Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

…І прыдбаў гэты дом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «…І прыдбаў гэты дом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

…І прыдбаў гэты дом — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «…І прыдбаў гэты дом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён падышоў да яе пад’езда раней прызначанага часу. Пляцоўка каля пад’езда здавалася самай утульнай у параўнанні з усімі астатнімі. З абодвух бакоў яе ўпрыгожвалі высокія, хоць і танклявыя ў камлі таполі і кусты кара­гачу, з лісцеў апошніх летам дзятва рабіла свістулькі. Выглядалі яны не ах, лысыя і наструненыя, быццам цеціва на луку, і сарамліва ўздрыгвалі ад кожнага парыву ветру, адчайна прыкрываючыся, быццам цнатлівыя паненкі, тым калівам снегу, што яшчэ заставаўся на іх галінах. Дзве лаўкі насупраць адна адной таксама насцярожана цікавалі за незнаёмцам у асобе майго бацькі. Яны ведалі тут кожнага насельніка і хавалі ў шчылінках дзеравяшак іх шматлікія тайны. Калі б нехта калі-небудзь дадумаўся узяць інтэрв’ю ў лавак, тыя, не сумняваюся, навыперадкі, спяшаючыся абагнаць адна адну ў шакіруючых прызнаннях, набалбаталі б не на адзін раман. Аднак бацька не быў тым жаданым госцем, і лаўкі хутка расчараваліся ў ім. Тым больш што ён вельмі шмат курыў. Ад хвалявання, зразумела. Яму здавалася, што ён чакае маму так даўно, прыпёршыся загадзя, а яна ўсё не ішла і не ішла.

Мама тым часам вагалася. Цвёрда ж вырашыла, што не пойдзе на спатканне, прызначанае бацькам. Тым не менш ёй карцела бегчы да яго ўжо за паўгадзіны да сустрэчы. Яна сядзела ў сваім пакоі на ложку і грызла пазногці, пазіраючы на гадзіннік і прыспешваючы хуткасць часу. Аднак загадвала сабе нікуды не ісці. Затым прыгадвала пацалунак, пакінуты бацькам на яе вуснах, датыкалася да іх, быццам правяраючы, ці на месцы ён, і тут жа адмяняла загад.

І ўсё ж мама вытрымала праседзець лішнія дзесяць хвілін, затрымаць сябе па загадзе (у каторы раз аддадзеным унутраным голасам), круцячыся на ложку, быццам знаходзілася ў адзіночнай камеры турмы. Затым імкліва вышпурнула сябе за дзверы кватэры, на хаду зашпіляючы зімовае паліто і абмотваючы шыю цёплым шалікам. Маланку чорных скураных ботаў на ўстойлівай платформе, прывезеных дзедам Яўгенам з Украіны яшчэ ў маі на дзень нараджэння, зашморгнула ўжо на выхадзе з пад’езда.

Ён яе чакаў. І ўзрадаваўся, быццам якой-небудзь цудоўнай з’яве, сведкам каторай апынуўся, ці прыўкраснаму стварэнню.

— Вось і я, — задыхана выпаліла мама.

— Я бачу, — затрымаў яе бацька за плечы. Яна ў чарговы раз падзівілася на яго дужыя рабочыя рукі і ў захапленні не магла ад іх адвесці вачэй. Захацелася дакрануцца шчакой, але не зараз, трэба было трымацца і адразу ўсіх пазіцый не здаваць.

— Ты прыгожы, — нечакана прамовіла мама, здзівіўшы саму сябе, але чамусьці ўтрымацца не здолела, хоць нават так не думала, асабліва калі пачула, як ад бацькі патыхае цыгарэтамі.

— Ты прыгожая, — хапіла яму розуму запярэчыць і адначасова зрабіць нязграбны камплімент.

— Прымаецца, — сказала тады мама і пацікавілася: — Куды пойдзем?

— Прама, — выцягнуў руку наперад бацька, ніякавеючы пад позіркам яе лясных вачэй. Ён адчуваў сябе шчаслівым, але зусім не ведаў, куды ісці і што рабіць далей, тым больш мулялі цесныя боты, якія не хацеў абуваць, ды ўсё ж напнуў на нейкую трасцу.

Мама паціснула плечукамі, маўляў, ты галоўны, вось і вядзі, і прасунула сваю руку пад яго.

Яны пайшлі па дарозе ўздоўж дома. Пад нагамі хрумсцеў снег. На дзіцячай пляцоўцы дзяцей пабольшала. З горак каталіся старшакласнікі, карыстаючыся момантам пажмякаць старшакласніц, якія віскаталі ад задавальнення і ўвагі да сябе, залівіста смяяліся і нешта шчабяталі.

Мама зноў нечакана спыталася ў бацькі, але пытанне гэтае яе хвалявала больш за астатнія, на якія яна б хацела атрымаць адказ, каб не памыліцца:

— Як ты адносішся да паэзіі і ўвогуле да кніг?

— На халеру яны мне? — адразу адказаў бацька, паўтарыўшы словы сваёй мацеры пры тыя самыя кнігі.

— Як гэта зусім ніяк? — усё ж нечага патрабавала мама, нечага больш канкрэтнага.

— Я лічу, што жыццё трэба пражываць, а не чытаць, — вымавіў баць­ка, — хаця, — запнуўся і працягваў, — адну кніжку я прачытаў. Яна называлася «Малярка». Нейкага Маршака.

— Ого! — выгукнула мама, а бацька спалохаўся, што сваім адмоўным стаўленнем да кніг можа адштурхнуць дзяўчыну, бо па ёй жа было відаць нават сляпому, што кнігі ў яе жыцці не на апошнім месцы.

— Ты можаш чытаць, — паспяшаўся ён неяк выправіцца. — Я не супраць.

— Дазваляеш, значыцца? — незразумела для бацькі выказалася мама. Ён не мог здагадацца, ці сур’ёзна яна прамовіла апошнюю фразу, ці з падкавыркай якой-небудзь саркастычнай.

— Дазваляю, — не запярэчыў усё ж бацька і дадаў: — Але маё стаўленне да кніг застанецца нязменным.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Адам Кеннеди - Принцип домино
Адам Кеннеди
Адам Браун - Рококо-Кола
Адам Браун
Глеб Соколов - Адам & Адам
Глеб Соколов
Адам Нэвилл - Дом малых теней
Адам Нэвилл
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Беларускі раман
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Мікола Адам - Гульня ўяўлення
Мікола Адам
Отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом»

Обсуждение, отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x