Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хоць стоп! Чаго гэта яна за ўсіх агулам распісваецца? Ёй што - да ўсіх астатніх? Каго-каго, а Лялечкіну прыпішуць да дурняў, што млеюць ад слінявага замілавання пры думцы пра народ. Ha-род! Бог бачыць, Людміла Пятроўна Лялечкіна, - не самы горшы яго экземплярчык, a і то, калі не прыкідвацца,- дрэнь. Добрая дрэнь. А пра сяго-таго з народа і згадваць нанач без таго, каб не саграшыць, нельга. Чыстыя нячысцікі. Ці таго горш - быдла. Тупое, з прапітымі мазгамі быдла, для якога не тое што мэты, сэнсу ніякага жыццё не мае: выпіць, пажэрці, а як няма чаго, то і про­ста рукавом уцерціся, не стрымаўшы ікаўкі... Цьфу! Дзякаваць Богу і свайму хараству, даўно службаю ў высокім доме ад гэтага народа адгароджана!

Так, так, дзякаваць трэба і свайму хараству, якое дагэтуль вабіць мужчынскія позіркі... Думае пра гэта звыкла, як пра нешта, што само сабой разумеецца, але потым, усё яшчэ крывячы вусны ва ўсмешцы, міжволі цягнецца паглядам да люстэрка. Тое, што ёй не дваццаць, ясна з першага позірку, але і яе гадоў ёй ніхто не даў бы: светлыя, колеру залацістае саломы валасы, акуратна зачасаныя і ўкладзеныя ў мудрагелістую, хоць і свабодную, як таго дыктавала мода, прычоску, чысты, без адзінае прыкметнае зморшчынкі лоб над нешырокімі, прыгожа выгнутымі бровамі, зеленкаватыя, у дробную сонечную крапінку вочы, тонкая, амаль празрыстая скура вакол іх ледзь заўважна кранутая першым, лёгкім рабаціннем, якое прыняў бы за зморшчыны толькі яўны яе незычлівец, зграбны носік, не пазбаўленыя прывабнай пачуццёвасці вусны, дагледжаная, па-майстэрску падоўжаная глыбокім выразам блузкі шыя, не чапаныя загарам і па-ранейшаму пругкія грудзі.. Усё о’кей. Гадоў сем яшчэ пратрымаецца, а там...

Там, як кажуць, Бог бацька. Сёння ж, цяпер - сама сабе гаспадыня. Хоча - моліцца, хоча - смяецца, зарупіць - поўная хата маладжавых кавалераў набяжыць, ды не абы-якіх, а з высокіх кабінетаў. Падставіць губкі катораму, пагладзіць кончыкамі пальцаў лысіну, шапне вядомае усім жанчынам запаветнае слоуца - і тон так прыліпне - не адарвеш, пакуль пра абавязак, пакінуты ў высокім кабінеце, ці пра пагрозу выпадковага выкрывання не нагадаеш...

Памятае... Дасюль не ведае, навошта ён ёй здаўся тады, гэты падпалкоўнік. Чыста заалагічная цікавасць, ці што?

Гасцініца - не тое месца, дзе ў такіх, як яна, адбываюцца знаёмствы. Тым больш гасцініца старога правінцыйнага горада, у якой і нумароў прыстойных, па сутнасці, няма: адзін-два для абласнога ці сталічнага начальства, калі б раптам уздумала яно, як у той раз, у гасцініцы заначаваць, і тыя - у агульным калідоры, наскрозь прапахлым кепска вымытаю, заляжалаю бялізнаю і хлоркаю, аддзеленыя ад гэтага калідора толькі дзвярыма, канешне ж, не двайнымі, хоць і не скасабочанымі, як астатнія.

Раззлаваная, раздражнёная не так гасцінічным нумарам, як тым, што, скарыстаная для «высокага» прадстаўніцтва на свяце горада, ці то з-за лішняе увал, ці то з боязі ўгнявіць залішняю увагаю да яго спадарожніцы Самога, пакінута на цэлы доўгі вечар у самоце, спярша мерала пакой хуткімі, нецярплівымі крокамі, потым, знясіленая гэтым кружэннем, таптаннем паміж ложкам і сталом, плюхалася ў крэсла і нейкі час тупа пазірала у пацямнелае акно.

Спадарожніца! Toe і яно, што ехала са спадзяваннем на штосьці іншае - большае, а ў выніку, быццам пакараная за гэта спадзяванне, сядзіць у казённым, з прэтэнзіяю на раскошны, нумары адна. Як апошняя з жанчын...

«Старэю!» - мільганула страшная сваёю праўдаю думка, але ў гэты момант у дзверы пастукалі, і яна, не хаваючы пераможнае радасці, кінулася адчыняць.

- Ш... што вам трэба? - праз сілу вымавіла і, сціраючы з твару ўсмешку, утаропілася у асілка, які стаяў у дзвярах: высокі, шыракаплечы, з дужымі валасатымі рукамі, якія толькі напалову прыкрывалі закасаныя рукавы тонкага чорнага світэра, ён нагадваў бы грамілу, калі б не нервовы твар і глыбокі, пранізлівы позірк ярка-сініх вачэй.

- Падпалкоўнік Шэршань. Нас, калі памятаеце, аднойчы ўжо знаёмілі,- спакойна адрэкамендаваўся ён, прытрымаўшы дзверы, якія яна ўжо хацела прычыніць.- Вам аддалі на гэту ноч пакой, дзе я жыву ўжо другі тыдзень. Я не ў крыўдзе, не, Божа мой, але...

- Але?! - злёгку павысіла яна голас, з задавальненнем адзначыўшы, што гэта не насцярожыла падпалкоўніка (Людміла ўжо ўспомніла і яго, і тое, на якой службе ён знаходзіўся), - адно твар яго на момант ажыў, падсвечаны якімсь унутраным, даволі жорсткім агнём.

- Справа у тым, што якраз сённяшні вечар я не магу правесці адзін, сам-насам, і прыйшоў прасіць вас, Людміла Пятроўна, дазволіць мне пасядзець з вамі, - сачыў ён за яе тварам, за кожным зрухам на ім, чытаючы, як здалося, яе думкі даволі лёгка. - Гатовы гутарыць на якую заўгодна тэму, нават самую небяспечную! Паверце, намер самы што ні на ёсць чысты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x