Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цемра не адказвае. Цемра згушчаецца - так, што зацягвае і зорнае бяздонне пад нагамі, - і маўчыць. I раздражненне Людмілы выплёскваецца ў гэта яе маўчанне балючымі, незваротна згубнымі словамі:

- Пра душу яна, бачыце, успомніла! Ды навошта і ўдыхаць было ў мяне гэту несмяротную душу, як у яе кожны плюнуць можа? Можа - і плюе! Змалку плюе, не перад ёю, а перад целам, перад гэтым гнюсным, ненасытным целам, калі не адштурхоўвае яно сваім убоствам, ад жывёльнае страсці млеючы! Чаму ж ён, Бог, падобнае дапускае? Чаму скрозь адварочваецца ад мяне, жанчыны, ледзь толькі некаму з двухногіх спатрэбіцца маё мяккае ўлонне? Ду-ша... Нікому - чуеш? - нікому, ніводнаму чалавеку не спатрэбілася ніколі мая душа! Нават сатана не ёю, а чым саладзейшым скрозь імкнецца пажывіцца, што да сыноў Божых... Ненавіджу! Зненавідзела ўсё ў гэтым жыцці акаянным. Адно спомсціць яму засталося - і я спомшчу! Няхай захлынуся сваёю нянавісцю, але і сяго-таго спапялю ёю, чуеш? Я не хачу, не хачу застацца ў дурнях... Перш мя­не падманулі, мяне!

Гасячы крык, успыхвае яркае святло, і Людміла, аслепленая, на колькі доўгіх, бясконцых імгненняў скамянелая ў яго ззянні, сутаргава спрабуе зглынуць пераселыя ў горле злосныя словы і не можа. Адчувае, як расце, працінаючы яе наскрозь, боль, як балюча, раздзіраючы горла, праціскваецца ў сцятыя лёгкія паветра, каб вярнуць, аднавіць дыханне, і не можа ні зварухнуцца, ні ўздыхнуць, вызваляючыся.

Калі боль крыху адпускае і яна разлеплівае набрынялыя каменным цяжарам павекі, - сустракаецца паглядам з пажылою жанчынаю. Не ад­разу ўцямлівае, што гэта жанчына - яе (яе!) адлюстраванне ў вялізным люстэрку, перад якім стаіць: слёзы цякуць у яе па пацямнелым твары, пакідаючы скрозь баразёнкі зморшчын, спярша ледзьве прыкметных, неглыбокіх, пасля...

- Божа мой, - праводзіць далонню па мокрых шчоках, разумеючы, нарэшце разумеючы, што гэта яна, яна плача, старэючы проста на вачах.- Божа мой!

- Жыццё не проста нагадвае гульню, яно - гульня, - чуе ёю ж сказаныя некалі словы. - Гульня ў падкіднога. Памятаеш? Той, хто прайграе, застаецца ў дурнях... Справядліва.

- Справядліва? - кідаецца яна на люстэрка з кулакамі, разбіваючы у кроў сцятыя пальцы, малоціць па шкле, ужо не зважаючы на тое, што ці яно, шкло, ці яе заліты слязьмі твар пакрываецца ўсё больш глыбокімі цёмнымі зморшчынамі. - Справядліва?!

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

Кропка

Няўжо так заканчваюцца эпохі - вокамгненным распадам? Няўжо ідэалы каштуюць так мізэрна мала, што і выгоды не угледзець нi для каго, апроч тых, хто, шчодра ўжываючы фарбы з баявой расфарбоўкі, здавалася, даўно зжытага нацыяналізму, урэшце занялі месцы ў высокіх кабінетах? Ці надоўга? - іншае пытанне... Але вось жа спраўдзіў сёй-той з агалцелых свае спадзеўкі - і ніводная з адпаведных службаў не спрацавала: зіркаюць на яго спадылба пры стрэчы і, не ведаючы, як сябе паводзіць, хуценька шмыгаюць паўз былога кіроўцу - абы прэч з вачэй. Годнасць, гонар афіцэра, вернасць дадзенай прысязе... Куды ўсё дзелася, ледзь толькі апазіцыйная шантрапа ўскаламуціла Вярхоўны Савет?

Пэўна ж, не ўадначассе страчана камуністамі ўлада на ўсім прасцягу Савецкага Саюза: і прычыны, і памылкі генсекаў апошніх дзесяцігоддзяў Паўлюк заўважаў не сённяшнім днём - дзе мог, спрабаваў уклініцца з перасцярогаю ці прыхаванаю парадай. Ды хто калі надаваў значэнне нечыім перасцярогам? Хто з тых, што ўскараскаліся крыху вышэй, прыслухоўваўся да парадаў партыйцаў? Як не пан, то панскі лёкай...

Параўнанне здалося крыўдным: лёкаем сябе Паўлюк ніколі не дазваляў лічыць - ніколі і нікому. I характар не той, і інтэлект... Падпарадкоўвацца партыйнай дысцыпліне гэтаксама можна па-рознаму. Прыняўшы распараджэнне, распарадзіцца па-свойму, да прыкладу. 3 большай карысцю для справы. А то і на рашэнне паўплываць яшчэ да таго, як яно выносілася, падключыўшы да распрацоўкі тэксту не толькі лепшыя мазгі ў ідэалагічнай сферы, але і ўласнае разуменне сітуацыі: часта ад аднаго слова шмат што залежала, а Паўлюк цану дакладнага слова ведаў. Была б яго воля...

Працягваць нават у думках не стаў: і позна, і злосць чарговы раз захліснула. «Слімакі! Ідыёты! Сукі прадажныя! Ніводзін пра дзяржаву не падумаў, да ўлады прадзіраючыся, а зграі шакалаў, што даўно ўжо з усіх бакоў уздоўж граніц блукалі, не прамарудзілі - тут жа накінуліся на лёгкую спажыву! I не ад іх жа задніц, а ад народнага цела кус за ку­сам аддзіраюць...»

- Пайшоў прэч! - лёгка адхінуў рухам пляча кагосьці з новаяўленых гаспадароў будынка ЦК, нават не зірнуўшы на яго, - і той не асмеліўся запярэчыць. Нягучна мацюкнуўся, але і кроку ўслед не зрабіў: хто не ведаў Паўлюка! - і сілы, і рашучасці хопіць, каб каго заўгодна па сцяне расплюшчыць, а тут і без працы застаўся, і без партыі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x