Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Самі! Самі! Ды хто - самі?!» - злосна адфутболіў нагой папку з дывановай дарожкі Паўлюк, і калі з яе пасыпаліся паперчыны, міжволі спыніўся. Спыніўшыся ж, нахіліўся і падняў колькі з аркушаў. Гэта аказаліся лісты грамадзян на адрас ЦК з яго, Паўлюковымі, рэзалюцыямі: «Адмовіць...», «Накіраваць у райкам...», «Пацікавіцца аўтарам скаргі...», «Перадаць у КДБ...»

Мінуту-другую ён тупа пазіраў на паперчыны, на свой подпіс, потым неяк няўцямна пачаў скручваць з іх самалёцікі. Скручваць - і пускаць уздоўж пустога калідора. Адзін... другі... трэці... Калі цішыню ўскалыхнуў раптоўны смех, не адразу ўцяміў, што гэта ён і смяяўся. Сам... У нязвыкла пустым, аглухлым да ўсяго будынку ЦК.

Смех быццам падштурхнуў яго, змушаючы пакінуць гэты калідор, гэ­ты будынак як мага хутчэй, але калі Паўлюк прыспешыў крокі, а потым подбегам кінуўся прэч, калідор раптам пачаў расцягвацца, доўжыцца хто ведае куды, паступова звужаючыся і змрачнеючы. Не-не пагляд Паўлюка выхопліваў з мігатлівага паўзмроку то адзін, то другі сколак сцяны, якія тут жа пачыналі падцякаць, сцякаць пад ногі пацекамі нечыіх твараў ці партрэтаў, - і ў душы ўпершыню азваўся страх. «Што адбываецца?! Ку­ды я патрапіў?!»

Думка гнала далей і далей, і Валерый Юр’евіч марна спрабаваў прытармазіць як не рух сцяны, то хоць свой уласны бег: стваралася ўражанне, што ён увогуле страчваў усякую апору пад нагамі і тузауся у паветры як навязаны.

- Куды, халера на яго, я патрапіў?! - зароў, як бык.

- Валера! Валера! - тузала яго жонка за плячо. - Табе нядобра?

Лыпнуў вачыма. Прыўзняў галаву. Вяла, адчуўшы неймаверную палёгку, зноў распластаўся на пасцелі, раскінуўшы рукі.

I прысніцца ж такое!

***

Ковач патрапіў у Вярхоўны Савет новага склікання па разнарадцы - пры падтрымцы былых апаратчыкаў Міншчыны, і не сказаць, каб дужа радаваўся: у тым, што пагроза распада Савецкага Саюза ўзрастала, ніхто не сумняваўся, і як ён, Ковач, разумеў, супрацьпаставіць гэтай пагрозе, па сутнасці, не было чаго. Рэферэндум? Думка народа? Ды калі на­ват прызнаць як факт тое, што народы, даўно адвыклыя самастойна ду­маць, выкажуцца адназначна - за захаванне краіны, хто стане на гэта зважаць? Хто калі, паставіўшы на мэце звергнуць існуючы парадак, зважаў на народ? Знаходзіліся ўмельцы скарыстаць яго волю - скарыстоўвалі, і пакуль народ карміўся спадзеўкамі і абяцанкамі, ні на што не зважалі і ні за што ўсур’ёз не адказвалі. Хоць яны, партыйцы, раней, хоць новаспечаныя дэпутаты цяпер. I тады і цяпер мэта - не жыццё народа, а ўзвышэнне над народам. А ўжо ў ролі правадыра, лідэра або гаспадара - значэння не мела. Не мела, і не будзе мець. I адна халера - тыя адозвы, гэтыя... хто быў нікім, нікім і заставаўся. Адны пупы надрывалі, другія мазгі прапівалі, трэція...

Ат! - паспрабаваў адмахнуцца ад думак Ковач. Трэція, як ён, няйначай: не выслужваліся, а служылі. Абавязку. Партыі. Радзіме! Калі будуць змушаны служыць за грошы, тут ужо як хто... I, гледзячы, за якія грошы... На душы ўсё роўна было гнусна, і на некаторых дужа заўзятых знаёмцаў вочы не глядзелі б: прапаноўвалі сябе шпане, што раптам выбілася ў акружэнне лідэра, без ценю сораму за прадажнасць і духоўную нікчэмнасць.

«Пакорнае цялятка дзве маткі сасе, а гордае - ніводную...» - сказаў неяк, як папікнуў яго, адзін з заўзятых, і Ковач толькі сплюнуў у адказ. Не нагадваць жа, што і дзве маткі сасе, а пад нож мясніка першым пойдзе. Як зазвычай, з пакорнасці. Ледзь толькі з мясніком час вызначыцца. Тут. Ці, хутчэй, у Маскве, якая свайго і тут не ўпусціць. Калі ўжо свой народ на глумленне аддае, то што на іншых азірацца? Перабудова! Не нейкі там рамонт, хоць і капітальны, а ўсё - «кідрэні фені!» Усё - на сметнік гісторыі! Усё - дзеля новай Расіі, вольнай і багатай!

- Жыве Беларусь! - раўнуў з-за трыбуны тутэйшы трыбун савецкай закваскі, ускінуўшы руку, і на гучны водгук часткі дэпутатаў: «Жы­ве!» - Ковач смачна сплюнуў.

- Прадпрыемствы спыняюцца, грашовая сістэма ляснулася, усё - па талонах і ўсё ў дэфіцыце, а гэным хоць бы што! Сцяг рэспублікі кінулі пад ногі натоўпу, чужы герб на бел-чырвона-белым палотнішчы намалявалі - і чакаюць, што ашчасліўлены народ белага каня для новага гаспадара падвядзе... - буркнуў сусед па лаўцы, і Ковач, не павярнуўшы галавы, адно кіўнуў у адказ.

Увагу яго прывабіла постаць старшыні, што кіраваўся да трыбуны: невялікі ростам, кругленькі, з вялікай круглай плешынай цераз усю галаву, падкрэсленай рэдкімі шматкамі валасоў за вушамі, у акулярах з круг­лымі шкельцамі, у няўдала сшытым і добра заношаным ужо касцюме, які выглядаў неахайна і тапырыўся з усіх бакоў, Шутаў выдаваў не кіраўніком і нават не вучоным з сякім-такім багажом, а камедыянтам. Шутом-самавукам! - у якога і парык не адпаведны месцу, і нос кепска прыклеены, і апратка зусім не надежная...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x