую рамантычнасць. «Амаль дзевятнаццатае стагоддзе. Або пачатак дваццатага. У такой сукенцы ў кіно можна здымацца. Інтэр’ераў старадаўняга замка не хапае! Сёння я сабе падабаюся. I грым, і прычоска – усё ўдала, ніякія дробязі не раздражняюць…»

Нарэшце яна паднялася з-за грыміравальнага століка. Ірачка толькі ахнула:

– Надзея Аляксандраўна, вы сёння – як каралева!

– Ага! – іранічна адазвалася Надзя. – Каралева. Толькі чамусьці без каралеўства і караля.

– Будзе кароль, будзе і каралеўства! – пераканана прамовіла канцэртмайстар.

– Ты думаеш? – скептычна адгукнулася Надзя.

– Не сумняваюся! Вы памятаеце, што канцэрт пішацца ў фонды радыё, а ў праходзе залы стаіць відэакамера?

– Гэта ўзнімае нашы акцыі,– засмяялася спявачка.

Усё-такі прыемна, калі ўвесь вечар ты – у цэнтры ўвагі, ты – галоўная гераіня таго, што дзееца вакол. І ўсе – дырыжор, аркестранты, вядоўца, нават капельдынеры і адміністратар залы – толькі і думаюць пра тое, што зрабіць, каб палепшыць твой настрой!

Яшчэ несуладныя галасы камернага аркестра, з якім Надзя будзе сёння спяваць праграму, чуюцца з-за куліс. Музыкі наладжваюць інструменты.

«Галоўнае – не глядзець у ягоны бок. А то саб’юся з патрэбнага настрою. Няхай сустракаецца з кім хоча, тэлефануе каму хоча. Вольнаму – воля, выратаванаму – рай… Калі б я дакладна ведала, што ў яго жыцці з’явілася іншая жанчына, прасцей было б развітацца назаўсёды. Чаму я зноў думаю пра яго? Гэта насланнё! Яго няма! Ня-ма!

Прагучаў другі званок. Хутчэй бы пачатак! Нервы нацягнутыя як струны. Калі за кулісамі хтосьці скажа што-небудзь не тое, я за свае паводзіны не адказваю! Хоць бы ніхто ў душу не лез…»

Вось і апошні, трэці званок. Яшчэ некалькі хвілін – і пачатак! Вядоўца ўжо выйшла на сцэну. Шум у зале спакваля аціх. Стоячы за кулісамі, Надзя не бачыць, а па гуках здагадваецца, што адбываецца на сцэне. Аб’яўляюць першыя нумары. Называюць выканаўцаў. Спачатку – аркестр, потым – дырыжора, потым – яе. Апладысменты. Яе выхад!

– Надзея Аляксандраўна, з Богам! – шэпча на вуха Ірачка.

«Царыца Нябесная, дапамажы! Каб канцэрт атрымаўся ўдалым. Каб я развіталася з ім назаўсёды…» – Надзя незаўважна перахрысцілася. Зрабіць некалькі крокаў, якія аддзяляюць закуліссе ад сцэны, – усё роўна, што сігануць у палонку з ледзяной вадой.

«Юпітары» слепяць вочы. Ніхто ў зале не павінен здагадацца, што ёй страшна. Яна ўсміхаецца, шчыра і радасна. Сапраўды, сустрэчы з гледачом яна чакае. Усмешка – гледачам, усмешка – дырыжору…

У зале ўсталявалася цішыня. Аркестр зайграў уступ першага раманса. Потым сцішыўся, амаль спыніўся, каб падхапіць і ўплесці ў свой узорысты, вытанчаны малюнак моцны і глыбокі голас артысткі. Узняўшы вочы ў бок высокіх скляпенняў храма, якія патаналі ў цемры, туды, дзе таямніча і грозна паблісквалі медна-залацістыя трубы аргана, Надзя заспявала…

Цяпер, апынуўшыся ў стыхіі музыкі, нібы птушка ў паветры, яна нарэшце адчула сябе зусім вольнай. Вызваленай. Усе душэўныя пакуты, усё, што прыгнятала і непакоіла, адышло, адпусціла і існавала недзе асобна. Плынь музыкі надзейна яе абараняла.

Так амаль заўжды атрымлівалася, што канцэртная зала аказвалася для Надзі месцам споведзі. Мо таму, што яе любімыя канцэртныя залы ў розных гарадах і краінах часцей за ўсё размяшчаліся ў былых ці цяперашніх культавых будынках, прызначаных для малітвы і споведзі. Спяваючы вакальныя сачыненні розных аўтараў і з розных эпох, яна спявала нібы пра сябе: пра ўласнае жыццё і пачуцці, пра страхі і сумненні, чаканне, трапяткую радасць і неадольнае гора. I зноў пра надзею, якая заўсёды застаецца ў чалавечым сэрцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Доўгае развітанне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Доўгае развітанне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Доўгае развітанне»

Обсуждение, отзывы о книге «Доўгае развітанне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x