Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ну, разам! - не ўсміхнуўся, як таго патрабаваў момант, падпалкоўнік, і ў Людмілы сцялася ў нядобрым прадчуванні сэрца.

Выпілі. I давялося дапіць да канца, бо Шэршань настойліва ўтрымліваў яе не толькі рукою з келіхам, а і другою рукою, мякка заведзенаю за галаву, - моршчылася і піла: сама ж прапанавала! Потым, спрабуючы ўхіліцца ад абавязковага пацалунка, лёгенька тузанулася і, калі ў яго на твары выбліснула ўсмешка, пераможная, канешне ж, усмешка, нечакана зазлавала і, не даўшы яму больш ніводнага імгнення (і тым самым - перавагі), сама кранулася ягоных вуснаў.

- Усё, усё, падпалкоўнік! Справа зроблена, - выслізнула з рук. - Ты абяцаў цікавы вечар, а разыгрываць страсць, якой няма, нецікава.

- Ну, ну, - адступіўся яўна не задаволены сабою Шэршань, і па пругкасці, якая раптам з’явілася ў ягоных рухах, па тым, як адмяк, паружавеў твар, адчувалася, што каньяк рабіў сваё, і недавер, і ўнутраная напружанасць, што скоўвалі яго дасюль, паслаблі. - Разыгрываць страсць нецікава, кажаш? Што ты можаш ведаць пра страсць?

- Я, канешне, добрае дзесяцігоддзе пакуль што не дабрала да пяцідзесяці двух, ды ўсё ж, па ўсіх мерках, даўно не дзяўчынка, - зручней уладкоўвалася Людміла ў крэсле, разгортваючы і ламаючы на долькі шакалад. - Так што...

- Хочаш, раскажу пра цябе усё, як ёсць? - курыў, не пазіраючы на яе, Шэршань.

- Увесь кампрамат, сабраны на мяне за гэтыя гады? - хрумсцела яна абгорткаю з фольгі, быццам не адчуваючы, што гуляе з агнём.

Кароткі позірк у яе бок. Лёгкі - скрозь клубы цыгарэтнага ды­му - смяшок.

- Я забыў спытаць: дама не курыць?

- Ты не адказаў, падпалкоўнік.

- Бог мой, ну які на такіх, як ты, кампрамат? - глыбока зацягваўся ён, разглядваючы яе так, быццам толькі што заўважыў яе прысутнасць. - Змарнаваная на розныя глупствы маладосць, самаўпэўненасць красуні, якая ведае сабе цану, заўсёднае ўменне выгадна сябе прадаць, калі трэба...

- Жорстка. Жорстка, падпалкоўнік, - ледзьве ўтрымлівала Людміла сябе ў крэсле.

- Ты ж настойвала на адказе,- пырснуў ён у яе келіх каньяку, свой, як і раней, напоўніўшы роўна напалову. - Я не абвінавачваю. Я канстатую. А наконт жорсткасці... Жорсткасць - дзіўная штука. У адным выпадку караецца, у другім - лічыцца неабходнаю, так што не будзем з гэтым спяшацца, так? Ты - не горшая з тых, хто мне калі-небудзь падабаўся.

- А-а-а, - не хавала яна крывой, пагардлівай усмешкі. - Аказваецца, я табе падабаюся! А я, дурніца, ужо грахі свае пачала ў думках перабіраць, спрабуючы здагадацца, які з іх прыйшоўся не даспадобы ўсёмагутнаму КДБ.

- Дурніца і ёсць, - нязлосна, значна мякчэй, чым гаварыў дасюль, пацвердзіў падпалкоунік, і, калі яна амаль што шчыра засмяялася, яшчэ мякчэй прадоўжыў: - Выпадковых сустрэч не бывае, тут я згодны, але калі б мы, Людміла Пятроўна, схацелі трасянуць цябе або твайго шэфа, то ўжо ж зрабілі б гэта не так і не тут.

- Ну, канешне, канешне! Тут чыста заалагічны інтарэс. Прыгожая, прадажная (непрадажных сярод нас, як вядома, не трапляецца!) баба апынулася ледзь не пад самым бокам, навошта ж абмінаць выпадак? Так? Тым больш, што і думкі не ўзнікае, што яна ўчыніць скандал, пажаліцца начальству?

- 3 вар’яткамі справы не маем, - спакойна пазіраў ён на Людмілу, пэўна, расчырванелую ад абурэння, крыху, самую крышачку разыгранага.- 3 сучкамі, што перад кожным нагу задзіраюць, таксама. У чым жа справа? У тым, што адразу, як толькі ўвайшоў у пакой, не падкамячыў цябе пад сябе?

- Ты, ты... - захлынулася яна ўжо зусім непадробным абурэннем. - Я табе не шлюха з праспекта!

- Дык жа і кажу, - аднымі вуснамі ўсміхнуўся Шэршань: вочы засталіся халоднымі і калючымі. - 3 такімі справы не маем... Вып’ем? Га? Мне дапамагае.

- Гэта відаць, - буркнула, астываючы.

- Сабачай работаю тут, у Полацку, займаемся, - перайшоў ён на сваё. - Вып’еш - лягчэй трохі... Хоць заснеш пасля... А піць адзін не магу...

Растлумачыў - нібыта прабачэння папрасіў.

Па адмяклым яго твары блукала няўлоўная ўсмешка, у вачах з’явіўся бляск, які ажывіў іх, надаўшы ўсяму абліччу амаль чалавечы выраз, і яна раптам падумала, што перад ёю сядзіць патэнцыяльны алкаголік, якому не сёння, дык заўтра не дапамогуць ужо ні жалезная яго воля, ні усепераможнае адчуванне свайго абавязку: унутраны агонь спальваў і спаліць яго, звергнуўшы у пекла пражытага і перажытага.

Вярнулася шкадаванне: гэткі экземпляр мужчыны, самца, а час яго мінаў, калі ўжо не мінуў, у жорсткай барацьбе з самім сабою, са сваёю магутнаю прыродаю, за сённяшнія падпалкоўніцкія пагоны, у якіх і красавацца, відаць, нячаста даводзілася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x