Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Мы ж так і не выпілі віна,- перапыніла маніпуляцыі бессаромных у сваёй сляпой празе рук, - а не зашкодзіла б.

- Для цябе, Лялечка, што заўгодна, - пацягнуўся Валерый Юр’евіч да падноса. - Вып’ем, і ты скінеш з сябе ўсё: хараство павінна быць асязальным...

- Ты хочаш сказаць: змяя, якая не можа змяніць скуру, гіне? - усміхаецца, адкідваючы ўбок скінуты пеньюар.

- Змяя? Якая змяя? - няўцямна перапытвае ён, і па ўсім відаць, што сэнс сказанага не дайшоў да яго.- Віно зусім не ацверажае...

- На тое і віно, - падкурчыўшы ногі, садзіцца і забірае ў яго з рук келіх, з якога расплёскваецца віно. - Хіба ты не хочаш на хвіліну-другую схмялець?

- Я хачу, хачу! - тыцкаецца ён тварам ёй у жывот, хапаючы, камечачы вуснамі жывую гарачую плоць, - яна ледзь паспявае зрабіць колькі глыткоў і адставіць келіх, каб паспрабаваць хоць вонкава натхніцца ласкамі, за якія ен заплаціу наперад, і заплаціў шчодра.

«Змяя, якая не можа змяніць скуру, гіне... Чаму я сказала гэта толькі што? Адкуль узяла?» - круціцца ў галаве, пакуль звыкла, са звыклаю абыякавасцю аддаецца яна ўладзе знаёмых рук, у якія даўно перайшла ўся ягоная сексуальнасць, уся ягоная страсць, і не можа разгадаць загаданую сабе загадку. Можа, сапраўды прыспеў час змяніць скуру, змяніўшы гаспадара?

- Бліжэй, бліжэй, Лялёк! Мне трэба цябе адчуць, мне трэба...

У душы расце супраціўленне, у грудзіне варочаецца млосць. Раптам разумее, што гэта яе сустрэча з Паўлюком - апошняя, што больш не здольна - не хоча! - цярпець гэты здзек з сябе, са сваёй прыроды ні за якія даброты, і калі надалей і падпусціць да сябе каторага, то гэта будзе мужык, мужчына, а не слінявы стары грыб з пасадаю замест... Трэцца аб яе, як аб набітую трухою ляльку!

- Ты сёння проста цуд, Лялёк, проста цуд, - прыкрыўся крысом ха­лата Валерый Юр’евіч, задаволена адсопваючыся, а яна ўжо саскочыла з ложка, больш не зважаючы на яго, дапіла налітае ў келіх віно.

- Ты казаў, што ў цябе мала часу, - нагадала.

- Да, да, да, - успомніў, заварушыўся той, падымаючыся, і, больш па звычцы, чым па волі згаслага ўжо жадання, аблапаў яе, абыякавую да ўсяго, і чмокнуў у звыкла падстаўленую шчаку. - Глыток віна, і пабег, пабег! Я нават машыну сёння не адпускаў. Так што, праводзь, Лялёк, уніз... Ты сёння проста цуд!

Ён доўга мармытаў яшчэ штосьці сабе пад нос, спусціўшыся, доўга корпаўся ў ванне, апранаючыся, доўга круціўся перад люстэркам у прыхожай і, калі нарэшце пайшоў, злосць ускіпела ў ёй з такою сілаю, што, зда­ецца, яшчэ б хвіліну-другую...

Калі ціха, асцярожна абзываецца званок, яна раз’юшаная тым, што які ўжо раз змоўчала, сцярпела ўсю гнюснасць падобнага спаткання, яшчэ стаіць перад зачыненымі дзвярыма. Таму (з намерам паслаць Паўлюка, калі ён вярнуўся, туды, дзе чэрці свіней пасвяць) рыўком адчыняе іх насцеж, як аказалася, перад адным з цэкоўскіх інструктараў - суседам знізу, па тым, як загараецца яго пацямнелы адразу позірк, разумеючы, што гэта рэакцыя на яе замежны ўбор.

- Чым абавязана? - не хавае пагарды і да яго візіту, і да яго разгубленага выгляду.

- Я на хвілінку, калі дазволіце.

- Усяго на хвілінку? - не дае яму дагаварыць.- На дзве-тры хвілінкі жонка не адпусціла б?

- Ды не, - чырванее той, адводзячы пагляд. - Мне здалося, што я бачыў...

- Табе не здалося,- спакойна рэагуе яна на тое, што ён ведае, хто ад яе толькі што пайшоў.- I што?

- Мае ў ад’ездзе, - зазлаваў раптам і ён, адкідваючы ўсе цырымоніі. - Не знайшоў, да каго звярнуцца з просьбаю пазычыць хлеба, вось і падняўся да цябе, Людміла Пятроўна.

- А-а-а, - насмешліва адгукнулася яна, жэстам запрашаючы яго зайсці ў прыхожую, і калі ён, павагаушся усяго імгненне, заходзіць, і дзверы за ім зачыняюцца, у тым жа тоне прадаўжае: - Не ведаю, як наконт хлеба, а наконт усяго астатняга...

- Здзекуешся? - не ведае ён, як сябе паводзіць далей, бо, даўшы яму зайсці, Людміла не дае яму прайсці ў пакой, загароджваючы дарогу.

- Ну што ты, Віктар! - прыпамінае яна яго імя. - Твае колькі ўжо ў ад’ездзе?

- Чацвёрты дзень...

- Ну вось бачыш!

- Што? Што ты маеш на ўвазе? - не разумее ён, хоць чырвань ужо адхлынула ў яго ад твару, а цела напружылася ў салодкім прадчуванні ад­но ад намёку.

А ў Людмілу як чорт раптам усяліўся, падштурхваючы, змушаючы спагнаць з гэтага, маладога, тое, што не здолела ўзяць ад яго папярэдніка: для нечага ж ускіпела ў ёй злосная сіла!

- Пачакай! - цягнецца цераз яго плячо да дзвярэй, да ўнутранага замка, і ён, змушаны падтрымаць яе, на міг адчувае блізкасць звабна адкрытага пагляду цела і ў той жа міг страчвае над сабою кантроль...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x