Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

…І прыдбаў гэты дом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «…І прыдбаў гэты дом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

…І прыдбаў гэты дом — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «…І прыдбаў гэты дом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

...Казахстанскія зімы снежныя і марозныя, завейныя і буранныя, ветраныя і гурбяныя, аднак і сонечныя, і па-мастацку прыўкрасныя. Студзень якраз змяніўся лютым, нібы перадаў варту як удзельнік спрадвечнай эстафеты на хуткасць існавання быцця, дый люты рыхтаваўся ўжо да справаздачы перад сакавіком, калі мама акрыяла і пачала ўсміхацца новым раніцам, дням, вечарам, новаму жыццю. Догляд за ёй і яе маленькім сынам дзед Яўген кантраляваў асабіста. З мамай абыходзіліся быццам з каралевай. Зразумела, не прымусова, а па ўласным жаданні кожнага з радзіны. Абкружылі клопатам, пяшчотай, любоўю, шчырым замілаваннем, нібы абклалі падушкамі. Мяне ж проста абагаўлялі. Усе. Магчыма таму, што на той момант я быў самым маладзейшым. Асабліва шчыравала са мной Наташка. Кожную вольную часінку яна, шасцігадовая дзяўчынка, праводзіла побач са мной, дапамагала і карміць мяне, і мыць, і гушкаць, і спаць укладваць. На дзіва, ёй адной удавалася тое, на што не быў здатны ніхто. У яе на руках я пераставаў плакаць. Калі яна знаходзілася паблізу ад мяне, паводзіў сябе спакойна і не капрызіў. Усміхаўся толькі ёй. Усміхаўся, бясспрэчна, і маме, аднак, як адзначыў дзед Яўген, не так шчыра і задаволена, як Наташцы. Паміж намі адразу ўзнікла непарыўная сувязь роднасных людзей. Яна любіла мяне незвычайна, я таксама не мог без яе. Не было на свеце, здавалася, больш блізкіх людзей, чым мы, якія б так моцна адчувалі адно аднаго. Канечне, для мамы Наташчына стаўленне да малога і тое, як я цягнуўся да яе, як рэагаваў на кожнае з’яўленне дзяўчынкі, на кожны дотык яе, кожнае слова да мяне, — было значнай палёгкай і падтрымкай.

Пакрыху мама прывыкала да ўсведамлення таго, што хутчэй за ўсё застанецца маці-адзіночкай, хаця Люся неаднойчы дакарала яе за песімізм і абяцала неўзабаве ізноў выдаць замуж. Мама сумна пасміхалася, ківала галавой, быццам згаджалася з Люсяй, аднак ведала, што ўсё гэта толькі словы. Ёй ніхто больш патрэбны не быў і не будзе. Яна з цяжкасцю верыла ў тое, што адбылося з ёю, і баялася паўтарэння. Усіх мужчын мама атаясамлівала з бацькам, а іх бацькоў з бацькавымі бацькамі. Нічога, пражыве і без мужыка. Галоўнае, яна мела сына. Астатняе не з’яўлялася істотным. Зрэшты, шмат разважаць пра жыццё з іншым мужчынам ці пра жыццё без бацькі для яе сына маме не хапала часу. Я бясконца хварэў, а таму ўсе яе думкі і сілы былі накіраваны на выратаванне майго жыцця. Зразумела, без Наташчынай дапамогі гэтага не атрымалася б. І хоць яе выкарыстоўвалі як своеасаблівы клапан, якім закрываюць фантан, каб супыніць мой несціхаючы крык, бо мне ж нешта балела і нічым іншым пра свой боль я не мог паведаміць, Наташка адчувала сябе патрэбнай і нават важнай. Бо, паўтаруся, толькі ў яе на руках я супакойваўся і засынаў.

Так і жылі, змагаючыся за маё здароўе.

А што бацька?.. Ён, пасля некалькіх дзён п’янства, раптам аб’явіўся ў Вёсцы, павіс пудзілам на плоце ў двары бацькоўскай хаты, тварам у застылы вішнёвы сад, які пацягнуўся ўсімі сваімі дрыготкімі прамерзлымі галінамі насустрач, каб пашкадаваць, быццам адчуваючы бяду, якая яго напаткала, і хоць неяк суцішыць боль, што рваўся вонкі вялікімі гарачымі слязьмі з яго вачэй. Не, бацька не плакаў, бо мужчыны не плачуць. Вочы слязіліся ад марозу ды ветру — звычайная справа. Дый з якой прычыны яму плакаць? Ён дарослы чалавек, а даросламу чалавеку плакаць нельга.

Бразнулі дзверы. З хаты выйшла баба Маруся вынесці свінням і выпусціць з хлява курэй. Яна не заўважыла бацьку, бо не глядзела ў яго бок, пабачыла, калі вярталася ў хату. Падышла.

— Чаго гэта ты тутака? — папытала, і ўгледзела слёзы на сынавым твары. — Скуголіш?

Бацька паціснуў плячыма.

— Плячыма ён пажымае, — незадаволена адзначыла баба Маруся. — Хадзі ў хату, пакуль не змерз! — загадала.

Бацька паслухмяна выканаў загад.

Насыпаўшы пад вокнамі хаты проса курам, баба Маруся паклікала іх, і, калі тыя датумкалі, дзе чакае ежа, і прыбеглі, адна за другую шпарчэй, таксама зайшла ў хату.

Бацька сеў на кухні за стол, не распранаючыся, аблакаціўся аб стальніцу, галаву апусціў у далоні. З пакоя выйшаў дзед Іван: збіраўся на працу.

— Налі яму вады, — гукнуў жонку, якая якраз апынулася каля вёдраў з вадой, адно зайшоўшы ў кухню.

Баба Маруся набрала паўнюткую конаўку і паставіла яе на стол перад бацькам. Той імгненна выпіў ваду да дна.

— Хопіць румзаць, боўдзіла! — выпаліла тады баба Маруся, бо прыкмеціла, што бацькавы вочы зноў набрыняюць вільгаццю. — Сорамна на вуліцы паказацца, усе пальцам тыцкаюць! П’еш. Жонка з дзіцём з’ехала, — накінулася з абвінавачваннямі, але з міласэрных матываў, даючы бацьку магчымасць «скляпаць» сябе наноў, сабрацца і працягваць рухацца далей па жыцці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Адам Кеннеди - Принцип домино
Адам Кеннеди
Адам Браун - Рококо-Кола
Адам Браун
Глеб Соколов - Адам & Адам
Глеб Соколов
Адам Нэвилл - Дом малых теней
Адам Нэвилл
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Беларускі раман
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Мікола Адам - Гульня ўяўлення
Мікола Адам
Отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом»

Обсуждение, отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x