Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Бог мой, якое ў цябе цела! Які водар ідзе ад твайго цела, Лялёк!

Уздрыгвае: паўгадзіны ж яшчэ не прайшло, ды і дзверы... Хоць што гэта яна? У Валерыя Юр’евіча свой ключ ад дзвярэй, а прыйшоў раней, бо спяшаўся: няўсцерп чалавеку!

Да Людмілы вяртаецца пачуццё гумару, і, дражнячы госця, яна не спяшалася адзецца. Тым больш, што прыгожае кімано, у якім хацела яго прыняць сення, ляжыць на крэсле у пакоі.

- Ванна ў тваім распараджэнні, - бессаромна ідзе паўз яго, раптам зніякавелага і бездапаможнага: ехаў жа, каб, абнюхваючы, агладжваючы раз-пораз паслухмянае яго рукам цела, дзівіцца на яго - няхай дзівіцца. А што не на ложку, якая яму, урэшце, розніца?

Гэта жорстка, Людміла разумела, хоць, калі зірнуць на Паўлюка... Усміхаецца стары распуснік, задаволены! Знайшла сапраўды, як выказаць сваю пагарду!

Хапае з крэсла кімано, таропка, блытаючыся ў шырокіх складках, нацягвае яго на сябе: годзе! паглядзеў - і досыць!

- Ты магла б...

- Не магла! - абрывае яго, не даўшы дагаварыць, хоць тут жа раскайваецца. - Твой халат, як заўсёды, у ванне. Пераапранайся і падымайся на­верх. Фрукты і віно я вазьму туды. Як?

- Дзве-тры мінуты на ўсё, Лялёк! У мяне сёння мала часу, - адгукнуўся Валерый Юр’евіч ужо з-за прычыненых у ванну дзвярэй. - На століку ў прыхожай мой падарунак.

Раскаянне глыбее: вечна ў яе думкі, мроі накладваюцца на жыццё, засланяючы яго, калі не адпрэчваючы. «А прыдуманае ж і перажытае - розныя пласты рэчаіснасці, Людміла Пятроўна! Час ужо не блытаць іх, - нязлосна папракае сябе, збіраючы ў кухні на паднос патрэбны посуд і спрабуючы ўгадаць, што прынёс Валерый Юр’евіч сёння. Пакуначак невялікі - штосьці амаль бязважкае...

Калі, прыхапіўшы падарунак, падымаецца з падносам наверх і на­рэшце пазбаўляецца ад яго, тут жа разгортвае пакунак і застывае ў нерашучасці, у нерашучасці і захапленні: пеньюар! сапраўдны французскі пе­ньюар! Дзе толькі стары і агораў яго?

Скамечанае кімано ляціць на ложак. Накінуўшы лёгкі, амаль бязважкі ўбор францужанак (французскіх шлюх! - саркастычна падказвае абуранае яе радасцю пачуццё рэальнасці), адмахваецца ад падказкі і паварочваецца да люстэрка: лёгкая крэмавая афарбоўка празрыстае тканіны стварае ўражанне незвычайнае, амаль казачнае - так, нібыта яна агарнулася ў аблачынку, набыўшы яе лёгкасць і цеплыню.

- Ну-у, Лялёк! Такога эфекту і я не чакаў...

- Праўда? - зіркае то на яго, то на свой адбітак у люстэрку. - Я на­ват сумелася...

- Чаго, дурненькая? - стаяў ён ужо побач, за спіною, прыціскаючыся да яе, узіраючыся разам з ёю ў тую, адлюстраваную шклом і ягоным пажадлівым паглядам шлюху, якою Людміла сябе адчувала цяпер у поўную меру. - Ды я сплю і бачу цябе вось такую... такую...

Рукі яго, дрогкія, прагныя, знаёма агладжвалі, абмацвалі яе плечы і грудзі, крадком, раз-пораз заміраючы, спаўзалі ніжэй, пакуль зусім не аціхлі, не стаіліся там, куды імкнуліся, - і тады са стогнам асалоды ўпіліся ў шыю, у ямачку над ключыцаю яго сухія, не расслабленыя нават у пацалунку вусны. Заплюшчыўшыся, не маючы ні сілы, ні смеласці зірнуць на сябе цяпер, ва ўладзе пажадлівых і ў гэтай пажадлівасці бяссілых рук свайго старога паклонніка, яна чакала. Сціналася ад кожнага іх руху, непрыемнага, у нечым нават агіднага, і чакала: зараз, зараз змусіць павярнуцца, прыпасці да яго, адкрываючы для пацалункаў твар... Секс для пасвечаных!

- Пойдзем... пойдзем, Лялечка... - мармыча Валерый Юр’евіч, абмацаўшы ўсё, што мог дастаць з вышыні свайго апаратнага росту, і яна ведае, што наступны момант, калі давядзецца ўлегчыся ў прывабнай, эфектнай позе на ложку і нават злёгку пакапрызнічаць перад тым, як...

Ну, ды ўсяму свая чарга! Не трэба толькі засяроджвацца на думцы, што ёй гэта непрыемна: звыклы сцэнарый, звыклыя ласкі... Яна ж і сама не хоча браць ініцыятыву ў свае рукі, тым больш, што плацяць ёй, неаднойчы падкрэсліўшы гэта на пачатку сувязі, не за ініцыятыву.

- Віна?

- I віна! - усміхаючыся, выслізвае ў яго з рук. - Але толькі калі піць будзем з аднаго келіха. Перш ты, потым я, потым зноў ты... Астатняе на закуску.

- Але, але, рыбачка, - не можа ён адарвацца ад яе i, хоць кончыкамі пальцаў, а кранаецца то пляча, то рукі па ходу, смешна перабіраючы нагамі, каб на рух, на адзіны рух яе апярэджваць. - Я так люблю, калі ты становішся паслухмянаю!

Нябось, перакананы, што робіць яе шчасліваю! А хоць і не перакананы, што яму да таго, як Людміла прымала яго старэчую пажадлівасць? Галоўнае: прымала. I гэта патрабавала ад яе не такіх ужо аграмадных высілкаў: калі трымала сябе ў руках і нічым, ні ўзлётам брыва, як кажуць, не паказвала сваіх сапраўдных адносін да гаспадара становішча... Ат, знайшла пра што думаць!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x