Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Спадзяюся, - адступіла ад дзвярэй, прапускаючы яго ў пакой, і ў пакоі адразу стала цесна і душна, так што яна на міг пашкадавала, што паддалася націску падпалкоўніка і свайму настрою: ужо ж гэты візіт не застанецца незаўважаным, ды і карысці...

- Вы, перакананы, не зазіралі ў халадзільнік,- па-гаспадарску скіраваў ён адразу ж да халадзільніка,- а я трымаю там добры каньячок. Якраз для такое нагоды.

- Якую такую нагоду, падпалкоўнік, вы знайшлі сёння тут, у нумары, што няхай і ўсяго толькі на гэтую ноч стаў маім?

Сашчапіўшы рукі на грудзях, назірала за падпалкоўнікам з цікаўнасцю ні ў што не пасвечанай жанчыны, хоць нямала для сванго полу і узросту ведала пра орган ці, дакладней, - ордэн, якому ён служыў: была б у такога хоць самая дробная зачэпка - ужо ж ён ведаў бы, як да яе пад-юступіцца. «А мо знайшоў якую зачэпку?» - мільганула ў галаве, але Людміла тут жа адмахнулася ад насцярогі: нічога, што зацікавіла б КДБ, за ёю не было, ды і падпалкоўнік паводзіў сябе хоць і па-гаспадарску, але і не афіцыйна. I некалькіх хвілін не прайшло, а на стале ўжо стаялі каньяк і мінеральная вада з халадзільніка, келіхі (менавіта келіхі, а не кілішкі) і сподак, на які, выцягнуўшы іх з кішэні, Шэршань паклаў дзве шакаладкі.

- Вы не адказалі на маё пытанне, - нагадала, каб што-небудзь сказаць, і тут жа, бліснуўшы ўсмешкаю, дадала: - I пытання, ці буду я з вамі піць, гэтаксама, здаецца, не прагучала.

- Адказваю: піць са мною неабавязова. Важна, што я буду піць не адзін, - падсоўваў ён бліжэй да невялікага століка крэслы. - А нагода? Нагода цудоўная! - бліжэй пазнаёміцца з самаю прыгожаю ў апараце жанчынаю. Некалі ж трэба, праўда?

- Колькі вам гадоў? - спытала, так і не вызначыўшы яго ўзросту сама.

- Ды вы сядайце, сядайце, Людміла Пятроўна. Я ўсё раскажу! Наперадзе - доўгі, ціка-авы вечар...

Ён працягнуў апошнія словы, займаючыся дзіўнаю, адначасова і неверагоднаю, і простаю, справаю: вынятым, яна не заўважыла адкуль, пісталетам адкаркоўваў бутэльку. Дзеянні яго, трэба сказаць, рабілі ўражанне. Адчувала, што распачыналася невядомая і ад таго яшчэ больш прывабная гульня, і, не ведаючы наперад ніводнае свае рэплікі, чамусьці была ўпэўнена, што сакрушальнае паражэнне ёй не пагражала - усё-такі не пагражала.

Апусцілася на крэсла, старанна выбрала свабаднейшую позу і, не хаваючы гэтага, стала разглядаць падпалкоўніка, ягоны не так самаўпэўнены, як жорсткі, гэтаю жорсткасцю і яшчэ прыхаванаю, а то і несвядомаю пакутаю раз’едзены знутры твар: то тут, то там быццам абпалены, падхліснуты якімсь жахлівым, страшным хваляваннем, пад скураю успыхваў, перакідваўся далей і далей ледзь заўважны нервовы рух, каб пакінуць на скуры імклівы хвалісты след і згаснуць, супакоіцца у халодных, выстуджаных за гады вачах. Рух, які, калі назіраць за ім, палохаў сваёю непрадказальнасцю і няўцямнаю выбуховаю сілаю: страшным, відаць, станавіўся Шэршань у гневе...

- За вас, Людміла Пятроўна, - падняў ён свой келіх, не асабліва настойліва пасунуўшы ў яе бок другі, напоўнены ледзь не напалову. - За тое, што не збаялася правесці вечар са старым служакам.

- Колькі вам гадоў? - не дакранулася яна да падсунутага келіха.

- Пяцьдзесят два, - перакуліўшы ў рот каньяк, адкінуўся ён на спінку і ўпершыню адкрыта зірнуў жанчыне ў вочы. - Немалады, як бачыш.

- Мы ўжо на «ты»? - выціснула з сябе ўсмешку, каб схаваць, што ад яго адкрытага пагляду як мароз прабег па спіне.

- Дазваляю сабе па праве старэйшага... Ды і цырымоніі не люблю разводзіць. Але калі... - свідраваў ён яе паглядам.

- Не, не! Чаго ўжо там? Валяйце... На мужчыну ў та-кі-і-ім узросце грэх крыўдаваць. Тым больш, калі ён на службе.

- Я не на службе, - рэзка адазваўся Шэршань, адводзячы позірк, і тут жа ўзяў сябе ў рукі, памякчэў. - Частуйцеся шакаладам. Спецыяльна для вас.

«Вас» ён прамовіў падкрэслена ветліва, хоць у голасе, здавалася, чулася крыўда, і яна, зразумеўшы, адчуўшы яго крыўду, немаведама чаму (піць жа, тым больш каньяк, не намервалася) падалася да свайго келіха і, усміхаючыся на сваю рашучасць, спакойна прапанавала:

- Відаць, самы час выпіць на брудэршафт. Як?

- Хоп! Вось гэта па-мойму. Цаню, цаню, Людміла Пятроўна, - шчыра ўзрадаваўся падпалкоўнік і тут жа, наліўшы сабе, няспешна падняўся, чакаючы яе рэакцыі. - Папраўдзе, нават не чакаў.

- Прывык, што цябе баяцца?

- А ты - не баішся? -

Рукі, перакрыжаваныя асцярожным рухам, ужо звязвалі іх, а позіркі ніяк не маглі сустрэцца: то ён адводзіў вочы, то яна. Калі ж сустрэліся - выбліснула, бліснула, абпаліўшы імгненне, насцярога, але напружанне аслабла, і стала трохі лягчэй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x