Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праз дзве, самае большае - тры хвіліны, не вытрымаутны, падключылася да ўнутранай сувязі.

- Іван Кузьміч, вы выклікалі палкоўніка Шзршаня? Ён у прыёмнай.

- Так, так. Мы заканчваем, - пачулася ў адказ, і Шэршань, склаўшы ў папачку паперы, падняўся, зіркнуў у яе бок. Нешта яму муляла, і ён няспешна падаўся да стала, да Людмілы - яна ж, адчуўшы, што сэрца правальвалася некуды ў бездань, не на жарт спалохалася.

- Не надумала памяняць гаспадара?

- Прашу вас...

Ён, усміхаючыся, балюча сцяў яе запясце.

- Запомні: я так проста не выпускаю здабычу, калі яна раптам трапляе мне ў рукі, - сказаў і, не так ад таго, што яна спалатнела і ў любы мо­мант магла страціць прытомнасць, як ад таго, што адчыняліся дзверы кабінета, адступіўся, не азірнуўшыся, пайшоў ад стала.

Ад стала, не з успамінаў... Ну чаго, чаго яна ўвесь час перажоўвае адну і тую ж балючую думку: залежная, зноў залежная ад мужчыны! I дужэйшы ён, і мудрэйшы, і абраннейшы... Дабрынёю, любоўю, ахвярнаю самаадданасцю жаночаю няйначай корміцца, як усе іншыя, каб выжыць у натоўпе, сярод абыякавай, а то і варожай прыроды, а паспрабуй паставіць сябе побач - тут жа і чуеш, здаецца, раздражнёнае, уладнае: «Куды? Свайго месца не ведаеш?» I - свіст бізуна. Ці кінутага наўзцагон памкненню каменя. Каб вярнуць на адведзенае ім, гаспадаром, месца. Каб, Божа збаў, не знайшлося ў яе вартага ўвагі пярэчання. Ён жа - дазваляе сябе любіць, чаго яшчэ?

I то праўда. Чаго яшчэ? Волі? Самастойнасці? Разумення? Прызнання? Вось яна, Лялечкіна, - перад сваім адбіткам у люстэрку, і цэлы космас месціцца паміж ёю і ім. Адно патушы пагляд лёгкім узмахам вейкаў - і сальецца з ім, стане яго бязмежнаю прастораю, не сэрцабіццём, думкаю збудзіўшы цёмныя, набрынялыя мінулым глыбіні, якія адгукаюцца ўздыхам святой Марыі, песняю Сафо, прароцтвам Касандры, малітваю Ефрасінні Полацкай, смехам Беатрычэ, блаславеннем Жанны д’Арк... I няма чаго гэтаму новаспечанаму палкоўніку ці ўсяму свету даводзіць, што гэта не перабольшванне: іх вобразы, як і тысячы іншых, гэткіх жа яркіх ці ўжо кранутых забыццём і невыразных, увасоблены ў ёй і часам, з гадамі ўсё часцей, патрабуюць сваёй долі рэчаіснасці.

Гэтаксама гульня? Канешне. Але без удзелу мужчыны.

Ужо ж, фантазія, яе загадкавы, поўны таямнічых пераўвасабленняў свет - адзінае, што належыць толькі жанчыне. Дзе ўжо дзе, а тут спробы мужчын прад’явіць свае правы, а то і заваяваць, падпарадкаваць яе сабе, заканчваліся паражэннем: яны або адступаліся, або станавіліся душэўнахворымі, сваёй душэўнай хваробе, як потым высвятлялася, абавязаныя і творчасцю, і пасмяротнаю славаю. А яна, жанчына, жыла ў гэтым свеце, прыгажэючы, вырастаючы у сваіх уласных вачах пад яго дрогкім святлом: якія толькі кветкі для яе там ні цвілі! якія толькі вышыні ёй там ні скараліся!

Дом, сям’я, сямейнае шчасце... Большасць людзей і на дух не пераносяць смельчакоў, што адкрыта выказваюць незадаволенасць тым убогім жыццём, якое яны прынялі як належнае, наканаванае, і што? Гэта іх пра­ва, а яна... Яна смяялася і з гэтага права (якія правы ў рабоў?), і з гэтага мізэрненькага шчасця іх штодзённае барацьбы за выжыванне: барацьба з бязглуздымі перашкодамі, з тупасцю і хамствам не варта штодзённых высілкаў, няўжо гэта не відочна?

Мужчына - гэта той, хто забівае. Так было заўсёды. Так і сёння. Толькі сёння і ён, і тая, каго ён выбірае для ложка, ці для кухні, ці, калі пашанцуе, на пэўны час і для таго і другога, не спяшаюцца ў гэтым прызнавацца нават самім сабе. Усміхаюцца. Падыгрываюць адно аднаму. Хлусяць да самай апошняй хвіліны - з самымі, як думаюць, лепшымі намерамі.

Людміла разумела: апошнім часам пол набыў такую невыразнасць, што і крыўдаваць няма на што: людзі раствараюцца ў мностве, множацца парамі, становяцца натоўпам, скопішчам аднолькава гарсэтна-пінжачных постацей, шэра-карычневаю сараканожкаю і, захопленыя бегам, гонам за прывіднаю ўдачаю, не зауважаюць, як становяцца - па сутнасці, даўно сталі! - бясполымі.

I ўсё ж у тым супрацьстаянні, якое доўжыцца з незапамятных часоў, яна, жанчына, не знаходзіла, не бачыла пераможцы. Ведама ж, дасягненне - разумець, што ў падмурку сусветнае гісторыі ляжыць не толькі трагедыя смерці, a і трагедыя полу! У трагедыі заўсёды ёсць магчымасць стаць фарсам, і што-што, а гэтая магчымасць не застаецца нескарыстанаю.

Дом, сям’я, сямейнае шчасце... Цьфу ты, Божа мой! Ды адно прыгледзецца да гэтага шчасця! Двое - у шлюбе, што знаходзіцца пад аховаю царквы і дзяржавы, - ведаюць свае целы, як ведаюць сваю мэблю, і кладуцца ў ложак, бо ўжо гадзіна ночы, а заўтра цяжкі дзень, і не адчуваюць пяшчоты ад дотыку знаёмай рукі ці пляча, бо заняты думкамі, што з’явіліся толькі цяпер, у гэта імгненне, а целы і так заўседы побач - толькі ру­ку выпрастаць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x