Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Кап…капрычыа! Я пакажу вам капрычыа! Падманшчыкі! Злодзеі! Шпегі! Заб’ю!

Пан Гараўскі пачаў ліхаманкава намацваць шаблю, якой, на шчасце, пры ім не было, і мармытаць:

— Усё зблоцілі, злодзеі… Нічога, нічога… Ты, донечка, сама намалюеш… Вунь як мне палацы з пальмамі намалявала.

У дзверы сунуліся былі лёкаі з пераляканымі фізіяноміямі, але паненка адным узмахам рукі адправіла іх назад — адразу стала зразумела, хто ў доме сапраўдны гаспадар.

— Тата! — панна Дамініка схапіла бацьку за плечы і змусіла паглядзець сабе ў вочы.

Пранціш у чарговы раз падзівіўся: што за норавы ў гэтым доме? Ды другі даўно б такую дзёрзкую дачку лейцамі па мяккім месцы адхадзіў, хай яна сто разоў шляхцянка.

— Я ж табе колькі казала — маё сэрца занятае! І не гэтым аблізаным князем.

— Глупства… Прыдумала сабе ўяўнага каханка… — сярдзіта і трохі трывожна прагаварыў пан Гараўскі.

Паненка ваяўніча прымружыла вочы.

— І зусім не ўяўнага. Вось ён, мой сапраўдны жаніх!

І — тыц пальцам у Пранціша!

На падлогу з сухім шчаўчком упаў пэндзаль, што вываліўся з пальцаў драгуна, і пакаціўся, пакідаючы за сабой на паркеце чырвоны хвалісты пісяг, як след крывавага забойства. Лёднік зірнуў на Вырвіча, нібыта хацеў упэўніцца, што драгун увесь гэты час яго не падманваў, хаваючы амуры з паненкай-мастачкай.

— Тут непаразуменне… — мармытнуў у адчаі Вырвіч, але сямейная драма Гараўскіх разварочвалася ўжо без яго ўдзелу.

Паненка Дамініка спрабавала супакоіць раз’юшанага бацьку:

— Забыўся, колькі разоў мне расказваў, як звёз маю пані-маці з дому, дзе цябе не прымалі як жаніха? Як вы ўцякалі, хаваліся, і як каханне за ўсё ўзнагароджвае? Пан-бацька думае, што толькі ў яго так можа быць?

— Дамініка, гэта… гэта занадта! — пан Гараўскі збянтэжана адварочваўся ад дачкі. — Ды хто гэта такі? Валацуга нейкі, жабрак!

— Ён выдаў сябе за беднага мастака, каб пабачыцца са мной, тата! — настойліва малявала рамантычную гісторыю паненка. — Ён шляхціц, з добрага роду.

Пан Гараўскі гатовы быў раскатаць шалбера па паркеце і прытаптаць зверху.

— А гэты… Айсман, партрэтыст гарохавы, ён хто? Найміт-забойца, мяркуючы па фізіяноміі?

— Мой слуга, вучоны чалавек, што ўзгадаваў мяне з дзіцячых гадоў, вашамосць, — прамовіў свецкім тонам Вырвіч. Лёднік хмыкнуў, але змаўчаў. — Мы абодва вельмі засмучоныя, што прычынілі вашамосці такія нязручнасці, і папрасілі б дазволу пакінуць гэты дом, каб надалей не ганьбіць яго сваёй нявартай прысутнасцю.

Пранціш, як мог, велягурыў і кланяўся гжэчна, марачы, каб паненка выпусціла яго з кіпцюрыкаў. Знайшлася нявеста! («Яшчэ адна да кучы», — з горыччу дадалося ў душы).

Панна толькі насмешна броўку прыўзняла:

— Вось бачыш, тата, які мой амарат добра выхаваны. Ён ніколі не ўчыніць нічога нешляхетнага. Калі, вядома, каханне не змусіць пераступіць цераз звычаі. Вы, пан-бацька, не хочаце ж давесці мяне да такога адчаю, каб я парушыла звычаі?

Небарака Гараўскі, якім падступная дачка, падобна, круціла, як хацела — не шляхціц, а ануча, — выкрычаўшыся, як след, выцер рукавом лоб.

— Ну як ты не ўцяміш! Ты магла б пісацца вяльможнай, а не проста вельмі паважанай! Твая ж маці была па нараджэнні вяльможнай, а са мной прынізілася, за што вечна буду вінаваты. А радзіна маці тваёй колькі з нас здзекавалася, прыніжала! Можна было б тым фанабэрыстым сваякам нарэшце дулю паказаць, што зноў — на роўных! А месца краўчага, якое можа здабыць Гагарын! Мы б маглі паехаць у Варшаву! Бываць пры каралеўскім двары! Князь вазіў бы цябе ў Санкт-Пецярбург, на балі! Для чаго, халера, я сюды маскалёў повен двор напусціў, каб вёску ўсю аб’елі?

— Ды не надта Пётр Іванавіч пад вянец са мной гарыць ісці, — без ценю жалю прамовіла панна Дамініка. — І прыспешваць яго — не варта годнасці. І на сваякоў матчыных мне начхаць, яны нас не ведаюць, мы — іх. Таму давай, татусю, так… Я зміруся з ранай у сваім сэрцы. Не буду імкнуцца з’яднацца са сваім каханым, — панна махнула рукой у бок ашалелага Пранціша. — І ўгавару яго, небараку нешчаслівага, сысці і больш не турбаваць нас, але й за князя не трэба мяне пхаць. Пётр Іванавіч сказаў жа — счакаем да канца вайны. А да гэтага часу і сэрца маё, можа, загоіцца.

Паненка ласкава гладзіла бацьку па плячы, і ягоны твар пачаў прасвятляцца. Вось жа разумная — змагла ўчыніць, што пан не толькі супакоіўся, але й узрадаваўся, упэўнены, што яму пашанцавала. Дачка не збягае з бедным кавалерам, кавалер ціхамірна сыходзіць, ганьбы няма, з князем, можа, усё і наладзіцца…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x