Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

…І прыдбаў гэты дом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «…І прыдбаў гэты дом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

…І прыдбаў гэты дом — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «…І прыдбаў гэты дом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я не выганяў яе, — паспрабаваў апраўдацца бацька.

— Твой сын у Казахстане! — нагадала баба Маруся. — Едзь!

— І гераічны дзед! — напомніў бацька, хутчэй за ўсё, самому сабе.

— А ты не бойся яго, — заспакойвала бацьку баба Маруся. — Волька цябе кахае, усё наладзіцца. Не сумняюся. Ехай да жонкі. Сын не павінен расці без бацькі.

— Я падумаю, — сказаў тады бацька, выйшаў з-за стала, а пасля на двор. Тое, за чым прыйшоў, ён атрымаў і паспакайнеў. Вярнуліся ўпэўненасць і цвёрдасць жыццёвых намераў.

Праз два дні бацька пакінуў Вёску і вярнуўся ў Шахцінск, дзе адчуваў сябе сваім, болей чым дома. Тыдзень ён пракантаваўся ў цёткі Груні, пакуль не ўладкаваўся працаваць, зноў пры дапамозе дзядзькі Жэні, на шахту, але не на тую, дзе рабіў раней, а на іншую, каб не перасякацца з Дзядзькам, маміным братам, на якога, дарэчы, трапляў кожны раз, калі тэлефанаваў у кватэру Украдыгаў. Бацька некалькі разоў спрабаваў датэлефанавацца да мамы. Ёй, відаць, нават не паведамлялі, што ён званіў. Дзядзька, між іншым, агрэсіўна папярэджваў бацьку па тэлефоне, што калі той не прыпыніць тэлефанаваць, знойдзе яго і так дасць, што той пасля косткі свае стоміцца саскрабаць з асфальту.

Зразумела, тэлефонная размова — не выйсце. Дый што бацька сказаў бы маме па тэлефоне? Што кахае яе і жыць без яе не можа? Дык гэта трэба ў вочы казаць пры асабістай сустрэчы, якая на дадзеным этапе, на жаль, немагчыма. Ну а да прыкладу, чыста тэарэтычна, яны памірыліся. Мама даравала, зноў паміж імі любоў. Дзе жыць? Зразумела, па-ранейшаму ўжо нічога ніколі не будзе, і мамін пакойчык у бацькоўскай кватэры — не варыянт. Бацька і не збіраўся зноў палоць той самы гарод, як кажуць. Аднойчы згубіўшы давер чалавека, які цябе паважаў, колькі ні намагайся, не вернеш. Ды бацька і спрабаваць не будзе, ведаючы наперад, што дзед Яўген больш яму не таварыш, дакладней, бацька дзеду Яўгену. Значыць, трэба абзавесціся ўласным жыллём, каб было куды прывесці жонку. Калі ў яго будзе жыллё, магчыма, мама перагледзіць сваё стаўленне да ўсяго, што паміж імі адбылося, і ўзнікне шанец на дыялог, у выніку якога яны зноў стануць сям’ёй. А пакуль трэба пасяліцца як мага бліжэй да жонкі, каб не выпускаць яе з поля зроку, і пашукаць саюзнікаў. Бацька вырашыў, што яму дапамогуць Танюха і Люся.

У першы свой выхадны, але будзённы для ўсіх астатніх дзень бацька падышоў да школы, у якой вучылася Танюха. Ён дакладна ведаў, дзе і калі сустракаць дзяўчынку пасля ўрокаў, таму спакойна сеў на ачышчаную ад снегу лаўку непадалёк ад параднага ўвахода, аднак жа насупраць яго, і закурыў. Яму неабходна было спачатку пагаварыць з Танюхай. Абмінуць яго на гэтай лаўцы яна не магла.

Вучні, якія займаліся ў першую змену, калі скончыліся ўрокі, літаральна вынеслі школьныя дзверы марской хваляй і хлынулі з будынка суцэльнай плынню, быццам прарваўшы плаціну. Рознагалосы гвалт узняўся над наваколлем такі, нібы трапіў у Вавілон. Танюху бацька ўгледзеў раней, чым яна яго, і не зводзіў з яе вачэй. Дзяўчынка ў коле аднакласніц ці сябровак, якія аб нечым шушукаліся, няўхільна набліжалася да таго месца, дзе сядзеў бацька. Вось яна нібыта спатыкнулася аб нешта і апынулася ззаду каляжанак, а вочы яе быц­цам уперліся ў нейкую сцяну. Танюха ўбачыла бацьку і не верыла самой сабе. Дзяўчаты азірнуліся, маўляў, чаго застыла? Тая махнула рукой, каб ішлі далей без яе, а пасля імкліва пабегла да бацькі. Ён паспеў ускочыць з лаўкі, каб прыняць малую ў свае абдымкі. Яна павісла ў яго на шыі, не хаваючы радасці, і цалавала ў калючыя шчокі.

— Ты... — задыхалася ад хвалявання, — ты што тут робіш? Я думала, што больш ніколі не пабачу цябе! А ты тут, побач, увесь такі нечаканы! Але я табе рада! Так рада! — яшчэ шчыльней прыціснулася да яго.

— Я таксама, — задаволена ўсміхнуўся бацька.

— Дык што ты тут робіш? — дапытвалася Танюха, калі апынулася нагамі на зямлі.

— Разумееш, — замуляў губамі бацька, — тут такая справа. Мне патрэбна твая дапамога.

— Ты ж ведаеш, я за любы кіпеж, калі без вайны, — выгукнула дзяўчынка.

— Тады пройдземся, — прапанаваў бацька і працягнуў ёй руку.

Да Танюхінага дома яны пайшлі іншай дарогай, у абход. Бацька не хацеў, каб раней часу яго заўважыў хто-небудзь з мамінай сям’і. Ён распавёў дзяўчынцы ўсё, што здарылася з ім за той час, які яны не бачыліся, і папрасіў, калі можна, каб яе бацькі здалі яму пакой. Ненадоўга.

— Ты хочаш каля мяне жыць? — хітра паглядзела Танюха на бацьку.

— Толькі пра гэта і мару, — у тон ёй адказаў той.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Адам Кеннеди - Принцип домино
Адам Кеннеди
Адам Браун - Рококо-Кола
Адам Браун
Глеб Соколов - Адам & Адам
Глеб Соколов
Адам Нэвилл - Дом малых теней
Адам Нэвилл
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Беларускі раман
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Мікола Адам - Гульня ўяўлення
Мікола Адам
Отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом»

Обсуждение, отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x