Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

…І прыдбаў гэты дом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «…І прыдбаў гэты дом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

…І прыдбаў гэты дом — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «…І прыдбаў гэты дом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі яны выйшлі да гасцей, маму пачалі віншаваць з выбарам мужа, бацьку — з выбарам жонкі. Асабліва спадабаліся цёплыя словы братоў бабы Дусі і дзеда Яўгена, якія прыехалі з Украіны. Бабін брат выглядаў сапраўдным волатам-асілкам. Яму прыходзілася крыху згінацца, каб не стукацца ўвесь час галавой аб столь, а ў дзвярныя праёмы ён праходзіў бокам, бо інакш было не праціснуць шырачэзных плячэй. Ён хутчэй нагадваў вікінга, чым патомнага казака, нашчадка паплечніка Багдана Хмяльніцкага Васіля Чубаху. У вайну бабін брат лавіў дыверсантаў, цяпер лавіў бандытаў. Дзедаў брат, вельмі падобны знешне на дзеда, служыў у разведцы падчас вайны, у мірныя будні адраджаў жыццё, жыў у роднай вёсцы Цішкоўцы.

Бацька, на жаль, не мог пахваліцца сваімі сваякамі, з якімі ўсе прысутныя сустрэнуцца каля ЗАГСа, і па-добраму зайздросціў маме і яе братам. Каго ні вазьмі з іх старэйшага пакалення — абавязкова герой. А яго бацька невядома хто, і невядома за што адседзеў шмат гадоў.

Тым часам свята працягвалася, як працягвалася і жыццё. Супыніць яго не магло нішто. Сонца — нябесная патэльня — ужо смажыла паветра, калі маладыя, нарэшце, распісаліся. Да ЗАГСа пад’ехаў аўтобус, выдзелены па просьбе дзеда Яўгена заводам СМС. У гэты аўтобус паселі запрошаныя на ўрачыстасць госці. Маладых адвезлі на аўтамабілях.

Месцаў за сталом хапіла ўсім, бо вяселле было не шматлюднае, у асноўным сваякі ды колькі сяброў і сябровак з боку і жаніха, і нявесты. Падвечар, калі спала спякота, сталы вынеслі ў палісаднік. Усім стала і лягчэй, і вальней пад шатамі дрэў і пошумам травы. Дзядзька наладзіў танцы пры дапамозе сваёй музычнай апаратуры. Да вяселля далучыўся двор. Жадаючым налівалі па сто грам дзедавай самагонкі.

Моладзь танчыла каля пад’езда, цалавалася, закохвалася, абдымалася.

Іншы канцэрт адбываўся ў палісадніку. З абодвух бакоў святочнага стала ўзлятала, быццам чырвоная атласная стужка, песня, лунала над галовамі і імкнулася дасягнуць аблокаў, якія, дарэчы, падхапілі б яе і не дазволілі прапасці. Тры сястры (баба Маруся, Соня і Груня), падобныя на кадушкі — поўныя, маленькія, чырвоныя ад выпітага і ад нязвычнай гарачыні, спявалі «Купалінку», за ёй «Перапёлачку», затым «Мой родны кут», які тут жа перайшоў у «Молодость моя, Белоруссия». Галасы іх былі на дзіва чыстыя і звонкія. Трэба адзначыць, што і баба Маруся, і Соня з’яўляліся на той час салісткамі ўзорнага фальклорнага ансамбля, які ведалі ва ўсёй Беларусі і выступленні якога нярэдка паказвалі па тэлебачанні.

Бабін брат-волат не адставаў у спеве ад жанчын і пранікнёна замурлыкаў любімую песню дзеда Яўгена «Ніч яка місячна»... Дзед Яўген, як звычайна, няўмела падпяваў сваяку. Той знакамі паказваў дзеду, каб не псаваў песню і замоўк, але дзеда Яўгена было не спыніць, калі ён разганяўся, гэтак жа, як і легендарнага камдыва Чапаева. Калі бабін брат заспяваў «Плыве кача», усе за сталом прыціхлі, услохоўваючыся ў голас выканаўцы і, уласна, у словы песні, змест якіх быў настолькі глыбокім, што свідраваў душу наскрозь, нібы шахцёрскі бур. Песня прымушала думаць, выцягвала са спратаў памяці на паверхню балючыя ўспаміны пра вайну і яе жудасці. Шмат у каго пацяклі слёзы. Бабін брат не думаў яе спяваць, яна сама сабой узнікла, ён нават не паспеў супрацівіцца яе з’яўленню, як тая загучала і абвалакла прысутных сваёй магіяй, магчыма, і недарэчнай на вясёлым свяце, але адначасова такой патрэбнай. Пасля заканчэння песні павісла гнятлівая цішыня, хоць музыка з дынамікаў Дзядзькавай апаратуры ні на міг не спынялася і пад яе не стамляліся скакаць тыя, каго апанаваў імпэт танца — такі ж чараўнік, як і сапраўдная песня. Тады бабін брат усклікнуў: «Ты ж мяне підманула, ты ж мяне підвіла!» Песню адразу падхапілі сёстры Шалэйкі, астатнія разварушыліся, налівалі і закусвалі.

Мама з бацькам знаходзіліся сярод моладзі, танчылі і весяліліся, як усе, да таго ж гэта было іх свята. Каму, як не ім і весяліцца. На адзін з павольных танцаў маму запрасіў дзед Іван, якому надакучыла сядзець за сталом. Бацька танчыў з Танюхай. З-за таго, што тая была яшчэ маленькай, ён узяў яе на рукі. Дзяўчынка аберуч абхапіла бацькаву шыю і горача дыхала яму ў вуха, шкадуючы, што не дарослая, бо інакш сама б выйшла замуж за бацьку, а маме паказала б язык.

Аскольд меў намер выкрасці маму (нічога асабістага, строга па законах жанру), але атрымаў па зубах. Яму ўдалося, аднак, завалодаць маміным вэлюмам, з ім пад пахай ён і ўцёк.

Вечар непрыкметна споўз вужакай у ноч, ноч, таксама непрыкметна, растварылася ў золаку, а вяселле ўсё працягвалася. Ніхто нікуды не хацеў сыходзіць. Тыя, хто заснуў за сталом, прачнуліся і з новым імпэтам накінуліся на алкаголь і закусь, забыўшыся на маладых. Пра іх успомнілі раптам, але, колькі ні гукалі, дагукацца не маглі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Адам Кеннеди - Принцип домино
Адам Кеннеди
Адам Браун - Рококо-Кола
Адам Браун
Глеб Соколов - Адам & Адам
Глеб Соколов
Адам Нэвилл - Дом малых теней
Адам Нэвилл
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Беларускі раман
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Мікола Адам - Гульня ўяўлення
Мікола Адам
Отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом»

Обсуждение, отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x