Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Людміла Пятроўна, у мяне вызвалілася колькі хвілін, каб прыняць наведвальніцу. Папярэдзьце, калі ласка, што ў мяне мала часу.

- Канешне. Зараз жа! - не адключае яна ўнутраную сувязь, а пераключае на прыём. - Ганна Васільеўна, у вас усяго сем-восем хвілін на аўдыенцыю. У Івана Кузьміча на дзевяць трыццаць прызначана сустрэча. Важная сустрэча. I я прашу вас...

- Але, але, - кідаецца тая ў кабінет, а Людміла кладзе перад сабою гадзіннік: да прыходу Шэршаня крыху больш як чвэрць гадзіны, мо хіба зноў раней прыйдзе?

- Ганна... Васільеўна, - чуе не вельмі ўпэўненае шэфава, - я, безумоўна, рад вашаму прыходу, але сёння...

- Вы заняты, мяне папярэдзілі! Мне толькі пераканацца, што вы на месцы, што вас... Прабачце мне, дурніцы, гэты прыход!

Паўза доўжыцца і доўжыцца. У трубцы так ціха, што Людміла пачы­нае ўжо думаць, ці не адключылася сама сабою сувязь з кабінетам, але - лямпачка індыкатара гарыць па-ранейшаму роўна, і ў яе сціскаецца, замірае сэрца: ужо ж не толькі яна слухае гэту паўзу!

- На жаль, Ганна Васільеўна, у мяне ні хвіліны часу, - адазваўся нарэшце Іван Кузьміч.- Хацелася б шмат пра што ў тэатральным жыцці (вы ж ведаеце маю цікавасць да тэатра) пагаманіць з вамі, вядучай нашай артысткай, але давайце перанясём гэту гаворку на наступны тыдзень. Згодны?

- Дзякуй, Іван Кузьміч, - знікла дрыжанне ў голасе актрысы. - Людміла Пятроўна ведае, як мяне знайсці.

«Людміла Пятроўна ўсё ведае», - адключаецца яна ад іх гаворкі і заглыбляецца ў працу: дасюль не разабрала пошту і не адчула незадаволенасці шэфа толькі таму, што яму сягоння, відаць, не да пошты.

- Дзякуй, Людміла Пятроўна. Шчасліва заставацца, - выпырхвае з прыёмнай ранняя госця, не чакаючы, пакуль ёй адкажуць, і яна не адказвае; адзін з лістоў завалодаў яе ўвагаю.

«Халера вас еш, Панове, за вашу камуністычную істэрыю, - пачынаўся ён, і адно з-за такога звароту не павінен быў трапіць на яе стол (тым больш на стол Івана Кузьміча), вось што напачатку зачапіла ўвагу: ашалелі яны там, у агульным аддзеле? - Столькі зла прынесці свайму народу, колькі вы прынеслі, і сам Люцыфер не здолеў бы: дзе ўжо яму! са сваім бязвер’ем! Тут вера патрэбна, фанатычная вера ў сваю правату, у права не аднаго кагосьці, не купку адурманеных вашымі ідэямі людзей, а цэлы на­род супраціў яго волі заганяць у «светлую будучыню чалавецтва», ні куляў, ні сырой зямлі на ўсім працягу, ад мяжы да мяжы, не шкадуючы для тых, хто мог бы ўцяміць, расшалопаць што-якое самастойна і паслаць агітатараў і іх наглядчыкаў куды далей. Мог бы - ды не змог. Такія, як вы, у страху за свае крыху цяплейшыя на ўчыненым вамі скразняку месцейкі, не далі. Чаго прасцей! Галоту, гарапашнікаў, якіх самі пладзілі, паддражні, нацкуй - і хадзі ў героях: як жа! з ворагамі народа расквіталіся!

Вы не толькі з тае ж галоты, панове бальшавікі, вы яе, тае галоты, са­ранча (чулі пра такую?), якая зжырае ўсё, нават тое, што жыццёва неабходна - не вам, дык вашым нашчадкам... Вашым нашчадкам! Ад такой нечысці, пэўна ж, не адхрысціцца, ды - свят, свят, свят, як кажуць! - не яны звядуцца, дык мо іх ахвяры паразумнеюць. Абы не дало злое семя, вамі кінутае ў нашу глебу, усходаў, абы пралілося святло ў душы людскія і сталі яны відушчымі!.

Аб адным шкадую: жыццё пражыў, не ведаючы, што сляпы. Хлусню заўважаў, іржавыя яе пляміны то тут, то там, неразумным, а то і злачынным кадравым перастаноўкам дзівіўся, тут жа вытлумачваючы імі няўдалае гаспадаранне і безадказнасць. Трэба было, значыць, каб ірвануў Чарнобыль, каб тыя, хто павінен быў ратаваць нас, адкрыўшы праўду, адкрыта пагрэў рукі над яго пякельным полымем... Якая жахлівая цана збаўлення ад слепаты!

Каб жа нашы няшчасці выліліся на вашы галовы, панове! Склінаю, перад смерцю склінаю вас, сытых, укормленых на нашых бедах, на векі вякоў. Калі ёсць праўда на зямлі ці вышэй, няхай абрынуцца на вас усе тыя беды - хоць бы дзеля заўтрашняга дня, дзеля «светлай будучыні», якую вы па сённяшні дзень раскідваеце па магілах...»

- Цікавы дакумент, ці не праўда?

Людміла ўздрыгвае ад голасу, быццам ад грубага дотыку: трэба ж бы­ло так зачытацца, каб не пачуць, не заўважыць прыходу гэткага чалавека, як Шэршань! - тым больш, што ён стаіць не у дзвярах, а побач, праз плячо зазіраючы ў паперы.

- Іван Кузьміч - што, на павышэнне ідзе? - падымае яна на яго погляд, здолеўшы адразу ўзяць сябе ў рукі.

- На павышэнне? - не чакаў ён такога пытання (і цяпер ужо яна ў душы ўсміхаецца) і рэагуе яўна не так, як хацеў бы: - Не чуў... Пра гэта табе лепш ведаць, га, Людміла Пятроўна? Цяпер, спадзяюся, Іван Кузьміч на месцы?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x