Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Калі-небудзь я раскажу вам, як была жанчынаю».

«Хіба вы не...» - вырвалася ў яе міжволі і, ледзь паспеўшы прыкусіць язык, каб недагаворваць да канца тое, што, напэўна, пакрыўдзіла б старую, усмешку ўтрымаць усё ж не здолела: нездарма, выходзіць, не знаходзіла прыкметаў полу... Хоць чаго яшчэ ад іх чакаць?

«Іх», маючы на ўвазе старых, памянула ў думках даволі скептычна, але ўжо праз хвіліну, згадаўшы пачутае, яна была глыбока ўражана зробленым прызнаннем: з яе падобнае і абцугамі не выдралі б!

«Вы, маладзейшыя, марна абвінавачваеце нас у слепаце; вера можа быць толькі сляпою. Толькі! Інакш - разбураецца, разбураючы чалавека», - рэзка абрывала Галена Феакцістаўна гаворку, і хоць Людміле ўжо муляла распытаць яе падрабязней, знайсці разгадку яе ўпэўненасці ў сабе, дакапацца да сутнасці, якая, аказалася, не ўся ў тым, што навідавоку, усё ж пагадзілася з гэтым яе правам, кіўнула і, быццам і не было ніякае сур’ёзнае гаворкі, стала частаваць госцю купленымі ў службовым буфеце яблыкамі...

***

Тэлефон? Яе няма. Яна яшчэ не вярнулася са службы. Яна прагульваецца пад дажджом. Ці з пудзелем, калі так праўдзівей. Прымае ванну. Урэшце, ляціць на Месяц! 3 шасці да васьмі яе ні для каго няма, і ўсе, каму трэба пра гэта ведаць, ведалі. Hi выпадковых званкоў, ні выпадковых знаёмых у Лялечкінай не бывае: мінуліся тыя часы. Мінуліся і забыліся: шматкроп’е на самым пачатку біяграфіі...

Біяграфіі? Гэта яна абмовілася. У каго з іх, цяперашніх, ёсць біяграфія? Так... Абрыўкі размаляваных алоўкамі карцінак... На адным абрыўку - скрыўленыя няўмелаю рукою пяцікутнікі зорак на вежах няўклюдаў, больш падобных на ніколі не бачаных чарапах, чым на танкі; на другім - стужкі пражэктараў і букеты салютаў; на трэцім - дом з мноствам акон, завешаных стракатымі фіранкамі, з-за якіх, смеючыся, выглядвае касматае сонца... Слюдзяныя сколкі макухі, пляскатая, пашытая з анучак лялька, у якой з прарэхі на шыі цярушыцца саламяная труха; адсечаная галава баязліва звергнутага ідала, што валялася сярод рознага злому на пусташы; радасць, якая ад цямна да цямна выплёсквалася ў прасцяг з чорнага вуха рэпрадуктара на слупе, - вехі маленства! Далей - трохі ясней, выразлівей, але па-ранейшаму няпэўна, з там-сям падцёртымі гумкаю прагаламі: васьмёркі, выпісаныя веласіпеднымі коламі на пыльнай, яшчэ не забрукаванай вуліцы, ці канькамі, прыкручанымі абрыўкамі парашутных стропаў прама да валенкаў - на лёдзе свіслацкай затокі; шпаргалкі з першымі формуламі будучага шчасця; патаемная мара пра капронавыя панчохі; на свой лад пераробленыя маналогі Джульеты - перад вышчарбленым люстэркам; сіняк пад вокам як доказ жаночага раўнапраўя... Усё неаднойчы падціралася, падчышчалася, аздаблялася цытатамі з газетных перадавіц: патрабавалася ж не нейкая там біяграфія, а чыстая, па магчымасці, ідэальна чыстая анкета. Каб не было ў ёй якіхсьці там закардонных Джульетаў (раптам сваяцтва з ёю адкрылася б!), ні якіхсьці расплывістых мараў (спярша - панчохі, а потым, глядзіш, і да буржуазнае распусты пацягне!), каб, Божа збаў, нічым не вылучалася анкета з ты­сяч, з дзесяткаў тысяч іншых. Год і месяц нараджэння. Сацыяльнае паходжанне. Партыйнасць. Адукацыя... Усё рэгламентавана. Усё, што ад кожнага патрабуецца на працягу жыцця. Споўнілася сем гадоў - пайшла ў школу. Падбіралася да дзесяці - павязала чырвоны гальштук юнай камуністкі. Ледзьве пераваліла за трынаццаць - зубрыла першы ў сваім жыцці статут. Хіба гэта біяграфія?!

Канешне, пашукаўшы, знайшлося б колькі слабых суцяшэнняў, накшталт: «Жыццё даецца толькі адзін раз...», ці: «Я другой такой земли не знаю...», ці, урэшце: «Чалавек - гэта гучыць горда...» А то не гучыць! I горда гучыць, і правільна. У ідэале. Вось толькі ідэал, нават прыцярушаны сажаю мінулага, яго папялішчаў, таму і ідэал, што недасягальны ні ў блізкім, ні ў далёкім будучым. Недасягальны! - да гэтай сарамлівай высновы схіляецца любая філасофія, і спрадвеку зямное, глебавае «давярай і правярай» тут недарэчы: словы словамі правяраюцца, высновы - высновамі, а жыццё тым часам ідзе. Ідзе. Незалежна ад усяго існага. Як гадзіннік у пустым, пакінутым усімі пакоі.

Дні мінаюць, тыдні, гады... Сорак тры гады націкала, а калі? I што такое - гэтыя сорак тры пражытыя гады, як сэнсу ні ў іх паслядоўнасці, нi ў іх паспешлівасці няшмат? Куды, за якою такою мараю гналіся яны - і яна разам з імі! - калі даўно страчана мэта, калі, нягледзячы на ўсе намаганні, боўтаецца на жыццёвай паверхні так, як і раней? Айчынныя панчохі змяніліся імпартнымі калготкамі, культ бацькі народаў перайшоў у культ ге­роя, паабчаплянага бліскучымі цацкамі прыдуманай славы, сумленнасць, шчырасць сталі перашкаджаць, і пазбавіцца ад іх аказалася не так цяжка...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x