Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Не скажыце, Люсі! Раптам гэтае новае ўсё-такі пусціць карані?»

«Госпадзі! А то бальшавікам першыня - злое семя з карэннем выдзіраць! Іншая справа...»

«У вас з’яўляюцца сумненні, Люсі?»

«У мяне з’явілася жаданне змяніць скуру, - не ўсміхаецца яна на спалох старой. - Змяніць і вось гэтую, зношаную, прадаць. Прадаць та­му, хто купіць».

«Што вы такое кажаце, Люсі?! Я разумею: вас пакінуў...»

«Мяне?! Пакінуў? Ды гэта я пад зад нагою...»

Смех нагадвае тэлефонны званок, і калі яна на міг, толькі на міг зводзіць павекі, адразу чуе; тэлефон. Каму гэта няймецца? Яе няма. Яна яшчэ не вярнулася са службы. Яна прагульваецца пад дажджом. Ці з пудзелем, калі так праўдзівей. Прымае ванну. Урэшце, ляціць на Месяц! 3 шасці да васьмі яе ні для каго няма. Тым больш у пятніцу.

- Вас слухаюць, - не вытрымлівае, памінаючы ў думках чорта.

- Людміла Пятроўна Лялечкіна?

- Людміла Пятроўна. Лялечкіна. Ну і што?

- Вам тэлефануюць ад палкоўніка Шэршаня.

- Ад палкоўніка? - успыхвае ў ёй злосны агеньчык. - А хто гэта - палкоўнік Шэршань? Дарадца прэзідэнта? Кіраўнік антыўрадавае змовы? Намеснік Ісуса Хрыста? Я толькі што са службы. Я адпачываю, чорт вазьмі!

Кідае трубку, каб не сказаць што якое мацнейшае: тры тыдні адмоўчваўся, правакаваў на самыя розныя думкі (як жа! гаворку паабяцаў!), а тут - на табе, радуйся... Ды яна мо і ведаць не ведае ніякага палкоўніка Шэршаня! Не ведае, і ўсё на тым!

Тэлефон разрываецца? I няхай. Яна ідзе ў душ. I з раніцы намервалася прайсціся па праспекце, пастаяць над Свіслаччу, паназіраць за качкамі. Ёсць у яе права на адпачынак ці не? Палкоўніку, ты ж разумееш, яна спатрэбілася! Пачакае... Яна больш чакала...

Злосць не адыходзіць, хоць пад цёплымі струменямі вады і мякчэе: ужо ж, і Людміла ў свой час чытала пра падвалы НКУС, пра майстроў допыту і загадзя апраўданую іх жорсткасць, ды тут іншае. Сэрцам чуе: іншае. Ад таго і страху вялікага няма, ад таго і верыцца, што хай і не ўсё тое, ранейшае, адышло, але самае страшнае не здарыцца - не можа здарыцца! Па крайняй меры, з ёю. Ёсць, трымціць у гэтым Шэршані струнка сугучная - што ні кажы, а ёсць. Перацягне - можа і лопнуць, абарвацца, не без таго, а крануцца яе пальчыкамі, спадзяецца, дазволена... Не пацягне ж ён яе ў сваю гульню: навошта? 3 яе яму іншая карысць...

Хоць што значыць, іншая? Ведама ж, другога такога кабяля не знайшла б, калі б схацела! Звані, звані, даражэнькі... Hi для палкоўніка Шэрша­ня, ні для любога з яго малойцаў Лялечкінай няма. Няма і не будзе. У кожнага свае планы. Яна і-дзе гу-ляць! Джынсы, кашулька з настаўленым каўняром, акуляры, каб прыдбаць крыху больш таямнічасці, самая вясёлая сумка... Калі яшчэ валасы па плячах распусціць... Вось так... Не, лепш звязаць іх, упрыгожыўшы шыкоўным сінім у гарохі бантам! Вось так. О’кей! Цяпер сам чорт ёй не брат.

На праспекце ў гэты час, канешне ж, тлумна. Ну ды яна толькі да ракі ім спусціцца, да набярэжнай...

- Добры вечар, Клаўдзя Захараўна! - віхляе Людміла «хвастом» пе­рад носам самай «ідэйнай» з матрон пад’езда, не чакаючы, пакуль тая зглыне пераселае ў горле здзіўленне і дапне, як зрэагаваць на яе выгляд і вітанне, збягае ўніз: мымра мымраю, а туды ж - у маралісткі пнецца! Мужава цёплае месца ёй сраку грэе, а не мараль, а паслухаць... Ну, яе, Лялечкіну, ёй не праглынуць, задушыцца родненькая. Нягледзячы на сваё калгасна-сялянскае паходжанне.

- Добры вечар.

Гэта яшчэ хто? А-а-а, самы цікаўны з цэкоўскіх пеўнікаў! Матлянуўся, як ад фурыі... Правільна, галубок. Трэба радзей трапляць Лялечкінай на вочы, а то яшчэ ўздумае раптам накапаць на цябе - проста так, ад лёгкасці характару, га? Дзе ты тады апынешся? Hi слабыя крылцы, ні адносна моцны яшчэ карэньчык не дапамогуць...

- Прашу, Людміла Пятроўна.

Дзверцы «Волгі», што тармазнула побач зусім нячутна, так, бы каціла ўвесь час за ёю, паслужліва адчынены, голас палкоўніка ні з чыім не зблытаеш - нічога не застаецца, як, перасмыкнуўшы плячыма, сесці ў машыну на прапанаванае сядзенне, побач з хмурым, занадта сур’ёзным для та­кога моманту Шэршанем.- Ледзьве пазнаў панёнку. Куды паедзем?

- Гэта залежыць ад майго выбару, палкоўнік? - яна паварочваецца да яго, наструньваючыся. - Ці так, пытанне на засыпку?

- У Азярын, Лёша, - спакойна кідае ён шафёру.

Яна ажно прыўздымаецца на сядзенні; які Азярын? Ён што? «Ты што?» - ужо хоча спытаць, крыкнуць, адчуваючы, што зашкробся, вяртаецца ранейшы страх, а крык як прыстывае да раптам дрогкіх вуснаў, рука нямее пад цяжарам яго апушчанай на яе рукі. Глядзіць на Шэршаня, на яго суровы профіль - і ні зварухнуцца не можа, ні вачэй адвесці, быццам сам сатана перад ёю: і вабіць, і адштурхвае адначасова.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x