Андрей Федоренко - Сузіральнік. Аповесці, апавяданні, эсэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрей Федоренко - Сузіральнік. Аповесці, апавяданні, эсэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2020, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сузіральнік. Аповесці, апавяданні, эсэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сузіральнік. Аповесці, апавяданні, эсэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Федарэнка Андрэй нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, Мінскі інстытут культуры, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у часопісах “Полымя”, “Маладосць”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, цяпер – у часопісе “Дзеяслоў”. Аўтар дзесяці кніг прозы, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа за кнігу «Смута» (1995). Новую кнігу Андрэя Федарэнкі «Сузіральнік» складаюць творы, напісаныя ў апошнія гады.

Сузіральнік. Аповесці, апавяданні, эсэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сузіральнік. Аповесці, апавяданні, эсэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прыбіральшчыца расказвала і сама сабе выцірала слёзы. Шаўцоў-Бузук слухаў, матаў на вус і думаў, што пры нагодзе трэба будзе расказаць гэта пісьмен­ніку, каб хоць нечым аддзячыць свайму дабрадзею.

Тут здарыўся выпадак, які вельмі яго напалохаў. Загадчыца Людміла Прохараўна, якая ўвогуле любіла пацвяліцца з яго, намякнула, што ў пісьменніка справы дрэнь, крызіс, выпісаўся пісьменнік, прагарэў, не йдуць яго раманы, і, можа быць, Шаўцову-Бузуку давядзецца вызваляць месца. Яна так пажартавала, але Шаўцоў-Бузук успрыняў усё ўсур’ёз. Ён так расхваляваўся, што не спаў ноч. А праз два дні прынёс пісьменніку цэлы стос раздрукаваных старонак. Было там і пра грызь, і пра вужоў, якія карову смокчуць, і пра папараць-кветку, і пра шчупака ў шчупаку. Пісьменнік і на гэты раз нават глядзець не стаў.

— Баста! — сказаў ён. — Не трэба. Састарэла. Цяпер у модзе філосаф-адзіночка. Які ездзіць па ўсіх краінах па гатэлях, бухае бясконца сам з сабою і філасофствуе.

Відаць, у гэтай тэме пісьменнік адчуваў сябе прафесіяналам і не меў патрэбы ў памочніках.

— Проста я падумаў, — збянтэжаны, прызнаўся Шаўцоў-Бузук, — а раптам вы вернецеся…

Пісьменнік зарагатаў. У яго творчай галаве адбілася, якія розныя на свеце бываюць шчасці, як мала трэба аднаму і як многа — другому.

— Не, браце, я іду толькі ўперад, назад не паварочваю, — адказаў ён уласнай цытатай.

Шаўцоў-Бузук супакоіўся, і з таго часу зусім гладка ў яго ўсё пайшло. Яго не пазнаць. Спіна прамая, вочы свецяцца, у рухах — упэўненасць. Ён забыў на ўсе немачы свае; пра тое, што не дажыве да пенсіі, даўно нават не думае. Свайго дабрадзея пісьменніка ён шчыра, амаль набожна лічыць самым лепшым з усіх, якія існавалі на зямлі. Кніжка пісьменніка ляжыць у яго ў пакоі на ганаровым месцы; яна памагла яму больш, чым уся мудрасць свету. І калі ён выпівае з Міхеевічам, куды б ні павярнулася гутарка, ён ніколі не праміне ўставіць чароўныя словы: «Не трэба прасіць — трэба прыходзіць і браць», «Я іду толькі ўперад, назад не паварочваю». — «Бач ты», — дзівіцца Міхеевіч і апускае вусы ў піўную пену.

2015

Эсэ

Манголія

Калі ў 1990 годзе мне выпала магчымасць паехаць у Манголію, з якой радасцю я згадзіўся. Я не ведаў тады, што пісьменніку зусім неабавязкова «пазнаваць жыццё», што ўвогуле пісьменнік ведае рэальнае жыццё нашмат менш за звычайных людзей — хаця б таму, што нельга знаходзіцца ў двух месцах адначасова: трэба альбо сядзець за сталом у кабінеце перад аркушам паперы і грызці кончык ручкі ці за ноўтбукам на кухні, — або ісці «ў народ». Навучыцца выкарыстоўваць малое, каб пры дапамозе яго дабівацца большага — вось і ўвесь няхітры сакрэт пісьменніцкага рамяства. Але мне было ўсяго 25 гадоў. Я напісаў адну маленькую кніжку. Для мяне пабыць у Манголіі азначала прыкладна тое ж, што для Чэхава паездка на Сахалін, толькі мне, у адрозненне ад яго, не трэба было трэсціся ў тарантасах, выкрэсліваць з жыцця год-паўтара; тут усяго паўтара тыдні, і не тарантас, а да Масквы цягнік, адтуль — самалёт; тут магчымасць пабачыць чужы свет і пры гэтым не замачыць нават падэшваў, плюс бясплатна.

Што я ведаў пра краіну, куды сабраўся? Што гэта Азія. Што быў Чынгісхан з мангола-татарскім ігам. Грошы там завуцца тугрыкі. Усё, бадай. Але гэта мяне не бянтэжыла. Тады, у тым узросце, не дробныя дэталі здаваліся вартымі ўвагі, а панарама — агульныя, сусветныя, усёабдымныя катэгорыі. Дэталі потым адшукаюцца самі.

І вось 30 ліпеня 1990 года я ў Маскве, перад двухпавярховым будынкам ружовенькага колеру з калонамі. Чыгунная агароджа, на ўзорыстых металічных варотах начэплены замок на ланцугу. Яшчэ вельмі рана. Трэба дачакацца, калі запрацуе аддзел па прапагандзе і між­народных сувязях. Там павінны сказаць, што, хто, з кім, чаго, пачытаць інструкцыю, даць ЦУ. А пакуль — тапчуся перад замкнёнымі варотамі, не верылася, як ні напружваю ўяўленне, што я стаю менавіта на гэтым вось месцы, каля бетоннага фундамента, таго самага, на які залазіў булгакаўскі герой і прасоўваў галаву ў дзірку ў чыгуннай агароджы, з зайздрасцю азіраючы летні рэстаран, марачы пра закуску і вялікі куфаль ледзянога піва — «як і кожны турыст перад далёкай вандроўкай». Недзе там, у зале, даўным-даўно кружылася ў вальсе Растова Наталі; адсюль забіралі ў вар’ятню паэта Бяздомнага; тут чытаў геніяльны пляменнік сваёй цётцы ўрыўкі бессмяротнага «Гора ад розуму».

Пасярод двара вакол сухога фантана хадзіў кругамі адзінокі голуб і буркаў, распусціўшы веерам хвост. Нечая рука легла мне на плячо. Я павярнуўся і ўбачыў чалавека каўказскай знешнасці, сухапарага, з валасатымі рукамі, з вялікімі разумнымі вачыма.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сузіральнік. Аповесці, апавяданні, эсэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сузіральнік. Аповесці, апавяданні, эсэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрей Федоренко - Щербатый талер
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Вёска
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Нічые
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Афганская шкатулка
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Сечка. Літаратурныя эсэ
Андрей Федоренко
Отзывы о книге «Сузіральнік. Аповесці, апавяданні, эсэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Сузіральнік. Аповесці, апавяданні, эсэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x