Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Канфідэнцыяльнасць, звычайна, не вельмі і патрабавалася: душу адвесці - не рахунак завесці... Ды і з бабамі туды не ездзілі... I ўсё ж, калі вакол бардак і брама дзяржавы - наросхліст, не яму аднаму хацелася зашыцца зрэдку як мага далей ад прапаведнікаў адкрытасці і галоснасці - хоць на тыя некалькі гадзін, якімі мог пакарыстацца ў суботні вечар.

Папярэдне тэлефанаваць нікому не стаў: хто прыедзе - прыедзе. Апроч сваіх, ніхто у гэты час не з'яўляўся, і пакуль што ніхто не перакінууся ў ваўкалака-адступніка. Ні-хто. I, азірнуўшыся на Маскву, на тое, што чынілі там стаўленікі мечанага пад рык уральскага бугая, які рваўся да ўлады, ганарыцца было чым. Сярод вышэйшая партыйнай эліты рэспублікі здраднікаў не знайшлося. I - не знойдзецца, тут Ковач не памыляўся. А сярод новаспечаных... «Гэтыя - усе сукіны дзеці. Перад кім трэ­ба - хвастом вільнуць, каму трэба - зубы пакажуць, а прыцісні мацней - адно гаўно папрэ», - сплюнуў ён думку пад ногі без асаблівае злосці. I прадоўжыў зборы.

Прыемнае прадчуванне прыемнага ва ўсіх адносінах вечара наўрад ці падманвала - і мог жа ён дазволіць сабе раз на тыдзень расслабіцца!

- Марусь, я пайшоў, - гукнуў, весела ўсміхаючыся: жонка не любіла, калі называў яе «па-дзеравенску», і цяпер, напэўна, пакрыўджана моршчыла носік.

- Не заседжвайся да ночы, - усё ж пачуў у адказ. - Не маладзён ужо.

- Угу, - падхапіў Ковач сумку, ужо забыўшыся і на сваю ўсмешку, і на жончыну рэпліку: наперадзе быў вольны - вольны ад усіх! - вечар, і што магло ў тым перашкодзіць? Машына чакала каля пад’езда, сауна гатова да прыёму гасцей, госці... Урэшце, не важна, хто апынецца сярод гасцей сёння: ужо ж, будзе з кім словам перакінуцца!

Хутка, ужо ў машыне, здзіўлена заўважыў (раней такога з ім не здаралася), што бязгучна паўтарае мелодыю з чутага неяк шлягера, радуючыся раптоўнай пустаце ў сабе - поўнай адсутнасці хоць бы якой захудалай думкі! «Не маладзён жа, як зазначыла жонка, а туды ж...»

Куды - вядома. I не ўшчуваць жа сябе за гэта паслабленне, як за грэх. Невялікі грэх - разняволіць жаданні цела і на пэўны час аддаць ім перавагу над усім астатнім. I думкі, і небеспадстаўныя трывогі за лёс краіны, і ваяўнічасць у непрыманні сучасных тэндэнцый у партыйным жыцці, і дзесяткі будзённых клопатаў і спраў нікуды не дзеліся і вернуцца, але крыху пазней, апасля. Пасля таго, як ён наплаваецца, надыхаецца гарачай параю, нацешыцца распараным бярозавым венікам, падстаўляючы то адзін бок, то другі.

- Чакаць пасля дзесяці? Як звычайна?

- Як звычайна, Пятро, - кіўнуў вадзіцелю, жэстам адмовіўшыся ад прапановы паднесці сумку: яго ўжо страчаў гаспадар сауны, усім сваім выглядам дэманструючы гасціннасць і гатоўнасць дагадзіць па выйшэшым разрадзе. - Добры вечар, Ігнатавіч.

- Добры, добры, Віктар Віктаравіч! - падхапіў той яго паклажу. - Сёння вы першы... Прашу!

- Пакуль хто пад’едзе, паплаваю ў асалоду, - падтрымаў Ко­вач гаворку.

- Басейн да вашых паслуг, - немітусліва мітусіўся той вакол. - I пара ўжо ў самы раз. Спатрэблюся - толькі гукніце!

- Вядома ж. Дзякуй, - кіўком галавы адпусціў Ковач праважатага і стаў распранацца, любоўна агладжваючы цела, якое ссумавалася па воль­ных рухах, па крыху волкім духмяным паветры і ўздыхах вады пад узмахамі рук падчас першага заплыву.

Басейн, хоць і неспартыўнага тыпу, але і Ковач жа - не плывец-разраднік, так што чаша чысцюткага блакіту, прыняўшы яго з шумным усплёскам, тут жа напоўнілася задаволеным пафыркваннем яго на кожны ўзлёт рукі. Нікуды не трэба было спяшацца, нішто не вымагала напружання - цела паддавалася ласкавым абдымкам у меру падагрэтай вады з асалодаю, то заміраючы на хвілінку на яе паверхні, то апускаючыся ў часе нырца ў празрыстую глыбіню і зноў спружыніста ўзлятаючы наверх.

Калі добра-такі астудзіўся і адчуў пэўнае наталенне, падплыў да борціка, падняўся па прыступках у залу і, прайшоўшы пад душ, нейкі час стаяў пад пругкімі гарачымі струменямі. I вось ужо цела налілося чырванню і быццам «задымілася» жарам, патрабуючы, каб гарачыя струмені змяніліся халоднымі, амаль ледзянымі, і вось ужо атрасаўся ад іх Ковач, каб прайсці ў парылку.

- Фу, халера ясная! Ха-ра-шо-о...

- Вітаю, Віктар Віктаравіч, - гукнуў хтосьці знутры, і ён, толькі скіраваўшы позірк, пазнаў Шэршаня.

- A-а, палкоўнік... Маё шанаванне! Рады, рады суседству. Даўно не бачыліся.

- Ды не дзіва: дзень як год пражываецца, азірнешся - зачапіцца няма за што, - закінуўшы рукі за галаву і адкінуўшыся да сцяны, прыкрыў той вочы: ці то не хацеў працягваць гаворку, ці то даваў Ковачу магчымасць спакойна ўладкавацца на палку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x