Татьяна Мушинская - Доўгае развітанне

Здесь есть возможность читать онлайн «Татьяна Мушинская - Доўгае развітанне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Доўгае развітанне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Доўгае развітанне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Доўгае развітанне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Доўгае развітанне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Частка дзявятая

Раздваенне асобы

Часам Надзі здаецца, што яе свядомасць раздвоілася і цяпер замест яе адной існуюць дзве жанчыны. У рэальнасці – дзяўчынка, васямнаццацігадовая, разгубленая і няшчасная, якая, нібы верабей, не ведае, куды схавацца ад пранізлівага студзеньскага ветру. Яна не спіць па начах, нервуецца і не разумее, што з ёй адбываецца.

З люстэркавага адбітку на яе паглядае жанчына, удвая старэйшая, не дужа вясёлая і стомленая. Пазірае на ўсё, што адбываецца, з вышыні пражытых гадоў, супакойвае, разважае цвяроза і наперад ведае, чым гэта гісторыя скончыцца. I дзве Надзі дзень пры дні вядуць свае бясконцыя дыялогі.

– Хіба так можна? – пытаецца дзяўчынка. – Узнесці чалавека на вяршыню шчасця, а потым бязлітасна скінуць уніз?

– Што ты хочаш? – паціскае плячыма жанчына. – Цяперашнія мужчыны – вынік эмансіпацыі. Мы самі вінаватыя, бо такімі іх зрабілі. Яны чакаюць, калі ты патэлефануеш, спатканне прызначыш, сама пацалуеш. Ну, і ўсё астатняе таксама арганізуеш.

– Калі чалавек уваходзіць у тваё жыццё, – спавядаецца дзяўчынка, – і робіцца яго часткай, натуральнай, як паветра, якім дыхаюць, як сонечны прамень, як кропля расы, ты робішся безабароннай…

– Сапраўды, выйграе той, хто менш любіць, – адгукаецца жанчына.

– Услед за кароткай радасцю, калі вы былі разам, пачынаецца чорная паласа, агораць якую немагчыма. Калі вы разыходзіцеся, здаецца, што жыць далей няма сэнсу.

– У светлыя дні ты зразумела, чаму на карціне Шагала закаханыя лунаюць у небе Віцебска. Цяпер ты зразумееш пакуты Атэла і спявачкі з імем Флорыя Тоска. А мо згадаеш героя апавядання Цвейга «Амок»…

– Ты з мяне здзекуешся? – ціха абураецца дзяўчынка.

– Які тут здзек! Гісторыю сусветнага мастацтва можна спасцігнуць толькі праз асабісты вопыт. Апынуўшыся ў сітуацыі Таццяны Ларынай або паручніка з бунінскага «Сонечнага ўдару», можна зразумець усю геніяльнасць твораў. Інакш не бывае!

– Раней я любіла сына, маці, свой дом. Цяпер я не хачу нічога, апрача яго.

– Але зараз ты можаш спасцігнуць логіку паводзін спявачкі Джузэпіны Стрэпоні, якая, пакахаўшы Вердзі, усё жыццё пражыла побач з ім. Але асобна ад сваіх сыноў. З Вердзі яны ўзялі шлюб толькі пры канцы жыцця. З пункту гледжання маці – абсурд. Але, напэўна, ён быў для яе ўсё – Бог, сэнс жыцця. Таму яе ўчынкі ўспрымаюцца як лагічныя і натуральныя.

– Дзіўна, – гаворыць дзяўчынка, – ён з’язджае на два тыдні, і добра, калі хоць раз патэлефануе. Калі была б вымушана з’ехаць я, дык, напэўна, званіла б па тры разы ў дзень. Справа не ў тым, што ён заняты, а ў тым, што няма патрэбы. Для яго не далятаюць мае хвалі. Бо як іначай людзі, што знаходзяцца на розных кантынентах, маглі б адчуваць, што з блізкім чалавекам штосьці здарылася?

Калі чалавек падабаецца, у ім прываблівае ўсё: голас, твар, усмешка, інтанацыя, міміка, смех. Калі чалавек табе цікавы, дык у ім значным падаецца ўсё: што рабіў, дзе быў, каго бачыў. Кожная драбяза.

– У тым і розніца паміж дзвюма паловамі чалавецтва, што Ён і Яна ўсё адчуваюць па-свойму. Ён для цябе – сэнс жыцця, а ты для яго – прыемны эпізод. Мужчына шукае ў каханні натхнення, а жанчына – шчасця.

– Ты дарослая. Скажы, куды сыходзяць пачуцці?

– Яны – з’ява ірацыянальная…

– Куды знікла тое, што нас яднала? Дарослая жанчына ўсміхнулася.

– Тлумачу папулярна. Як псіхатэрапеўт – пацыенту. Рамантычныя адносіны рана або позна вычэрпваюць сябе. Або згасаюць, што мы і назіраем. Або пераходзяць у сваяцкія, чаго не назіраем. Вогнішча страсці ператвараецца ў спакойнае полымя, напрыклад, каміна, якое сагравае доўгія гады. Але тут вяселлем, па-мойму, не павявае…

Дзяўчынка маўчыць. Ёй няма чаго адказаць.

– Ты ўпэўнена, што яму шлюб патрэбен? Я не ўпэўнена.

Ён ведае, што ты і так адгукнешся. Навошта лішнія абавязкі?

Ты ўпэўнена, што ён знойдзе агульную мову з тваім сынам і маці? Мужчынам свае дзеці не заўсёды цікавыя, як можна было назіраць у выпадку з Алегам. А ты хочаш, каб твой мужчына не сваім дзіцем займаўся. Навошта яму? Ён паглыблены ва ўласную творчасць, якая для яго з’яўляецца вычарпальнай і самадастатковай.

Твой Маэстра падсвядома баіцца, каб ты не заняла занадта вялікае месца ў ягоным жыцці. Дзяўчынка, гэта безнадзейна. Абсалютна. Мне здаецца, што твой кампазітар прыляцеў да нас з другой планеты, дзе прастора і час існуюць па іншых законах. Звычайныя зямныя людзі чым займаюцца? Пішуць, потым прабіваюць уласныя творы. Выбіваюць званні і прэміі, будуюць кватэры і дачы, купляюць машыны. Шукаюць грашовыя пасады, высокія аклады, уплывовых сяброў, п’юць гарэлку ці іншае зелле. Мяняюць кватэры, машыны, жонак, каханак. Карацей кажучы, як мага лепей уладкоўваюцца ў жыцці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Доўгае развітанне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Доўгае развітанне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Доўгае развітанне»

Обсуждение, отзывы о книге «Доўгае развітанне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x