Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шэршаня побач няма. Людміла не адразу ўсведамляе, што гэта яго фырканне чуе ў плёскаце вады, а ўсвядоміўшы, з цяжкасцю прыўздымаецца з зямлі: купаецца, плёскаецца у цемнай, амаль што чорнай ужо азярыне - то адна, то другая рука выблісквае над вадою (калі толькі паспела так звечарэць?).

- Смялей, Людміла Пятроўна! - заўважае, відаць, ён яе рух. - Вадзянікоў у азярыне няма. Калі не лічыць мяне, канешне...

Смяецца. Ён дае нырца і вынырвае пад самым берагам.

- Дапамагчы? Ці сама? Ты ж у нас храбрая!

Яна змушае сябе падняцца і ступіць да вады: не так лёгка яе выпатрашыць, чорт вазьмі! Яна яшчэ пазмагаецца!

Людміла не зважае больш на палкоўніка, спакойна, ад шыі ўніз, колькі дастае рукамі, агладжвае налітае стомаю цела і робіць як мага глыбейшы ўдых, кідаючыся ў ваду. Вынырвае і, не азіраючыся на бераг, ціха, амаль без адзінага ўсплёску плыве некуды ў суцемкі, насустрач ночы. 3 кожным рухам вяртаецца сіла, дыханне выроўніваецца, глыбее, вяртаючы думкам падмытую, размытую яснасць: хто б ні быў гэты Шэршань - надзелены амаль нечалавечаю сілаю самец ці сам сатана, тут, каля гэтае азярыны, яна ў ягонай уладзе і, калі не будзе разумна, хітра, вонкава скараючыся, супрацьстаяць ёй, страціць і яго, і сябе...

- Не баішся заблытацца ў водарасцях і ператварыцца ў русалку?

- Наперагонкі, палкоўнік?

Не чакаючы адказу, яна паднырвае (нездарма ж гадоў сем займалася плаваннем!) і імкліва адольвае толькі што праплыты прамежак вады. Першаю, не хаваючы радасці і ўзбуджэння, выскоквае на бераг.

- Ну-у, Людміла! Не чакаў. Прама скажу: не чакаў,- атрасаючыся, выбіраецца ён следам.

- I дарэмна, палкоўнік. Цана мая яўна вышэйшая за тую, якую ты раз і назаўсёды для сябе вызначыў, - расцірае пасвяжэлае, нават крыху азяблае цела.- Ручніка няма?

- Навошта, калі можна іначай сагрэцца? - стаіць ён побач, ужо зноўку наструнены, гатовы паваліць яе у траву.

- Хоп! - апярэджвае Людміла палкоўніка на гэтым апошнім руху, прыпадае да яго, абхапіўшы за шыю, лашчыцца, змушаючы хоць напачатку прыняць сваю пяшчоту, сваю мяккасць.

Змрок не прымае іх целаў, адцяняючы іх белізну, кожны іх гнуткі звіў ва ўладзе новага ўсплеску страсці - і гэта дае ёй мажлівасць, аддаючыся страсці, не страціць духу, не самлець, як толькі што, у жалезных абдымках палкоўніка, і здолець узяць больш, хоць крышачку больш, чым аддае. Па крайняя меры, першыя імгненні...

***

Дом усярэдзіне аказваецца не такім закінутым і недагледжаным, як Людміле ўяўлялася па прыездзе: усяго ў доме ставала, абстаноўка выдава­ла нават раскошнаю, чысціня невядома кім падтрымлівалася, пэўна ж, пастаянна, бо нідзе, ні ў адным куточку не агледзела яна пылу. Што ж тычыць прывезеных пляшак і прадуктаў, то ўжо ж іх хапіла б, каб наладзіць застолле на добрую кампанію, а так як усёй кампаніі - палкоўнік ды яна, была б на тое яе воля, ужо ж два адпушчаныя ёй дні расцягнула б на два тыдні. А што? Яшчэ невядома, хто каго выкарыстае!

- Выпіць не хочаш?

- Дык жа і так ад тваёй блізкасці п’яная, - хінецца Людміла да ягонага пляча.

- Ужо не думаеш, што з сатаною лёс звёў, га? - не атрымліваецца ў яго ўсміхнуцца.

- А хоць бы і з сатаною! - смяецца яна. - Усе мы - толькі да по­яса людзі, прызнаём гэта ці не прызнаём.

- Да пояса, кажаш? Га-га-га! Дык жа факт! Толькі адны - вышэй пояса, другія - ніжэй...

Шэршань рагоча, а яна глядзіць не на яго расчырванелы ад выпітага каньяку і ад таго, здаецца, падабрэлы твар, а на руку, што, адставіўшы пу­сты келіх, дрогка, драпежна набліжаецца да яе, да крыса захінутае на гру­дзях кашулі. Ёй трэба апярэдзіць яе - уткнуцца ў далонь тварам, гарачымі вуснамі, прыўзняўшыся, ссунуцца з крэсла, прыпасці, прытуліцца да палкоўніка, здзіўленага ў гэты першы момант ад такой праявы пачуцця, пяшчоты, жадання, а потым...

- Хто з нас дваіх сатана, га?

- Ты, родненькі. Канешне, ты.

- Дурніца! Ведаеш, чаго я прывёз цябе сюды? - выдыхае Шэршань ёй у твар і незадаволена круціць галавою, калі Людміла, абдымаючы яго за шыю, цалуе, раз і другі раз. - Ведаеш ці не?

- Табе што - кепска са мною вось так? Кепска? - шэпча, цалуючы яго зноў і зноў.

- А-а-а, чорт! - стогне палкоўнік, гэты раз унікаючы ад гаворкі, і яна ўсміхаецца ў душы, амаль што пераможна ўсміхаецца...

***

Усміхаецца і цяпер, у машыне, аналізуючы зусім неспадзяваны свой уік-энд, праведзены ў муках і радасцях: не перамагла, так, але ж і не зламана. I не так гэта мала, калі ведаць палкоўніка, пабываўшы ў яго ў ру­ках, - да большага Людміла не імкнулася.

Маўчыць. Курыць. Задумаўся... А што тут думаць? Не выйшла двайная гульня. Не атрымалася. Дык жа і не магла атрымацца: не той выпадак, як кажуць. Hi кар’ера не цікавіць, ні вышыня ідэйных прынцыпаў не прываблівае... Грошы? Грошы можна зарабіць і чысцейшыя!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x