Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Казала, тысячу разоў казала дурніцы: хоць муж, хоць каханак, а сваё хай заплаціць - з любога спагнаць можна... «А як жа любоў?» - кожны раз хлюпала ў адказ набраклымі слязьмі вейкамі, шукаючы ў сумачцы насоўку, а праз хвіліну-другую ўжо смяялася, расказваючы пра заляцанні чарговага саслужыўца ці яго прыяцеля. О, святы Гасподзь, ужо ж ты ведаў, як пакараць жанчыну! Пракляцце над любою з іх, а ўжо як сабе не гаспадыня...

Восем? Што я кручуся перад люстэркам? I валасы не ўкладзены, і не апранута... Мо сыграць сёння што-небудзь просценькае? Што-небудзь з класічнага рэпертуару? Гэткую панёнку, якая заседзелася ў дзеўках і ні на што больш не спадзяецца? А што! Гладка зачасаныя валасы сабраць на патыліцы ў свабодны вузел, блузку падшукаць... I шукаць не трэба. Апране цёмна-ліловую з бантам пад падбародкам да сваёй прамой спадніцы - і вобраз мадамы, сціплай, прысаромленай сваім не пабляклым і нікому не патрэбным хараством, гатовы. Не для прыёмнай Івана Кузьміча, канешне, але ў тым і эфект, эфект кантрасту. Тым больш, што і так намервалася скідаць старую скуру і пачынаць новае жыццё. Самы раз, як кажуць. Змяніць усмешку. Крыху прыгасіць ззянне ў вачах.

Людміла задаволена ўсміхаецца: яшчэ каб джынсы замест спадніцы! Ну, ды джынсаў той дом не сцярпіць: сакратарка Самога? У джынсах?! Не, не, штонікі потым... Пасля работы. Для аднае раніцы змен больш чым дастаткова. Далей відаць будзе, ці ўвойдзе ў ролю так, што яе прымуць і ўсе астатнія, ці будзе шукаць нешта іншае.

- Good bye, мадам! - ківае Людміла свайму адбітку ў люстэрку, перш чым прычыніць дзверы.

***

- Якія на сёння распараджэнні? У дванаццаць - Бюро, матэрыялы выступлення ў вас на стале... Прызначана аўдыенцыя камандуючаму акругаю і ўладыку Іераніму, прасілі аб прыёме...

- Просьбы ўлічваць не будзем, - не падымаючы галавы ад якіхсьці папер, перапыняе Іван Кузьміч.

- I просьбу Ганны Шалевіч? - заганяе Людміла ўсмешку глыбей і пытае амаль абыякава.

Шэф падымае пагляд, у якім на імгненне мільгае насцярога, - насцярога тут жа змяняецца лёгкім, цераз пазнаванне, здзіўленнем: яўна не чакаў такой рэзкай змены ў яе абліччы, хоць і выгляду не падасць (не першы год ведае!)

- Вам што-небудзь незразумела, Людміла Пятроўна? - пазірае, ацэньваючы, хоць нічым не выдае больш ні свайго здзіўлення, ні сваёй няўпэўненасці: здагадваецца, што яна ведае пра яго слабасць (так скажам) да артысткі, народнай, дзякуючы ягонай гэтай слабасці.

- Ганна Васільеўна прасіла прыняць яе: яна ўжо ў прыёмнай.

- У прыёмнай? - апускае ён пагляд, на міг задумваючыся. - Што ж, хвілін праз дзесяць я прыму яе... Але больш нікога! Нікога, Людміла Пятроўна. Прызначаныя сустрэчы з усімі прабачэннямі перанясіце на панядзелак. Праз паўгадзіны правядзеце да мяне палкоўніка Шэршаня. Усё. Дзякуй. Мне трэба прагледзець гэтыя паперы.

- Праз дзесяць хвілін...

- Да, да! Я ж сказаў.

Нервуецца. Не з-за артысткі ж, канешне.

3 самай прыязнаю ўсмешкай выходзіць Людміла да Ганны Шалевіч.

- Тысяча прабачэнняў, Ганна Васільеўна, але хвілін дзесяць вам да­вядзецца пачакаць: тэлефон... важная гаворка з Масквою. Вы ж разумееце!

- О Госпадзі, ну канешне! Я звалілася як снег на галаву... Толькі таму, што дужа трэба, толькі таму, Людміла Пятроўна!

- Не хочаце прысесці? - корпаецца Людміла ў сваіх паперах, зрэдку цікуючы за ранняю госцяю: нешта ж падняло гэту начную пташку сён­ня, нават прычасацца ў цырульні паспела, не кажучы пра макіяж. - Раніца - не самы лепшы час для незапланаванага прыёму.

(Гэта ў адпомсту за невядома якую перавагу: гэткая котка з вос­трымі кіпцюрыкамі, а бач яе! правы качаць бяжыць адразу да Першага, ні больш ні менш...)

- А што? У Івана Кузьміча якія-небудзь непрыемнасці? Хто-хто, а вы павінны ведаць, - нахіляецца тая да яе, стараючыся зазірнуць у вочы.

- Ну, чаму ж адразу непрыемнасці? - не адрывае Людміла пагляду ад папер, унутрана насцярожваючыся. - Справы. Важныя справы, Ганна Васільеўна.

- I дзякуй Богу, - уздыхае яна, як здаецца, з палёгкаю, матлянуўшыся да акна, і гэты яе ўздых адгукаецца ў ёй няўцямнаю трывогаю: калі ў Івана Кузьміча сапраўды непрыемнасці (нечага ж другі раз, другі дзень з’яўляецца сюды Шэршань!), то ёй трэба б ведаць пра гэта раней,чым артыстачцы з тэатра, якая яўна нешта унюхала, - яна ж нічога не чу­ла, чаму? - Вы не паверыце, Людміла Пятроўна, а ў мяне такая інтуіцыя, што часам не знаходжу, куды ад кепскіх прадчуванняў схавацца.

«I таму прыбегла хаваць іх у кабінеце Першага!» - пакпіла ў думках, але не так з яе, як з сябе: каб у апошнюю чаргу дазнавацца пра тое, што трэба адчуваць, прадчуваць у зародку! I з Шэршаня ж у свой час магла сёе-тое выцягнуць, і тут, у калідорах, што-якое своечасова ўнюхаць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x