Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Што, да смяротнае схваткі рыхтуешся? - яшчэ шырэй, на ўсе зу­бы, усміхаецца Шэршань. - Не выйдзе, рыбачка. Пакуль я сяджу так глыбока ў табе, нічога ў цябе не выйдзе. I ты гэта ведаеш. Ведаеш, ведаеш, Людміла Пятроўна! - чалавеку ўласціва ведаць пра сябе больш, чым ён свядома прызнае перад сабою самім ці, тым больш, перад іншымі. Адны шукаюць усё жыццё Бога, другія - д’ябла. Мы з табою - пара, і, павер мне, варты адно аднаго.

- Лухта! Гэта ўсё лухта! - прарываецца гнеў.

- Лухта? Ды ты гэтак жа, як і я, трымціш ад жадання, ад няўтоленае жывёльнае прагі асалоды, гэтак жа, як і я, здольна на ўсё, нават на злачынства, калі прыпячэ, каб толькі атрымаць сваё!

Не вытрымліваючы больш гэткага здзеку, ненавідзячы палкоўніка так, як ніколі нікога ў жыцці не ненавідзела, яна кідаецца на яго з кулакамі: цяпер ужо ўсё роўна! цяпер ужо хоць такі, хоць іншы, але канец!

Не адразу разумее, што, аслепленая гневам, не бачыць перад сабою ні кратаў, ні палкоўніка з ягонай паганенькай усмешкай, - кінуўшыся ўперад, натыкаецца не на яго, а на нябачную сцяну, такую крохкую, што ад удару цела тая расколваецца, рассыпаецца на друзкі, і Людміла падае, бясконца падае скрозь іх дождж кудысьці ў пустату, на дно свай­го немага крыку...

Крык заглушаецца звонам - звініць працятае ім наскрозь паветра - рвецца, перарываецца ад яго цяжару дыханне... Людміла ўскоквае на лож­ку, перш чым прачынаецца: тэлефон!

- Даведка?

- Якая яшчэ даведка? - ашалела круціць яна галавою, адыходзячы ад сну, няўцямна зіркае на паднятую тэлефонную трубку і, калі нарэшце пачынае разумець, што хтосьці проста памыліўся нумарам, кідае яе назад, на рычажок. - Няма ад вас спакою!

***

Гадзіннік паказвае без дзесяці сем. Не так ужо і рана. Заспалася. Галава цяжкая пасля ўчарашняга... I што толькі на яе ўчора найшло?

Грэбліва падціскае вусны, разглядвае чорт ведае ў што ператвораную спальню: перад люстэркам, проста на падлозе - перавернутая пустая пляшка з-пад віна і недапіты келіх, далей, у кутку, валяецца скамечаны ха­лат і не кранутая начная сарочка, скрозь на дыване - рассыпаныя шпількі, на тумбачцы - заліты віном паднос, на якім параскіданыя яблыкі, два надкусаныя, пасцель...

«Вось так мы, Лялечкіна, пачынаем новае жыццё!» - сумна ўсміхаецца ў думках і змушае сябе падняцца, падняцца і падысці да люстэрка, не адвёўшы ўбок разгубленага пагляду. Выгляд, канешне... Замест прычоскі - растузаная капа сена, тры даволі прыкметныя сінякі: адзін - на плечуку, два другіх - сляды задужа прагавітых вуснаў! - на грудзях, якія тыдзень сыходзіць будуць; пацямнелыя кругі пад вачыма, тужлівыя, як у пабітай сучкі, вочы.

Ну, ну! Як заплачана, так і аддзячана. I няма чаго асабліва ўшчуваць сябе: учарашні вечар спісаны ў мінулае, і Людміла - па гэты бок яго, па гэты, а не па той. А той... Калі што-небудзь прыкрыць так, як належыць, яно перастае існаваць. Не ёю прыдумана. I не для яе адной, напэўна.

Не вельмі суцяшальная думка? Што ж, па суцяшальную гэтаксама далёка хадзіць не трэба: яна ў самой маралі, якая настойвае на захаванні знешняй прыстойнаці - і толькі. I толькі! Захоўваеш бачнасць маралі, маральных паводзін, паводзін сябе для ўсіх «быццам бы» - і ўсё ў па­радку. Адно не давай злавіць, знянацку захапіць сябе ў хвіліну, падобную да любой з учарашніх, і ніхто ніколі нічога не дакажа. Можа здарыцца ўсякае, і нават шмат чаго можа здарыцца - абы не было асуду-перасуду, абы не ўзніклі зневажальныя плёткі. 3 гэтым у Людмілы ўсё о’кей. Пеўнік з ніжняга паверха закукарэкаць збаіцца, не кажучы пра яго шаноўнага папярэдніка, а яна і на Страшным судзе скажа: нічога не помніць - нічога не было. Няхай ужо самі паспрабуюць даўмецца, ці то і ўзапраўду нічога не было, ці то зацьменне на яе найшло, пакінуўшы ў душы толькі ціхі цень журботы.

Ціхі цень журботы - штосьці яўна кніжнае, ну ды ўсё роўна прыгожа. А вось валасамі давядзецца займацца доўга, як не ў каўтун, не расчасаныя нанач, збіліся. Хоць што валасы? Яны вымыюцца, расчэшуцца. 3 думкамі за адну раніцу не ўправіцца. Жыцця не хопіць, каб разгрэбці гэ­ты сметнік: чаго толькі змалку - ад «Будзь гатоў!» - «Заўжды гатоў!» да «Далоў партакратыю!» - туды не напіхана!

Што ж да затузанай, навыварат маралі... О, дзе ўжо дзе, а тут усе падставіць ножку чорту імкнуліся - вучоныя, маралісты, літаратары, святары! Здавалася, чаго прасцей? Толькі адцягнуць увагу людзей ад праблем полу, сексу - і яны пра іх забудуць. Толькі не дражніць размовамі небяспечнымі, не выманьваць цікаўнымі пытаннямі старадаўняга, пасаджанага за жалезныя краты маральнасці звера - і ён стане ручным, хатнім. Толькі, як мага хутчэй і адводзячы вочы, абмінаць своечасова ўсё інтымнае, недатыкальнае, паводзіць сябе так, быццам нічога такога ў сапраўднасці і няма, - і яго не будзе. Чорт аб нашу рашучасць спатыкнецца - і адступіцца...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x