Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

…І прыдбаў гэты дом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «…І прыдбаў гэты дом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

…І прыдбаў гэты дом — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «…І прыдбаў гэты дом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бацька намагаўся як мага больш часу праводзіць з мамай пасля працы і па выхадных.

Што тычыцца мамы... Яна адмыслова, мне здаецца, не заўважала відавочнага. Берагла сябе і мяне, ахутвала любоўю і рамантычнай аўрай, чытаючы раманы сёстраў Брантэ, Віктора Гюго і Дзюма. І ніхто ёй быў, у прынцыпе, непатрэбны. А праз нейкі час маму паклалі ў райцэнтраўскую радзільню, дзе яна праляжала цэлы месяц, з пачатку снежня да пачатку студзеня, пакуль нарадзіла. У гэты ж час баба Маруся з дзедам Іванам з’ехалі ў Беласток у складзе фальклорнага калектыву, які запрасілі туды на гастролі, і гастрольны тур працягваўся па тэрыторыі Польшчы да канца студзеня, а бацьку забралі на вайсковыя зборы. Да мамы ніхто не прыходзіў, ніхто не наведваў, бо яна, папраўдзе, была адна і ў чужой, па сутнасці, краіне, дзе нікога не ведала і ніхто не ведаў яе. Мама нават пазайздросціла незамужнім шлёндрам, з якімі ляжала ў палаце, бо да іх кожны дзень хто-небудзь цягаўся, не кажучы пра ліставанні, а яна, замужняя, мусіла здавольвацца самотай. Так атрымалася. Ёй маглі б зрабіць кесарава і не мучыць дарма. Роды стымулявалі рознымі прэпаратамі, у рэшце рэшт чакаць натуральных родаў зрабілася небяспечна як для мамінага жыцця, так і для майго. І мяне выціснулі пры дапамозе прасцін, якімі сцягвалі мамін жывот, і выцягнулі вакуумам за галаву. А праз некалькі гадзін мама сышла крывёю. Сваім з’яўленнем я ледзь не забіў яе. Дзякуй богу, маму выратавалі. (У адрозненне ад мамы маленькага князя Балконскага, жонкі князя Андрэя з «Вайны і міру».) Амаль такая ж гісторыя паўтарылася з нараджэннем маёй сястры праз год. Яна таксама з’явілася на свет пераношаная і праз дзень памерла: захлынулася крывёю. (Магчыма, ахвяравала сабою, каб жыў я. Падарыла мне сваё непражытае жыццё, падзяліўшыся самым каштоўным, што ў яе было, каб не памёр і я. Ім, анёлам, там, на небе, лепш відаць...)

У хвіліны слабасці мама напісала ліст да Люсі, жонкі свайго старэйшага брата, у якім распавяла пра свае нягоды. Люся, між іншым, нарадзілася ў Беларусі, а менавіта ў Вілейцы, куды, дарэчы, вярнулася яе старэйшая сястра пасля заканчэння школы, вывучылася на педыятра і працавала ў Вілейскай дзіцячай паліклініцы. Яна не прасіла Люсю прыехаць да яе, але прасіла нічога не казаць бацькам. Доўга вагалася, адпраўляць ці не адпраўляць ліст у Казах­стан. Усё ж даверылася камусьці з бясконцых наведнікаў суседак па палаце, і той апусціў мамін ліст у паштовую скрыню разам з навагоднімі паштоўкамі родным, якіх павіншаваць была абавязана, але не больш. Люся, атрымаўшы і прачытаўшы ліст, тут жа зазбіралася ў дарогу. Яна не сказала пра маміна становішча дзеду Яўгену і іншым, аднак ад свайго мужа, мамінага старэйшага брата, нічога ўтаіць не змагла. Той парываўся паехаць разам з Люсяй і прыбіць бацьку на месцы, ды яго не адпусцілі з працы.

Люся забірала маму і мяне з радзільні, выклікала таксоўку і расплачвалася з вадзіцелем, калі той прывёз нас дадому ў Вёску. Яна ж і даглядала маму ўвесь той час, пакуль тая не ачуняла пасля родаў: нават устаць з ложка самастойна не магла. Пра мяне таксама клапацілася Люся. Іх абедзвюх шакіраваў той факт, што калі я плакаў, мяне ажно трэсла і скручвала пальцы сутаргай, нібыта ад жудасці свайго з’яўлення на свет, у якім патрэбна было жыць. З тае прычыны да года я, відаць, перахварэў усімі магчымымі хваробамі, намагаючыся як мага хутчэй збегчы з прапанаванага мне штучнага раю на зямлі ў сапраўдны нябесны. Пакуль не нарадзілася і адразу не памерла Крысціна (імя дзяўчынцы прыдумаў загадзя бацька, які вельмі хацеў дачку), забраўшы ўсе мае страхі з сабою. Як толькі яе пахавалі, зніклі мае сутаргі, істэрыкі і хваробы.

Бацька вярнуўся са збораў праз два дні пасля таго як Люся перавезла маму і мяне з радзільні дамоў. Ён дапамагаў Люсі ва ўсім, што тычылася здароўя мамы і майго, пасля працы нідзе не затрымліваўся і спяшаўся дамоў. Калі прыехалі ягоныя бацькі з гастроляў, запрасіў іх на агледзіны сына, паклікаў сяброў. Люся ў той дзень ездзіла ў райцэнтр. Калі вечарам увайшла ў хату, ледзь не згубілася, быццам у тумане, у цыгарэтным дыме і голасных п’яных выгуках. Я ляжаў у цэнтры стала сярод агрызкаў і бруднага посуду, на мяне, рыхтык снег, падаў цыгарэтны попел. І ніхто не зважаў, што дзіця захлынаецца плачам і трасецца, быццам у падучай. Бацькавы госці настолькі гучна перакрыквалі адзін аднаго, нешта даводзячы ў п’яным запале, што не звярталі ўвагі на маленькага чалавечка, які мог бы памерці ў іх на вачах, і ніхто б не заўважыў гэтага. А мама выла, як параненая ваўчыца, у іншым пакоі, зачыненым на шпінгалет. Люся зразумела, што разагнаць кодлу можна толькі радыкальнымі сродкамі. Яна схапіла швабру, насадзіла на яе мокрую анучу і давай лупцаваць ёю па плячах і тварах, што першымі трапіліся на вочы, прыгаворваючы пры гэтым, каб усе збіралі свае манаткі і вымяталіся адгэтуль. Перапала і бацьку. Ён першы ачомаўся ад гвалту, кінуўся да мяне, аднак Люся прагнала яго, параіўшы заняцца гасцямі, якія не жадалі заканчэння свята.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Адам Кеннеди - Принцип домино
Адам Кеннеди
Адам Браун - Рококо-Кола
Адам Браун
Глеб Соколов - Адам & Адам
Глеб Соколов
Адам Нэвилл - Дом малых теней
Адам Нэвилл
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Беларускі раман
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Мікола Адам - Гульня ўяўлення
Мікола Адам
Отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом»

Обсуждение, отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x