Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Панна Дамініка абцерла вільготнай анучай твар жаўнера і выпрасталася, сур’ёзна гледзячы цёмнымі разумнымі вачыма на доктара.

— Мяркую, ваш візіт у Капанічы скончаны, гер Айсман.

Палкавы лекар адвярнуўся і залязгаў інструментамі. Пранціш учапіўся ў Бутрыма і вывалак на двор, дзе стаяў вазок.

Апошняе, што Вырвіч бачыў, азірнуўшыся, — паненка Дамініка павольна падымалася па прыступках звілістай лесвіцы, і на хвілю падалося, што за яе фігуркай у простай цёмнай сукенцы цягнецца доўгі, казачна-бліскучы шлейф.

І засталося яшчэ ў памяці, як на развітанне нечаканая «нявеста» падала руку для пацалунку — вакол яе пазногцяў яшчэ можна было ўгледзець нязмытую чужую кроў — і ціха прамовіла:

— Яны ідуць у Тураў, полк Гагарына. Вам жа гэта трэба было разведаць? У іх сапраўды нейкая сакрэтная місія… Бывайце, жаніх!

І Вырвіч, пацалаваўшы цёплую маленькую руку, вымавіў, хоць і не збіраўся:

— Я Пранціш. Шляхціц Франтасій Вырвіч з Падняводдзя. Дзякуй вам, панна Дамініка.

Раздзел сёмы

АПОШНЯЯ СУСТРЭЧА З ЕГІПЕЦКАЙ ПРЫНЦЭСАЙ

Альберт Вялікі раіў, каб чытаць кнігі цёмнай ноччу, намазаць твар крывёю кажана. Кажаноў паблізу не мелася, таму й уласны палец не разгледзіш у гэтым катуху, прыстасаваным пад гаўптвахту.

— Не сумуй, Бутрым, разбяруцца! — удавана бадзёра прамовіў Пранціш, хаця самому было крыўдна, як у дзяцінстве, калі ў езуіцкім калегіуме аднакласнікі дражнілі сына шляхціца-шарачка, што сам вывозіў гной на поле, «гнаевіком». — Падумаеш, дачапіўся да нас нейкі француз! Яго замежная мосць Шарль Дзюмур’е, вайсковы кансультант, дзірка ў плоце… Пасмеў шляхту судзіць! Мяне, нашчадка Палямона, нейкі жабаед абвінавачвае ў здрадзе!

Пранціш сам не заўважыў, як замест таго, каб супакойваць былога слугу, пачаў выплюхваць уласныя перажыванні.

— Ды любы шляхціц на наш бок стане!

— Хто? — змрочна азваўся Баўтрамей і закруціўся дзесьці побач са стрыманым стогнам — з адбітым бокам і на пярыне мулка, не тое што на сене ў гэтай пуні. — Пан Шыман Касакоўскі з месье Дзюмур’е цалкам пагадзіўся. А як іначай? Два камандзіры вяртаюцца з задання без жаўнераў, прычым адзін з тых жаўнераў памёр у палоне. Без мундзіраў, апранутыя, як валацугі, быццам збіраліся дэзерціраваць. Ды яшчэ замест здабытых каштоўных звестак пра дыслакацыю ворага, якія маглі б апраўдаць учынак, вярзуць лухту пра Тураў… А што маскоўскаму палку рабіць у Тураве? Там боек няма, канфедэраты далёка, затое стаяць саюзнікі, каронныя войскі. Дый належыць мястэчка Салагубам, якія падтрымліваюць Фамілію.

У шчыліны між бярвенняў зазірнуў кволы сакавіцкі золак, цемра перастала быць суцэльна сляпой, намеціліся прывідныя абрысы. Вырвіч горка ўздыхнуў:

— Думаеш, паненка Дамініка зманіла? Што войска Гагарына ідзе ў Тураў?

Пранцысь нават у цемры ясна ўяўляў, як Лёднік скептычна прыўзнімае бровы.

— Наўрад. Панна Гараўская — не князёўна Паланэя Багінская, палацавая інтрыганка, для якой ілгаць было як дыхаць.

Успамін пра Паланэю на гэты раз адазваўся толькі ценем расчаравання — не болем, як колісь.

— Але ж і ты, Бутрым, мог прытрымаць свой востры язык і не распісваць, як пашкадуюць канфедэраты, што адмаўляюцца прызнаваць правы некаталікоў, і пры гэтым лічаць годным дамаўляцца з турэцкай Портай. Нас жа ледзь на месцы не пасеклі!

— Бо твае паны-браты бачаць не далей кончыка сваёй шаблі, — са змрочнай насмешкай прамовіў Лёднік. — Дзяржаву ўжо, лічы, прафукалі. Малодшы брат кайзера, прынц Генрых, думаеш, дарэмна некалькі месяцаў у гасцях яе вялікасці Кацярыны правёў? Дамаўляліся, каму які кавалак ад Рэчы Паспалітай ухапіць. Хто ім перашкодзіць? Месье Шарль Дзюмур’е цалкам мае рацыю, калі называе норавы правадыроў канфедэрацыі азіяцкімі ды абураецца, што магнаты больш занятыя баляваннямі, а шараговая шляхта — рабункамі ды двубоямі, чым вайной. Ведаеш, за што яго шляхцюкі ненавідзяць? Таму, што напісаў герцагу Шуазёлю, каб перастаў выплачваць пенсіі ўсім гэтым Пацам ды Богушам, бо яны іх трацяць не на вайну, а на гульбу. Ды яго ў свой час паны-браты ледзь не з’елі, калі даведаліся, што не прывёз ім з Францыі вялікіх скарбаў, адно свае вайсковыя ўменні ды жменьку наймітаў.

— Можа быць, расейскі генерал-марадзёр Крачэтнікаў лепшы ад нашае шляхты? — абурыўся Пранціш. — Абоз за абозам з разрабаваных маёнткаў у Расію шле! Альбо мярзотнік фон Дрэвіч? Гэты з сем’ямі канфедэратаў распраўляецца, не шкадуючы ні жанчын, ні дзяцей. Магнатаў аднаго на другога нацкоўвае, бядой дысідэнтаў карыстаецца, каб іх варожасць да «ляхаў» распаліць. Ці табе хочацца, каб мы страцілі дзяржаву, сталі ўскраінай чужой? Калі тая імперыя сваіх падданых не можа зрабіць шчаслівымі ды сытымі, от жа яна заваяваных ашчаслівіць!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x