Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ну што, не надумала раджаць? Тады плаці, красуня! Усімі ненароджанымі дзецьмі заплаціш за гэту работу...

У яе цямнее ўваччу - яна правальваецца ў гэту цемру, у чарнату і, не чуючы нічога, нават страшнага болю, раптам зноў чуе глухаваты голас палкоўніка:

- Жорсткасць - дзіўная штука: у адным выпадку караецца, у другім бласлаўляецца... Ніхто ні ад каго не застрахаваны, Людміла Пятроўна. Вось гэта ўжо не!

- Пайшоў прэч! I ты! Ненавіджу! - крычыць у чарнату, у бездань, куды правальваюцца сказаныя ім, паўтораныя колькі разоў словы.- Не я іх забівала, не я!

- Цішэй, цішэй, дачушка, - астуджае яе гарачы лоб ціхі мамін шэпт. - Я цябе пагайдаю на арэлях, хочаш?

- Не хачу,- палохаецца Людміла таго, што мама прыняла за арэлі тое жахлівае крэсла, у якое яна ўціснута болем, болем і жахам. - Няўжо ты не разумееш, мама, што я ўжо даўно не маленькая, што я вырасла?

Не адказаўшы, мама пачынае ціхенька пагойдваць і спяваць - спявае штосьці пра сонечную пражу, з якой вытчацца сцяжынка, пра залацістыя кветкі і іх салодкі водар і, спяваючы, бязважка, амаль нячутна кранаецца яе рукою. Гэтыя мяккія асцярожныя дотыкі сцягваюць, загойваюць рану, здымаюць боль, праясняюць думкі.

- Я сплю, мама? Ты мне снішся, праўда? Мне ўсё гэта толькі прыснілася?

- Жыццё не можа прысніцца, дачушка, а ты ж жывая, жывеш і ўсё яшчэ не можаш мяне ўбачыць...

- Але ж я бачу, бачу цябе! - прыўздымаючыся, радасна адчувае пад нагамі цвёрдую зямлю Людміла. - Чарната адступіла, знікла, і ў першых промнях святла - ты, мама, і ты ўсміхаешся.

- Я думала: ты мяне не ўспомніш, не пазнаеш з-за сцяны гадоў... I на тым дзякуй, дачушка, і на тым дзякуй.

- Куды ж ты, мама? - імкнецца яна за ёю следам. - Раптам яны вернуцца?

- Хто - яны? - азіраецца.

- Яны... Гэтыя... Я не знаю іх і баюся, - халадзее Людміла ад адной думкі, што ўсё перажытае зноў вернецца, паўторыцца.

- Не бойся, дачушка, - застаецца з ёю толькі голас, мамін голас. - Жыцця не трэба баяцца: яно не падманвае... Ты забыла тое, што ў глыбіні душы хацела забыць. Страціла тое, што хацела страціць...

- Я не хацела забыць цябе, не хацела!

- Хацела... хацела...

Ці то паддражніў яе прасцяг, ці то зрыкашэцілі, ударыўшыся аб нізкую нябесную цвердзь, словы, а рэха ўжо асыпала яе вострымі аскепкамі, прабіла, прадзіравіла нябачную ахоўную абалонку. Праз дзіркі і разрывы стала відаць, што там, дзе павінна б агаліцца яе «я», яе цела, зеўраюць пу­стоты, і яна пужаецца, спалохана абмацвае сябе і ўздыхае з палёгкаю, толькі пераканаўшыся, што ўсё нібыта на месцы: плечы, рукі, грудзі... У грудзях, праўда, штосьці ўсплёсквае, пачынае пакалыхвацца, але ўрэшце гэта можа быць і сэрца, падталае ад неастылага ўнутранага жару сэрца.

- Ага. Там бродзяць жаданні даўно заглушанага гадамі і, як табе, думалася, даўно пахаванага маленства, што не-не ды і выплёскваюцца, прагныя, прагавітыя, на паверхню, у тваё жыццё.

- Што? - не разумее Людміла ні слоў, ні таго, адкуль яны ідуць.

- Там, у глыбіні тваёй істоты, жывуць забытыя, спіхнутыя ў забыццё страх і жуда, зведаныя некалі, там палымнеюць не толькі твае асабістыя пажадлівыя памкненні і страсці, але і страсці ўжо спрахлых у зямлі пакаленняў тваіх продкаў, сярод якіх знайшліся б і сапраўдныя варвары.

- Глупства! - узіраецца яна ў пустату вакол і раптам заўважае, што яна, гэтая пустата, як і яна, замкнёна ў клетцы, якая звужаецца, меншае, абрастае ўсё больш тоўстымі кратамі. - Гэта твае жартачкі, падпалкоўнік?

- Палкоўнік, Людміла Пятроўна, палкоўнік. Мужчын, як бачыш, хутчэй павышаюць па службе, - з’яўляецца, быццам выкліканы гэтым зваротам, Шэршань ці хтосьці падобны да яго па той бок загарадкі.

- Што гэта значыць, чорт вас вазьмі! - нават страх адступае на нейкі час перад гневам і лютай злосцю. - Адкуль узялася гэта клетка, я вас пытаю?

- Гэта твая грудная клетка.

- Што, што?! Грудная клетка? Ты, няйначай, звар’яцеў, начапіўшы новыя пагоны. Так, так, звар’яцеў і хочаш дамагчыся таго ж ад мяне. Але дудкі! Я лепш здохну тут, у гэтай клетцы, чым...

- Чым што?! - склаўшы рукі на грудзях, стаіць ужо той побач з ёю, усміхаючыся на раптоўную знямеласць, скрозь якую, што ўжо зусім відочна, падбіраецца, падкрадваецца да сэрца жах. - Ты, я бачу, нічога не забыла, га?

Яна маўчыць. Hi слова, ні гуку не вырываецца з перасмяглага, здушанага падступіўшай млосцю горла. Адчувае, якімсь дзесятым пачуццём ад­чувае, што, калі ён наблізіцца, калі паспрабуе завалодаць гэтым растузаным, толькі-толькі загоеным целам, яна кінецца на яго - знойдзе ў сабе сілу і задушыць, сваімі ўласнымі рукамі задушыць яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x