Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

…І прыдбаў гэты дом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «…І прыдбаў гэты дом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

…І прыдбаў гэты дом — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «…І прыдбаў гэты дом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Які ты бескампрамісны, — пасміхнулася мама, але ёй спадабалася тое, як і што адказаў бацька. А яшчэ яна зразумела, што ён не будзе намотваць кілаграмы слоўнай локшыны ёй на вушы, што ён чалавек дзеяння і працы.

Бацька сустракаў маму з работы, чакаў яе каля бальнічнай брамы, пакурваў. Яна ляцела да яго ланню, спусціўшыся з бальнічных прыступак, не хавала радасці і шчаслівых вачэй ад каляжанак, з якімі нярэдка ў такія моманты забывалася развітацца. Ён заўсёды стаяў спінай да бальніцы, дэманстратыўна падкрэсліваў асабістую незалежнасць ад яе і абяцанне (якое, між іншым, пранясе праз усё жыццё, верны свайму слову) таго, што ніколі не стане ейным пацыентам. Мама падбягала ззаду, кранала бацьку за руку, той паспешліва выкідаў недакурак, і яны абдымаліся. На той час ёй падабаўся пах цыгарэт, якім патыхала ад бацькі, да таго ж гэта было нешта новае і, галоўнае, забароненае ў яе сям’і. Ні дзед Яўген, ні маміны браты не курылі, і ўсе разам адмоўна ставіліся да тытуню і курыльшчыкаў.

Узяўшыся за рукі, як пры першым спатканні, яны ішлі па горадзе, калі-нікалі заходзілі ў кавярню, саграваліся гарачай какавай, частаваліся і ласаваліся пірожнымі «картошкай» і «трубачкай» з крэмам, якія мама вельмі любіла, ці заглядалі ў кіно.

Нярэдка бацька і на работу маму праводзіў, не толькі сустракаў, што мама асабліва цаніла. Ёй падабалася ісці з ім поплеч, як бы выстаўляючы напаказ свае адносіны перад людзьмі, як бы хвалячыся тым, што яна не адна, што ў яе ёсць мужчына і не абы-які. Бацька быў малады, прыгожы, смелы, моцны, неадукаваны, канечне, але яму і не патрэбна была тая адукацыя, яна б яму не пасавала, нават сапсавала б. Мамінай адукацыі, той, што атрымала ў школе, і той, што назапашвала сама доўгімі вечарамі з кнігамі ў руках, хопіць на іх абодвух з галавой. Ён быў сапраўдным савецкім мужчынам, без інтэлігенцкіх смаркачоў і лішніх думак, яна — сапраўднай жанчынай, маладой, прыгожай, па-жаночы разумнай і зухаватай.

Пацалункі каля бальнічнай брамы перад працоўным днём здаваліся маме найсалодкімі і найчаканымі. Яна нібыта зараджалася ад іх, як ад батарэек, энергіяй і жыццярадасцю, якімі шчодра дзялілася з хворымі. Бацька таксама на ўздыме пасля ранішніх пацалункаў працаваў і нават гундосіў пад нос улюбёныя словы з песні Высоцкага пра гімнастыку.

Недзе праз тры месяцы сустрэч, праводзінаў, прагулянак, размоў, абдымкаў і пацалункаў, калі паўсюль фіялеціў бэз і шчыпаў ноздры водарам май, а горад квітнеў усмешкамі дзяўчат і жанчын, быццам ружамі ў садах, бацька, нечакана для самога сябе, відаць, вясна паўздзейнічала, вазьмі дый ляпні, звяртаючыся да мамы:

— Ці пайшла б ты за мяне?

Яны набліжаліся да бальніцы, у якой мама працавала і да якой бацька, як звычайна, праводзіў яе. Яна пра нешта яму распавядала, пра нешта смешнае, распавядала і смяялася сама, таму не адразу зразумела сэнсу пачутых слоў, адрасаваных да яе.

Мама замаўчала, з твару яе спаўзла ўсмешка, нібы прамакашка са сшытка. Бацька спалохаўся за яе, бо яна зрабілася белаю, нібы малако, і падумаў, што пакрыўдзіў дзяўчыну недарэчнай прапановай.

Мама чакала гэтага кроку ад бацькі з першых хвілін іх знаёмства. Яна ўяўляла, як і што адкажа яму, малявала ў галаве прыгожыя, кшталту кніжных, ілюстрацыі прапановы рукі і сэрца, а дачакаўшыся, разгубілася, бо адбылося гэта так будзённа і нерамантычна, і ледзь не расплакалася. Ну а ён жа не вінаваты, што зусім не рамантык і да мастацтва ўвогуле ставіцца як да непатрэбнай у жыцці раскошы. Сама ж захацела мужчыну з простых, без фантазій, звычайнага рабацягу, — вось і атрымоўвай.

— Эй, ну ты што! — тузаў яе бацька, намагаючыся прывесці ў належны стан. — Не хочаш — нічога страшнага. Я пачакаю. Ты толькі не перажывай...

— Ды хачу я! — раптам, нібы ачомаўшыся ад здранцвення, усклікнула мама. — Хачу! — чамусьці закалаціла кулачкамі па бацькавай грудзіне. — Хачу, — прашаптала, прыпыніла біць яго і прыклала галаву вухам да ягонага сэрца, якое, здавалася, вось-вось выбухне атамнай бомбай ад шчасця, так яго калашмаціла ўнутры.

— Праўда, ці што? — не зусім верыў ён.

— Ды праўда! — узняла вочы на яго мама.

— Дык гэта... тады... — не ведаў, што і як казаць далей бацька, блытаўся, быццам школьнік каля дошкі, — мабыць. трэба ж... ну там... зразумела, што... ці не? Га?

Ён не глядзеў на маму і шукаў падказкі ад неба, у якое і ўтаропіўся, за якое і зачапіўся, як за выратавальны круг. А што неба магло яму сказаць і чым дапамагчы? Гарэзнічаючы, яно ледзь не накаўтавала яго сонечным промнем проста ў вока. Знайшоў у каго дапамогі прасіць. Гэтаму небу самому патрэбна была дапамога, псіхалагічная.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Адам Кеннеди - Принцип домино
Адам Кеннеди
Адам Браун - Рококо-Кола
Адам Браун
Глеб Соколов - Адам & Адам
Глеб Соколов
Адам Нэвилл - Дом малых теней
Адам Нэвилл
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Беларускі раман
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Мікола Адам - Гульня ўяўлення
Мікола Адам
Отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом»

Обсуждение, отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x