Татьяна Мушинская - Доўгае развітанне

Здесь есть возможность читать онлайн «Татьяна Мушинская - Доўгае развітанне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Доўгае развітанне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Доўгае развітанне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Доўгае развітанне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Доўгае развітанне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наша грамадства вельмі дзіўнае. Дзясяткі, а мо і тысячы мужчын і жанчын, якія пакутуюць ад эмацыйнай смагі, ходзяць па вуліцах гарадоў, едуць у транспарце, прыходзяць на працу. Яны прыдумваюць сабе зусім не патрэбныя заняткі і клопаты, фармулююць дурныя лозунгі, абсурдныя правілы, выказваюць ідэі, высмактаныя з пальца. І ўсё для таго, каб не ўсведамляць уласную адзіноту. Каб не прызнацца, што ім няма да каго прытуліцца і няма каго абняць. Што ніхто іх не чакае, і яны нікога не чакаюць.

– Бачыш, нашы з табой погляды амаль сышліся… – дзівіцца дзяўчынка.

– Уяві, хтосьці на ўсё жыццё застаецца эмацыйна і тактыльна галодным. І такую смагу нельга наталіць. Усё адно, што з пустыні Сахара зрабіць квітнеючы аазіс.

– Раней я лічыла, што жанчына ні пра што не павінна прасіць, – кажа дзяўчынка. – У каго ёсць сэрца, сам здагадаецца, а ў каго няма, дык нашто ён мне патрэбен? Я верыла, што няма такіх пачуццяў, якія б не магла ўтаймаваць воля. Але хіба здагадвалася тады, што пачуцці могуць быць як акіянская хваля, як шторм і смерч? Якая воля можа ўтаймаваць шторм? Так званае каханне – гэта пакутлівая і хранічная хвароба і стыхійнае бедства.

Яна памаўчала.

– Ніколі не здагадвалася, што ўва мне самой хаваецца бездань. Бясконцая, бязмежная прастора. Без-дань… Гэта калі ты без дна…

– Як бездань адкрылася сама, так сама і закрыецца, – супакоіла жанчына. – Паглядзі на сябе! Да каго ты падобная?.. Каму ты ў такім выглядзе цікавая? Букеты засохлых кветак непрывабныя. Іх выкідваюць у сметніцу. Дзяўчынка, самаацэнку трэба ўздымаць. У цябе вочы цяпер… як у Муму, якую вязуць тапіць. У іх напісана: «Чаму?! За што?!»

– Дзіўныя асацыяцыі…

– Між іншым, сабакі добра плаваюць. Скокнуў з лодкі – і паплыў. А Герасім няхай топіцца, калі падабаецца на дне сінім ляжаць.

Дзяўчынка засмяялася.

– Дурніца ты. І мазахістка… Падабаецца быць няшчаснай, абражанай, ліць няўцешныя слёзы? Падабаецца пакутваць? Усім жанчынам падабаецца. Але слабым, а не моцным. Пачні новае жыццё.

А то заладзіла, як капрызлівае дзіця: «Дайце мне гэтую цацку!» А мо тая цацка табе не патрэбная? Ты – спявачка. Разумееш?! А хто яна па сваёй сутнасці? Марская сірэна, якая спевамі (дарэчы, вельмі эратычнае мастацтва!) заваблівае мужчын у свае сеткі. А ты не завабліваеш. Ты – рыбка, што заблыталася ў чужых сетках і ляжыць, нежывая, на беразе.

– Хто думаў, што вынік акажацца такім дурным і бяздарным?

– Аблом, кажа сучасная моладзь. Аптычны падман. Ты прайграла… Але ты не адна прайграеш. Трэба прызнаць паражэнне. З яго пачынаецца перамога над сабой і сітуацыяй. Але супернік быў годны. І ў гэтым суцяшэнне. Ты – прыгажуня. Вакол цябе мала рамантычных і таленавітых? Яны павінны на калені перад табой падаць. А табе застанецца толькі выбіраць. Ты брывом павяла, а ён пабег твае жаданні выконваць…

Слухай, падобныя размовы мне надакучылі. Калі будзеш бясконца пра яго думаць, скончыцца кепска, – падвяла рысу пад іхнімі дыялогамі дарослая Надзя і аб’явіла жалобным і суровым голасам дыктара: – Музычнае мастацтва краіны панесла непапраўную страту. Пасля працяглай хваробы памерла выдатная прадстаўніца нацыянальнай вакальнай школы…

Дзяўчынка засмяялася.

– Праўда, у афіцыйным паведамленні,– жанчына вярнулася да свайго звычайнага голасу, – не скажуць, што хвароба аказалася псіхічная. Твая рэпутацыя застанецца бездакорнай. А пра сапраўдную прычыну шырокія працоўныя масы будуць толькі здагадвацца.

Частка дзясятая

Сон

Напэўна, думка пра вар’яцтва глыбока трапіла ў Надзіну свядомасць, бо аднойчы ёй прысніўся сон. Нібыта яна – пацыентка ці то неўралагічнага аддзялення бальніцы, ці то псіханеўралагічнага дыспансера. Але не «Навінак» – гэта Надзя памятала дакладна. Яна ляжыць на бальнічным ложку. Разам з ёй у палаце знаходзяцца некалькі жанчын. Яны апранутыя ў аблезлыя бальнічныя халаты, а твары іх маюць нейкі бессэнсоўны выраз. Напэўна, іх ужо «напампавалі» адпаведнымі прэпаратамі.

Ідзе ранішні абход. I таму ў палаце цяпер цэлая грамада ў белых халатах: дактары аддзялення разам са студэнтамі, будучымі псіхіятрамі.

Палатны доктар Анатоль Пятровіч па чарзе характарызуе сваіх пацыентак:

– Цяжкая форма шызафрэніі. Жанчына паступіла з наступнымі сімптомамі… У стацыянары знаходзіцца два тыдні. Атрымлівае адпаведнае лячэнне…

«Цікава, як гэта можна так спакойна выслухоўваць, што ў цябе шызафрэнія? Не магу зразумець! Я, напрыклад, моцна б абурылася!» – думае Надзя. Натоўп эскулапаў рухаецца далей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Доўгае развітанне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Доўгае развітанне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Доўгае развітанне»

Обсуждение, отзывы о книге «Доўгае развітанне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x