Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Верыць - і няхай верыць! Людміле што да таго! Яна, урэшце, адзіная з суседзяў, з кім, не зневажаючы сябе, сваёй гордасці, льга падтрымліваць хоць нейкія зносіны: гэткая ж, у адрозненне ад матронаў сямействаў вакол, адзінокая, як і яна, таму не мела прычыны пры сустрэчы надзімацца ад пагарды ці звычайнага бабскага страху за свайго благавернага.

Быў у Піраговай хто калі-небудзь ці так і прахадзіла яна ў дзеўках, невядома. Часам, як у тую хвіліну, смакуючы віно, Лялечкіна спадцішка разглядвала яе, шукаючы хоць бы нейкую прыкмету полу і не знаходзячы: даўно тая была жанчынаю, калі наогул была...

«Галена Феакцістаўна, вам ніколі не муляла адзіноцтва?» - спытала, нечакана нават для самой сябе, перапыняючы, на паўслове абрываючы старую, яе квяцістыя разважанні.

«Не муляла... што? Адзіноцтва? Я вас правільна зразумела, Люсі?» - не хаваючы крыўды, падцяла яна вусны.

Люсі, Люсі! Як старая не разумела, што яе, Людмілу, раздражняла гэтак, на французскі манер, пераробленае імя ў яе вуснах?

«3 мяне нікудышняя гаспадыня. Але... - зрабіла глыбокі ўдых, набіраючыся рашучасці, - але і вы, Галена Феакцістаўна, жанчына, і ў вас некалі не склаўся жаночы лёс! Скончаная сямігодка - немалы набытак па тых часах, рост на партыйнай рабоце быў забяспечаны, я разумею. Ды і шмат - яшчэ не ўсё... Па сабе ведаю».

«У вас непрыемнасці,- зноў навастрылася тая. - Валерый Юр’евіч... незадаволены?»

«Вам што, вядома... - Выціснула з сябе, думаючы, як правільней зрэагаваць: засмяяцца ці абурыцца яе залішняю дасведчанасцю, і ўрэшце (крыху ненатуральна) засмяялася.- Госпадзі, ну для каго з нашых - гэта таямніца? За кожным жа - значыцца, і за мною! - і вуха, і вока... Каб з тропу не збілася, каб у выпадку чаго...»

Смяялася, а сама адчувала, як унутры заварушыліся, сталі разбягацца ледзяныя голкі - гэткія дробненькія голачкі страху... Хоць з чаго б, здавалася? Той, гэты каханак? Якая розніца?

«Люсі, хочаце, я дам вам параду? - перастала старая ўзірацца, быццам і сапраўды падманулася яе смехам і супакоілася. - Адразу, адначасова быць па абодва бакі барыкад немагчыма - гэта азы палітычнай асветы, і не вам іх даводзіць. I ўсё ж узрост, адносіны змушаюць мяне перасцерагчы вас ад лёгкасці - так, так, Люсі, ад лёгкасці пераарыентацыі. Не той, што на словах (словамі скрозь, як мячыкамі, жангліравалі!), а той, што ўнутры, у душы. Паверце, гэта толькі здаецца, што хто-хто, а ты на вудачку часу не трапіла, што варта атрэсціся, адвярнуцца - і но­вы час, новы шлях адкрываюцца пагляду, прымуць цябе, тваю спадзеўку. Тыя, хто вырываецца са спратаў часу, са сваіх былых перакананняў, пакідаюць на зламаных кратах не толькі кавалкі выдранае з мясам скуры, але і раструшчаную душу».

«Але ж хіба... - не скончыла Людміла фразы, адчуўшы, што гаворка станавілася задужа сур’ёзнаю, каб проста аджартавацца ці зноў паспрабаваць змяніць яе кірунак.- Галена Феакцістаўна, даражэнькая, з чаго вы ўзялі, што я прагну змен? Што веру ў магчымасць нейкіх змен? Я глыбока паважаю вас, пройдзены вамі шлях, і хоць няма ува мне вашае цвердасці, але і паперадзе часу я ніколі не бегала. Нават у маладосці».

«Змены адбываюцца тады, як мяняюцца людзі, - азвалася Пірагова, хутчэй не на яе словы, а на свае думкі. - А людзі мяняюцца, драбнеюць, сваёй Бацькаўшчыны, свайго абавязку перад продкамі і нашчадкамі цураюцца. Адны - дзеля таго, каб у дэмакратах пакрасавацца, другія - каб паспець кавалак тлусцейшы ад чужога, ад дзяржаўнага ўрваць. Бедная краіна!»

«Бедны чалавек!» - падняла Людміла свой бакал.

«Вось вы, Люсі, сказалі, - як не чула, ды і не чула тая воклічу, - што ў мяне не склаўся жаночы лёс. Лухту, прабачце, сказалі. Лёс - заўсёды мужчынскага роду. Як і час. Запомніце».

Сказаўшы гэта ўрачыста, нават крыху змрочна, яна змоўкла. I доўга маўчала. Колькі разоў прыгубіла віна, калі і адпіўшы, то самае нічога, колькі разоў адчужана, як бы з далёкае свае маладосці, зіркнула на Людмілу, на яе думку, залішне какетліва для саракатрохгадовай жанчыны апранутую: ужо ж, і свабодная, глыбока адрытая блузка з крэмавага крэпдэшыну, і абляпаныя фірмовымі біркамі штонікі, няхай сабе і дома, па-хатняму, не адпавядалі яе іміджу каляапаратнае дамы. Ну, не адпавядалі, дык і не адпавядалі: свой імідж Лялечкіна стварала сама. I старая, хоць часам і пазірала з прыхаваным асуджэннем, крыўдліва падцінаючы вусны, але ўголас асуджаць асцерагалася - памятала выказаную ёй ад- нойчы незадаволенасць.

Маўчанне зацягвалася, пачало ўжо ціснуць на плечы, а Людміла ўсё яшчэ чакала працягу сказанага. Няспешна, па глытку піла віно і ча- кала. Тое, што лёс, як і час, заўсёды толькі мужчынскага роду, Пірагова трапна заўважыла - было над чым падумаць сам-насам з сабою ў воль­ную хвіліну...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x