Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Я не хацеў... я не магу... - яшчэ апраўдваецца, спрабуе апраўдацца, а рукі яго ўжо зрываюць з Людмілы дарагі ўбор, і яна не так стрымлівае яго, як падганяе, прыспешвае, распальваючы пацалункамі, у якіх, пэўна, не менш чым вызваленае, адпушчанае на свабоду прагі наталення, і прыхаванае, неўтаймоўнае яе нянавісці.

Праз хвіліну яны, счэпленыя ў адзін шалёны клубок, ужо качаюцца па падлозе, засланай дываном, і чаго ў гэтай яраснай барацьбе двух целаў, двух жаданняў больш - узаемнае насалоды ці ўзаемнае нянавісці - яна не хоча вызначаць. Адчувае, што гэтак жа, як і ён, мужчына, хоча браць, толькі браць ад другога цела, ад іншае, не свае сілы, і тое, ці падабаецца гэта мужчыне, упершыню не важна.

Калі ён адрываецца ад яе, супакойваецца і, раскінуўшы рукі, застывае побач, Людміла падымаецца, спустошаная, стомленая гэтаю барацьбою, ідзе ў ванну. Доўга плёскаецца пад душам - так, быццам хоча змыць, сцерці з сябе не толькі гэты вечар, а і ўсякі напамін пра яго. Доўга, з прыемнасцю падстаўляючы ручніку зноў пасвяжэлае, бадзёрае цела, выціраецца, накідвае халат.

- Ты ўсё яшчэ тут? - здзіўляецца прысутнасці надзьмутага ад усведамлення нечакана лёгкай перамогі Віктара. - Пайшоў прэч!

- Ш-што?! - зрабіўшы ўжо крок насустрач, натыкаецца ён на зняважлівыя яе словы.

- Я сказала: цяпер пайшоў прэч! - грэбліва разглядае Людміла скарыстанага толькі што маладога пеўніка. - I каб я цябе ніколі - чуеш? - ніколі больш не бачыла ў сябе каля дзвярэй!

- Але...

Яна ўжо насцеж расчыніла дзверы і, назіраючы, як ён спалохана, бач­ком, бачком выслізвае з кватэры, ціха, помсліва смяецца.

Смяецца нейкі час яшчэ і тады, калі застаецца адна, і смех не згасае, а зусім нечакана пераходзіць у ціхае ўсхліпванне.

Ненавідзела! Як жа яна ненавідзела разумнікаў усіх эпох! Паслухаць каторага, дык жанчына нараджаецца мадоннаю, якую чакаюць любоў і пакланенне. Ці таго больш, толькі вакол яе сэрца, поўнага матчынае любові, можна сабраць сусвет... Лухта! Якая любоў? Які сусвет? Усе яны поўзаюць па паверхні жыцця, апроч біялагічнага, ніякага іншага яго сэнсу не ведаючы. Не ведаючы і не прызнаючы. I жанчынамі - імі! - у гэтым жыцці як пагарджалі, так і пагарджаюць. Уздыхаючы, смуткуючы ў чаканні высокае, усёабдымнае любові, да нябёсаў узносячы жанчыну - абстрактную, намаляваную ўяўленнем жанчыну! - скрозь прыгнятаюць яе, ператвараюць у жывёліну, здзекуюцца з яе спадзяванняў на самастойнасць і роўнасць. Нездарма ж іх філосафы (жанчын, нябось, у сваё кола і па сённяшні дзень не ўпускаюць!) сцвярджалі, што яна, жанчына, без сувязі з мужчынам не была б у поўную меру чалавекам, бо ў ёй, бачыце, задужа цёмная прыродная стыхія, - нездарма ж не прызнавалі і не прызнаюць у ёй асобу. Ды ўжо ж! Дзе ёй, жанчыне, загнанай, затузанай бытам, стаць асобаю? Накарміць бы сваёю плоццю ўсіх, пастаўленых лёсам вышэй, усіх, у кім курчыцца, плача п’янымі слязьмі асоба!

Любоў? Цуд? Таямніца? Ды ўсё ж даўно вытлумачана, разгадана, расказана і перасказана. Звычайны шал пачуцця, які часова зрушвае з месца звыклыя рэчы, паняцці, перакананні. Кароткае забыццё, растварэнне сябе ў кімсьці іншым. Патрэба, уцеха, падман... Як хочаш назаві, а цуду не адбываецца...

Работніца, хатняя гаспадыня, маці, жонка, каханка, шлюха - кожны можа разлічваць і разлічвае на тое, што яму патрэбна. Гэта зручна. 3 гэтым усе даўно звыкліся. Ніхто нічога не прагне мяняць: што - на што? Зручны расклад жыцця - на пошук сонечнага зайчыка? Звыклую сцежку, што нітуе з домам і з людзьмі, - на хісткі міраж? Яны ж і так усе пакараны - кожны сваім жыццём. Адно азірнуцца, угледзецца ў любы, як не ў свой уласны твар: на ім цёмнымі кругамі пад вачамі, зморшчынамі і зморшчынкамі вакол пазначаны не толькі іх, жаночы, лёс, а і гістарычны лёс чалавецтва - уцёкі яго ад прыроды, ад біялагічнае, жывёльнае свае сутнасці. Марныя ўцёкі. Зноў і зноў усё пачынаецца спачатку. Ад Адама і Евы. Так і жывуць дасюль паміж спробамі насыціць распусную, ненасытную плоць і думкаю пра любоў як пра шлях да свае несмяротнасці.

Любоў! Цьфу ты, Божа мой... На гэтым шарыку, аблюбаваным для жыцця Космасам, яны выслізгваюць з рук, з абдымкаў адно аднаго - так, быццам ён пакрыты ледзяною карою: яны і на міг не могуць утрымацца, зліцца ў адно, а туды ж - пра любоў! Ды калі б сапраўднаю была любоў, яна не з’яўлялася б, як прывід, у абліччы іх дурных страсцей, яна складала б само існаванне, само жыццё, і не было б, не ўзнікла б патрэбы думаць пра тое, як не застацца ў адзіноце, пакінутаю ці падманутаю, як у тыя дні, калі да дна, да донца агаляецца ўся бязглуздая мітусня, уся нясцерпная му­ка жыцця, знайсці ў ім, у жыцці, нейкі сэнс...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x