Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

…І прыдбаў гэты дом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «…І прыдбаў гэты дом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

…І прыдбаў гэты дом — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «…І прыдбаў гэты дом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што-небудзь прыдумаем, — запэўніла малая. — Вернем табе тваю Олю.

Дзядзька Жэня тым часам даведаўся праз прыватную размову з дырэктарам Домабудаўнічага камбіната карэйцам па прозвішчы Эм, што на балансе камбіната мелася некалькі незаселеных ведамасных кватэр, на адну з якіх бацька мог разлічваць, калі ўсё зрабіць правільна. Па-першае, дзядзька Жэня і цётка Груня сябравалі з гэтым карэйцам, таму неяк могуць паўплываць на яго. Па-другое, дзед Яўген, мамін бацька, таксама сябраваў з дырэктарам камбіната, больш за тое, прымаў непасрэдны ўдзел у стварэнні прадпрыемства. Па-трэцяе, Люсін муж і мамін старэйшы брат дзядзька Саша рабіў на камбінаце і лічыўся адным з лепшых працаўнікоў. Бацька мусіў выкарыстаць кожную магчымасць, каб атрымаць кватэру. Для пачатку ён сустрэўся з Люсяй, запэўніў яе, што не можа без мамы дыхаць, пры гэтым не маніў, што хоча маму вярнуць і жыць асобнай сям’ёй, а таму яму неабходна Люсіна дапамога, дакладней, яе мужа, чыя пратэкцыя, добрае слова пра бацьку, сястру і маладую сям’ю, прамоўленае да дырэктара Домабудаўнічага камбіната, можа быць лёсавырашальным. Люся павінна была ўгаварыць мужа сустрэцца з бацькам, папярэдне падрыхтаваўшы да будучай размовы, і растлумачыць сітуацыю, у якую трапілі мама з бацькам, не ў чорных тонах, а з перспектывай да лепшага. Дзядзька Саша нават слухаць не хацеў на першым этапе перамоў з жонкай пра нейкую там незвычайную сітуацыю. Яму было зразумела без усялякіх прыгожых слоў, што бацька няварты і мезенца мамінага. Аднак, відаць, Люся дастукалася да яго сэрца, бо неўзабаве ён пагадзіўся сустрэцца з бацькам. Магчыма, дзядзька Саша спадзяваўся, што паміж мамай і бацькам узнікла не такая глабальная прорва, як яму бачылася, і што яе можна было яшчэ перакрочыць і рухацца далей.

Дамовіліся сустрэцца на тэрыторыі сопак адразу за горадам пасля рабочага дня. Гэта была ўмова дзядзькі Сашы, а бацька падумаў, што той, мабыць, шпіёнскіх фільмаў нагледзеўся ці кніжак начытаўся. Тым не менш абодва з’явіліся на выбраным месцы адначасова, правальваючыся па калені ў снег.

Дзядзька Саша не працягнуў бацьку рукі ў адказ на працягнутую ягоную, адразу ўмазаў яму па сківіцы і яшчэ колькі разоў паспеў ударыць па корпусе, куды пацэліў, пакуль бацька ачомаўся ад нечаканага нападу. Пасля перахапіў руку праціўніка, занесеную для ўдару, і балюча яе вывернуў, біцца ён не хацеў, не дзеля бойкі ішоў праз сумёты, дзеля паразумення.

— Я кахаю тваю сястру! — выкрыкнуў ён у твар швагру і адпусціў яго руку.

— Не заўважна нешта, — працадзіў дзядзька Саша, прыклаўшы пашкоджаную руку да грудзей.

— Я не хачу апраўдвацца, — сказаў тады бацька, — тым больш перад табой. Так, я вінаваты і не ўцякаю ад сваёй віны, а хачу ўсё выправіць, пакуль не позна. І мне патрэбна твая дапамога.

— Распавесці сястры, які ты прыўкрасны, а яна не заўважыла гэтага з-за ўласнай слепаты? — саркастычна заўважыў дзядзька Саша.

— Размаўляць з ёю не трэба, — цярпліва працягваў бацька. — Дапамажы атрымаць мне асобнае жыллё, куды я прывяду Вольку і сына. Ты ж ведаеш, як цяжка жыць уласнай сям’ёй пад чужымі вачыма.

— І як гэта я зраблю, цікава? — роблена засмяяўся дзядзька Саша.

— Нічога асаблівага ад цябе не патрабуецца, — працягваў бацька. — Машынка ўжо заведзена, людзі працуюць. Табе трэба пацвердзіць перад дырэктарам камбіната таварышам Эмам словы пра нас з Волькай, якія скажуць мае дзядзька з цёткай.

— І ўсё? — пасміхнуўся дзядзька Саша.

— А ты думаў, я цябе сакрэтныя дакументы папрашу выкрасці? — няўдала пажартаваў бацька. — Кватэры стаяць пустыя, нічога супрацьзаконнага, — дадаў ён.

— Я падумаю, — прамовіў дзядзька Саша і, павярнуўшыся спінай да бацькі, пашыбаваў прэч.

Бацька таксама не затрымаўся і пакрочыў у супрацьлеглым накірунку, хаця абодвум было ў адзін бок.

Танюхіны бацькі не пярэчылі часоваму бацькаваму суседству ў іх кватэры, тым больш што ён адразу заплаціў ім наперад за два месяцы, хоць і не збіраўся затрымлівацца так надоўга ў доме па Ленінградскай. Раскладушку для бацькі паставілі ў пакоі дзяўчынкі па яе настойлівай просьбе. Пытанне, ці бяспечна для малой начаваць у адным памяшканні побач з чужым мужчынам, — у гаспадароў не ўзнікла. Атрымаўшы грошы, яны, не затрымліваючыся, пабеглі ў бліжэйшую налівайку. Танюха ведала дакладна, што бацька ніколі яе не пакрыўдзіць, а таму радавалася яго прысутнасці ў сваім пакоі, куды ён прыходзіў толькі дзеля таго, каб пераначаваць. Удзень бацька рабіў на шахце, пасля працы займаўся вырашэннем жыллёвай праблемы, гэта значыць, сустракаўся з рознымі людзьмі, якія так ці інакш маглі яму дапамагчы, а таксама з Люсяй і яе мужам у іх дома. Дзядзька Саша пад уздзеяннем жонкі, крыху павагаўшыся, палічыў слушнымі бацькавы намеры і паабяцаў замовіць за яго слова, калі спатрэбіцца. Люся, у сваю чаргу, пачала «апрацоўваць» маму памірыцца з бацькам. У адзін з прыходаў да яе, як бы між іншым, паведаміла:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Адам Кеннеди - Принцип домино
Адам Кеннеди
Адам Браун - Рококо-Кола
Адам Браун
Глеб Соколов - Адам & Адам
Глеб Соколов
Адам Нэвилл - Дом малых теней
Адам Нэвилл
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Беларускі раман
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Мікола Адам - Гульня ўяўлення
Мікола Адам
Отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом»

Обсуждение, отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x