Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

…І прыдбаў гэты дом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «…І прыдбаў гэты дом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

…І прыдбаў гэты дом — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «…І прыдбаў гэты дом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Баба Дуся з мамай тут жа выправіліся на кухню, са свайго пакоя выйшлі Дзядзька з Сярогам, парукаліся з бацькам, пазнаёміліся, затым Сярога пабег у суседні пад’езд па старэйшага брата, дзядзьку Сашу. Бацька з Дзядзькам высунулі на сярэдзіну гасцёўні стол, які хутка забагацеў закуссю з квашанай капусты, далікатна парэзанага сала з прораззю, сялёдкі ў колцах салодкай цыбулі, грыбоў, памідораў і гуркоў, а таксама халоднай адваранай бульбы, што засталася з абеду. Дзед Яўген нязлосна ўпікнуў бацьку, што стол мог бы быць і багацейшым, калі б навіной пра вяселле не агаломшылі з бухты-барахты, а паведамілі пра яго своечасова. Ён прыняў бы любога выбранніка любай дачкі. Цяпер жа давядзецца ўсё рабіць спехам, подбегам, шукаць варыянты жылля для маладзёнаў, якога няма ў прынцыпе, ва ўсялякім разе зараз. Бацька, забыўшыся, запярэчыў, што ён сам можа пра ўсё паклапаціцца. Дзеду Яўгену гэта і спадабалася і не спадабалася адначасова, што ён тут жа і агучыў, аднак бацька не пачуў у тым пагрозы, хутчэй, нястрыманае бурчанне, даволі лагоднае, чалавека, абыдзенага належнай увагай.

Бацька быў, шчыра кажучы, здзіваваны тым, якім простым і адкрытым чалавекам у хатніх умовах апынуўся дзед Яўген, да якога ў Шахцінску адносіліся, як да Леніна, у сэнсе, абагаўлялі, ганарыліся ім і бралі за прыклад. У свае на той час амаль шэсцьдзясят гадоў дзед Яўген называў сябе хлопцам «жывучым», «баявым», «хвацкім» і «мабільным». Нават падкрэсліваў, што ён менавіта хлопец сялянскага паходжання, які зрабіў сябе сам уласнымі рукамі і розумам. Больш за ўсё бацька ўразіўся даверлівай размовай, якой узнагародзіў яго дзед Яўген, калі яны разам выйшлі на балкон падыхаць. Дзед Яўген яму нават дазволіў закурыць і распавёў, як у часы вучобы ў марской вучэльні хаджваў да дамачак — прастытутак з вышэйшага саслоўя, былых графінь, баранес і князёўнаў, з такімі падрабязнасцямі і дэталямі, што пазайздросцілі б Дзікенс, Бальзак і Дастаеўскі разам узятыя. Магчыма, нават верагодней за ўсё, не бацьку першаму ён тое расказваў, аднак сам факт таго, што дзяліўся мінулым не з кім-небудзь, а з будучым зяцем, пра нешта ж і сведчыла. Да прыкладу, мама не ведала пра той кавалак з біяграфіі дзеда Яўгена, якім ён падзяліўся з бацькам, бачачы таго ўпершыню. І бацька ацаніў дзедаў давер, убачыў у ім не ікону, на якую ўсе маліліся, а звычайнага чалавека, такога ж жывога, як і ўсе астатнія. Відаць, дзеду Яўгену муляла тая ноша, якую ўзвалілі яму на плечы: хочаш не хочаш, а мусіш цягнуць па загадзе партыі. Папраўдзе ж ён хацеў бы проста жыць звычайным будзённым жыццём, звычайнымі сямейнымі клопатамі. Не спецыяльна ж ён палез у героі, у рэшце рэшт, хаця, вярнуўшыся, напрыклад з дапамогай машыны часу ў мінулае, зрабіў бы тое самае. Гераізм не ўзнікае адмыслова, і не кожны патэнцыйны герой мае быць героем, часцей за ўсё здараецца наадварот. Героі, на якіх спадзяешся і верыш у іх, у адказны момант, калі, здаецца, ніхто іншы, апроч іх, не выратуе сітуацыю, — пасуюць перад незразумелым, невытлумачальным страхам, які бярэцца невядома адкуль. Ён глытае іх цалкам, нібыта ён, страх, кракадзіл, а героі мошкі. Тады героямі робяцца тыя, у каго няма іншага выхаду, хто, здзейсніўшы подзвіг, нават не ведае, што праявілі гераізм, пакуль іх не знойдуць і не скажуць пра гэта, ды ўсё адно яны не павераць, бо героі ж іншыя, іншага гатунку, не з простых. Дзед Яўген быў з такіх. Ён пагадзіўся толькі тады, калі тыя, хто быў з ім, тыя, хто выжылі, пацвердзілі, што ён насамрэч герой, хаця і лічыў большымі героямі, чым сябе, менавіта іх, шараговых і нікому невядомых марскіх пехацінцаў, і быў удзячны ім. Асабліва за тое, што пасля вайны яго не адразу паставілі да сценкі за шлюб з ненадзейнай і неправеранай пасля вяртання з Германіі каханай жанчынай, а правялі растлумачальную гутарку і дазволілі выбіраць, дзе яму жыць далей і як. Калі б ён не быў героем, то яшчэ невядома, што б з ім было.

Такім чынам, бацька даведаўся пра дзеда Яўгена за некалькі гадзін знаёмства з ім больш, чым мама за ўсё папярэдняе жыццё. Магчыма, дзед Яўген і чакаў бацьку, каб дзяліцца з ім тым, пра што не мог распавесці сваім родным, бо для іх ён павінен быў заставацца да канца непахісным героем-волатам. Менавіта ён адкрыў вочы бацьку на тое, што такое Шахцінск, хто яго будаваў і на чыіх костках ён узведзены. Зразумела, што з афіцыйных звестак ніколі ён падобнага не пачуў бы.

Карацей, яны знайшлі адзін аднаго, і бацька вельмі ганарыўся цёплымі і даверлівымі адносінамі з цесцем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Адам Кеннеди - Принцип домино
Адам Кеннеди
Адам Браун - Рококо-Кола
Адам Браун
Глеб Соколов - Адам & Адам
Глеб Соколов
Адам Нэвилл - Дом малых теней
Адам Нэвилл
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Беларускі раман
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Мікола Адам - Гульня ўяўлення
Мікола Адам
Отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом»

Обсуждение, отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x