Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

…І прыдбаў гэты дом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «…І прыдбаў гэты дом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

…І прыдбаў гэты дом — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «…І прыдбаў гэты дом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Уяўляеш, учора бачыла Мішку ў нашым двары.

— Якога Мішку? — наструнілася мама, напялася, нібы леска, агаломшаная навіной, спадзеючыся, аднак, што Люся ўспомніла кагосьці са сваіх кавалераў.

— Ой, прабач, — заўважыла тая маміна хваляванне, — язык мой — вораг мой. Не бяры да галавы, — паспяшалася змяніць тэму.

— Не, — запярэчыла тады мама, — калі пачала гаварыць, дагаворвай.

— Можа, не трэба? — хітравала Люся.

— Навошта пачынала ў такім разе? — не разумела мама.

— Ды ляпнула не падумаўшы, — паціснула Люся плечукамі.

— І ўсё-ткі? — настойвала мама.

— Праўда казаць?

— Праўда.

— Ну, добра, — пагадзілася Люся і зрабіла змоўніцкі выгляд твару. — Твой Мішка ўчора ашываўся каля пад’езда, — выпаліла яна.

— Мой?! — затрымцела мама апошнім восеньскім лістком. — Ты нічога не блытаеш?

— Ды я яго як цябе бачыла! — працягвала Люся. — Нават размаўляла з ім.

— Пра што? — адвярнулася мама да акна, робячы выгляд, што ёй нецікава, і цярэбячы чамусьці фіранку.

— Ды асабліва ні пра што, — адказала Люся. — Я здзівілася, пабачыўшы яго. Запытала, што ён тут робіць.

— А ён?

— А ён сказаў, што хоча вярнуцца да цябе, Оль, — абняла Люся маму.

Амаль непрыкметная ўсмешка мільганула на маміным твары і знікла.

Мама павярнулася да Люсі. Ёй было прыемна, што бацька тут, а не там.

— Ты зразумела, што я сказала? — углядаючыся ў маміны вочы, спыталася Люся. Што яна шукала ў тых вачах? Пацвярджэння нязгасных пачуццяў да бацькі? Шпіёнка-самавучка!..

— Зразумела, — працягнула задумліва мама.

— І?.. — цікавілася далей Люся. — Даруеш яму?

Мама паціснула плячыма.

— Што ты плячыма паціскаеш? — незалюбіла Люся.

— Няхай. — задумалася мама, — няхай паспрабуе, — вырашыла яна.

— Значыцца, даеш яму шанец? — дапытвалася Люся.

— Я кахаю яго, — проста сказала мама. — А кахаць — гэта ўменне дараваць.

— Толькі без бою не здавайся, — параіла Люся.

— Чыя б карова мыкала... — жартаўліва тузанула мама Люсю.

Яна чакала яго, бо верыла ў яго, і ён яе не расчараваў. Тое, што адбылося ў Вёсцы, мама спісала на ачмурэнне, паморак мясцовага характару, які закрануў іх абаіх, хоць яна так хацела стаць там сваёй.

Бацька маракаваў, з якога боку лепш падысці да мамы, каб яна, па-першае, выслухала яго, не праганяючы, а па-другое, каб даравала і вярнулася да яго. Без асаблівых, аднак, поспехаў. Не валодаючы фантазіяй, не маючы ніякіх ведаў пра сродкі ўяўлення, ён не мог прыдумаць нічога вартага, тым больш такога, што закранула б маміна сэрца ці яе душу. З’яўленне ж яго перад мамай у любым выпадку павінна было быць эфектным. Бацька ўжо атрымаў ключы ад аднапакаёвай кватэры ў шматпад’ездным цагляным доме па Маскоўскай вуліцы і ордэр на яе, чым нязвыкла для сябе ганарыўся, бо гэта было яго ўласным маленькім дасягненнем, але толькі правам на асобнае жыллё апеляваць да мамы не мела сэнсу. Зразумела, яна ацэніць бацькаў учынак, магчыма, нават пахваліць за руплівасць, аднак ёй нядрэнна і ў пакоі бацькоўскай хаты, дзе адчувае сябе дома і дзе яе ніколі не пакрыўдзяць. Маму трэба было здзівіць, ды так, каб яна сама памкнулася да бацькі і захацела з ім жыць зноў.

Бацька б пацярпеў фіяска, калі б не Танюха. Гэтая дзяўчынка мела востры розум і зайздроснае ўяўленне. Менавіта яна прыдумала і распрацавала план па выратаванні бацькавай сям’і, а рэалізацыю яго прызначыла на Восьмае сакавіка, якое было не за гарамі.

Прырода, аднак, не спрыяла з самага ранку святочнага дня.

Снегапад абрынуўся на горад з завірухай, буранам і вятрамі. Людзі пахаваліся ад снегу, нібы ад чумы, і пазіралі праз вокны сховаў на акупацыю стыхіі, як на прышэсце іншапланецян. Грамадскі транспарт неўзабаве застыў на месцы. Снег закопваў яго сабой, рыхтык мерцвяка пяском. Рэдкія прахожыя праз сілу прадзіраліся праз намеценыя сумёты.

Патыхала крахам.

Танюха разлічвала на добрае надвор’е і на палісаднік, у якім меркавалася паяднаць у адно цэлае разгубленыя і згубленыя было душы, гэтак жа, як і бацька, які, назіраючы праз акно за снегападам, кусаў у адчаі вусны. Малая, на шчасце, не паддалася паніцы і, крыху падумаўшы, падкарэктавала план, сапсаваны форс-мажорнымі абставінамі. Будзе не так яскрава і прыгожа, але ў дадзеным выпадку своечасова і нават гераічна.

Яны апрануліся, склалі ў пакет загадзя падрыхтаваны рэквізіт, які ўзялі з сабой, і выйшлі на вуліцу. Вецер ледзь не збіў Танюху з ног, як кеглю. Бацька паспеў ухапіць малую за капюшон, завязанага на вузел ззаду, і прыціснуць да сябе. Тады вецер раззлавана шпурнуў у бацькаў твар прыгаршчу калючых, як іголкі, сняжынак, але ён паспеў заплюшчыць вочы. Снег балюча хвастаў па тварах абаіх, нібы пугай. Танюха захуталася ў шалік, шапку нацягнула да брывоў, далонню ў вязанай рукавічцы ўчапілася ў бацькаву далонь, якая сціснула яе далікатнымі абцугамі. «Гэта ж не на край свету ісці, — падбадзёрвала бацьку ў думках, — усяго некалькі пад’ездаў. Адолеем!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Адам Кеннеди - Принцип домино
Адам Кеннеди
Адам Браун - Рококо-Кола
Адам Браун
Глеб Соколов - Адам & Адам
Глеб Соколов
Адам Нэвилл - Дом малых теней
Адам Нэвилл
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Беларускі раман
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Мікола Адам - Гульня ўяўлення
Мікола Адам
Отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом»

Обсуждение, отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x