Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Адам - …І прыдбаў гэты дом» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

…І прыдбаў гэты дом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «…І прыдбаў гэты дом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

…І прыдбаў гэты дом — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «…І прыдбаў гэты дом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На вакзале ў Шахцінску пазірала на маму ваўком, не падышла, не ўсміхнулася, не загаварыла. Сястру Соню абарвала, калі тая памкнулася было, усміхнуўшыся, хаця б паціснуць руку маме. Тая пасля ўсю ноч праплакала.

Бацькоў бацька завёз на таксоўцы да цёткі Груні, мама з імі не паехала. Баба Маруся паспрабавала паўшчуваць сына ў машыне, што яго нявеста не такая, якая яму трэба, але Соня заступілася за яго і параіла не псаваць дзецям свята.

Выдаткі на вяселле падзялілі напалам. Бацька купіў пярсцёнкі, мама — вясельную сукенку з вэлюмам, якую дапамагала выбіраць Люся. Стол бацька з дзедам Яўгенам рабілі ў складчыну. З алкаголю хапіла б дзедавай самагонкі, але бацька настояў у дадатак да яе паставіць віно і каньяк, бо не ўсім гасцям, як ён слушна разважыў, пойдзе тая самагонка на карысць. Купленымі і прывезенымі прадуктамі (некаторыя былі замоўлены дзе трэба непасрэдна дзедам Яўгенам) займалася баба Дуся. Ёй дапамагалі Люся і цётка Галя, якая спецыяльна прыехала з Абая напярэдадні. Дзядзька з Сярогам знялі з падлогі дываны, каб не забрудзіліся і не вышараваліся гасцямі, скруцілі іх у рулоны і паклалі адзін на адзін каля халадзільніка. Пасля выцягнулі стол на сярэдзіну гасцёўні і падрыхтавалі яго да прыняцця на сябе войска посуду і страў, на ўсялякі выпадак прысунулі да яго ўшчыльную яшчэ па сталу з мамінага пакоя і са свайго, пасля чаго заслалі канструкцыю белым палатняным абрусам, канцы якога звісалі амаль да падлогі з усіх бакоў. Дзве доўгія лаўкі з Домабудаўнічага камбіната, на якім працаваў, прывёз дзядзька Саша, іх усталявалі уздоўж сталоў па абодва бакі, таксама заслаўшы белымі абрусамі. Па два крэслы прысунулі да вузкай часткі стала, для жаніха і нявесты.

Перад тым, як ісці выкупляць маму, бацька заскочыў да Танюхі.

— А я думала, што ты не прыйдзеш сёння! — узрадавалася дзяўчынка бацькаваму з’яўленню.

— Ну што ты такое кажаш, малая! — схапіў бацька Танюху на рукі і падкінуў ледзь не да столі, а яна завіскатала ад задавальнення. — Я хачу, каб ты парадавалася за мяне, радавалася разам са мною, — паставіў дзяўчынку на ногі і працягваў сур’ёзна, — бо без цябе нічога гэтага не было б, так што збірайся.

— Ты запрашаеш мяне на сваё вяселле? — загарэліся Танюхіны вочы.

— А ты сумнявалася?

— Тады я хутка! — паабяцала дзяўчынка, выправадзіўшы бацьку за дзверы, каб не перашкаджаў пераапранацца. У яе была вельмі прыгожая сукенка, амаль такая ж, як у Мальвіны з кінаказкі пра Бураціна — яе самага любімага фільма, на які, дарэчы, яна хадзіла ў кінатэатр з бацькам, — толькі не блаітная, а ружовая, значыць, прыгажэйшая. І купіў сукенку таксама бацька, у Танюхін дзень нараджэння, які правёў разам з дзяўчынкай з ранку да вечара. Гэта быў самы шчаслівы дзень у яе жыцці.

Яна выйшла да бацькі маленькай прынцэсай, ён узяў яе за руку, і яны спусціліся ўніз па лесвіцы. На вуліцы Танюха злавіла на сабе зайздросныя позіркі суседскіх дзяўчат і хлопцаў, што абвесілі вінаградам загараджальную, замест плота, трубу на дзіцячай пляцоўцы. Яна засталася каля мамінага пад’езда з астатнімі гасцямі, калі бацька пайшоў па нявесту, чакаць маладых. Да гэтага ж пад’езда перадыслакавалася і дзятва, бо нявеста, з’явіўшыся на людзі, павінна была кідаць цукеркі. Танюха назбірала іх больш за ўсіх, трымала ў жменях, шкадуючы, што не мела кішэняў. У тую хвіліну яе мала цікавілі шапаткое сонечнае надвор’е і бацька з мамай, якія, усё ж адзначыла дзяўчынка, выглядалі дужа шыкоўна і стыльна. Ён — ва ўсім чорным, яна — уся белая, нібыта сышлі з нейкай знакамітай карціны пра лебедзяў. Але ж цукеркі — магутнейшы аргумент, каб забыцца на ўсё, апроч іх.

Бацьку давялося пераадолець шмат перашкод на шляху да шчасця ў асобе каханай нявесты. Ён адціскаўся на кулаках проста на лесвічных прыступках, падымаўся на другі паверх па парэнчах без дапамогі рук, шукаў ключ ад сэрца нявесты ў слоіках з крупамі, піў ваду з трохлітровага бідона, вышукваў вусны каханай, дакладней, адбітак іх, сярод іншых на ватманскім аркушы, прылепленым да шурпатай сцяны каля дзвярэй, што вялі ў жаданую кватэру. Калі дабраўся да мамы, дык упаў на калені перад ёю не таму, што павінен быў, а, хутчэй, ад стомы. Ён успацеў і ўзмакрэў, добра, што хоць пінжак зняў перад тым, як адціскацца. Кашуля на спіне пад лапаткамі і між імі прыліпла да цела вільготнай плямінай. Мама падняла яго з калень і выйшла з ім разам на бал­кон. Свежае паветра надало яму сілы, і ён зноў стаў бадзёрым і моцным.

Бацька ніколі не бачыў, каб дзяўчыне так пасаваў вясельны ўбор. Мама ў ім выглядала прыўкрасна, і бацька зайздросціў сам сабе за тое, што ўжо хутка гэтая прыгажосць будзе належаць толькі яму аднаму. Ён прашаптаў маме на вуха тое, пра што падумаў, яна загадкава і прыязна ўсміхнулася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «…І прыдбаў гэты дом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Адам Кеннеди - Принцип домино
Адам Кеннеди
Адам Браун - Рококо-Кола
Адам Браун
Глеб Соколов - Адам & Адам
Глеб Соколов
Адам Нэвилл - Дом малых теней
Адам Нэвилл
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Беларускі раман
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Мікола Адам - Гульня ўяўлення
Мікола Адам
Отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом»

Обсуждение, отзывы о книге «…І прыдбаў гэты дом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x