Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

…І прыдбаў гэты дом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «…І прыдбаў гэты дом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

…І прыдбаў гэты дом — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «…І прыдбаў гэты дом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тым часам нячутна ў пакоі з’явілася баба Дуся: ці гэта мама так расчулілася, што не пачула яе крокаў. Звычайна тая бясшумна не рухалася. Пасля перанесенага інсульту баба Дуся ўвогуле стала мала рухацца, а таму пачала мажнець, і хада ёй, чым далей, тым цяжэй давалася. Галава пры гэтым балець не пераставала. Наколькі памятала мама, баба Дуся заўсёды скардзілася на галаўны боль, яшчэ да інсульту. Магчыма, ён звязаны з яе жыццём у Германіі падчас вайны. Невядома, што з ёю там рабілі і праз што ёй давялося прайсці, а сама яна ніколі ні з кім не дзялілася ўспамінамі, якія, хутчэй за ўсё, і выклікалі гэты боль. Баба Дуся рэдка выходзіла на вуліцу, а калі выходзіла, проста сядзела на лаўцы каля пад’езда. Звычайна ж абмяжоўвалася балконам, адкуль з непрыхаванай тугой пазірала на жыццё ўнізе і магла назіраць за ім гадзінамі.

— Ой, мам, — засаромелася мама, — ты дома?

— Дома, доня, — прайшла ў пакой баба Дуся. — Што мне там рабіць? — нібыта апраўдвалася. — Дый не магу я доўга на нагах, сама ведаеш. Стамілася, — села на ложак. Мама прысуседзілася побач, і яны абняліся. — Ты хаця б радая? — занепакоена спытала.

— Мам, ну, канечне! — усклікнула мама ўпэўнена. — Інакш навошта гэта ўсё?

— Я чаму пытаю, — не адступалася баба Дуся, — бацькі твайго мужа нейкія... Трывожна мне.

— Усё будзе добра, мама, — заспакойвала мама, — табе падалося про­ста. Хваляванне і ўсё такое.

А сэрца шалёна забілася ў грудзях, бо баба Дуся адчула тое ж самае, што і мама да бацькавых бацькоў, дакладней, да бабы Марусі: насцярогу, недавер, трывогу. Ад бабы Марусі несла холадам, і яна не хавала сваёй адчужанасці да нявесткі. Ва ўсялякім разе так здавалася і маме, і бабе Дусі, хоць яны і спадзяваліся на тое, што памыляліся.

Апрануўшы летнюю жоўценькую сукенку без рукавоў, але з пышнай спадніцай, кшталту балетнай пачкі, і абуўшы басаножкі, мама імкліва кінулася ў новае жыццё, падхопленая дужымі абдымкамі бацькі. Шчаслівыя вочы маладых, яе рука ў яго руцэ, абсалютны давер адно да аднаго сведчылі пра тое, што ні мама, ні бацька ніколі не ўсумняцца ў сваім выбары, што пакахалі па-сапраўднаму і на ўсё астатняе жыццё.

Калі праводзілі бацькаву радню, баба Маруся расчулілася на аўтавакзале, не хаваючы слёз. Яна не адыходзілася ад сына з нявесткай ні на крок, цалавала то бацьку, то маму. Падчас вяселля яна не сказала маме ні слова, ні разу не зірнула ў яе бок, а тут такі фантан эмоцый. Баба Маруся выглядала вартай жалю, адчувала сябе няёмка, зрэшты, як і няёмка адчувала сябе мама. А ўвогуле, абедзве думалі, што наўрад ці ім давядзецца яшчэ перасячыся на жыццёвых пуцявінах. Баба Маруся, аднак, запрашала маму прыязджаць у госці ў адпачынак разам з мужам, упэўненая, што нявестка ніколі не скарыстаецца яе прапановай. Мама абяцала абавязкова прыехаць, але ведала, што не захоча. Ні яна, ні бацька не збіраліся нікуды з’язджаць з Шахцінска, а пра адпачынак, які будзе толькі наступным летам, ведалі адно: правядуць яго на моры. Яны толькі пачыналі свой шлях і пра падводныя плыні лёсавых акіянаў нічога не ведалі. Ім здавалася, што ўвесь свет створаны адно для іх дваіх, а бацькі толькі перашкаджаюць насалоджвацца гэтым светам. Жылі ж, між іншым, у маміным пакоі, у кватэры з мамінымі бацькамі і братамі. Нярэдка заставаліся на ноч у інтэрнатаўскім бацькавым пакоі, з якога тады сыходзіў сусед...

Дзед Яўген абяцаў ім дапамагчы атрымаць асобную кватэру, але асабліва не спяшаўся. Ён не хацеў адпускаць дачку ад сябе нікуды, што цалкам зразумела, гэтаксама не меў жадання пазбаўляцца цікавага суразмоўцы ў бацькавай асобе, з якім было прыемна пасядзець за сталом і выпіць. Гаварыў, вядома, звычайна дзед Яўген, і яму было што распавесці бацьку, які, трэба адзначыць, з вялікім захапленнем слухаў гераічнага цесця.

— Міш, а, Міш?..

— Я за яго.

— Ты не абрадуешся навіне пра тое, што хутка станеш бацькам?..

— Я на самай справе стану бацькам?..

— Станеш-станеш.

— Я так цябе кахаю, Волька!.. Чуеце, у мяне будзе сын?!. Табе перад родамі трэба адпачыць. Паедзем на мора.

— Ведаеш, я тут падумала...

— Што такое?

— Давай у адпачынак паедзем да тваіх бацькоў.

— Ты сур’ёзна?

— Так. Зробім падарунак і будучаму дзіцяняці і дзеду Івану з бабай Марусяй. Спадзяюся, мая цяжарнасць выкліча ў тваёй маці цёплыя пачуцці да нас усіх.

— А Яўгену Пятровічу і маме ты паведаміла?

— Разам скажам за вячэрай. Толькі моцна не напівайцеся з папкам.

Мама была ў захапленні ад маляўнічых мясцін бацькавай радзімы, куды напачатку лета яны прыляцелі самалётам з перасадкай у Маскве. Пасля ехалі поездам у Мінск, электрычкай з Мінска ў райцэнтр, і ўжо з райцэнтра ў Вёску шаснаццаць кіламетраў рэйсавым аўтобусам. Дарога да Вёскі з райцэнтра праходзіла праз лес, і мама захоплена дзівілася праз акно аўтобуса на шыкоўныя зялёныя масівы. Ніколі раней яна не бачыла столькі зеляніны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Адам Кеннеди - Принцип домино
Адам Кеннеди
Адам Браун - Рококо-Кола
Адам Браун
Глеб Соколов - Адам & Адам
Глеб Соколов
Адам Нэвилл - Дом малых теней
Адам Нэвилл
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Беларускі раман
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Мікола Адам - Гульня ўяўлення
Мікола Адам
Отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом»

Обсуждение, отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x